Беларусы ўпершыню за 4 гады не прайшлі ў фінал "танкавага біятлона"

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкФорум "Армія-2021". Танкавы біятлон
Форум Армія-2021. Танкавы біятлон - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2021
Падпісацца
Танкісты з Беларусі лічацца аднымі з наймацнейшых у танкавых спаборніцтвах і апошнія гады займалі месцы ў тройцы лепшых.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Беларускія танкісты не прайшлі ў фінальны заезд спаборніцтваў "Танкавы біятлон", якія праводзяцца ў рамках армейскіх міжнародных гульняў.
Барацьба за выхад у фінальны паядынак разгарнулася напярэдадні на палігоне "Алабіна" паміж камандамі Беларусі, Манголіі, Сербіі і Узбекістана. Беларускія танкісты па выніках заезду ўпусцілі шанс выйсці ў фінал, хаця і фінішавалі другімі, саступіўшы толькі ўзбекскай камандзе.
Фінальная гонка першага дывізіёна, у якім выступалі беларусы, пройдзе 4 верасня, у ёй за перамогу пазмагаюцца каманды Расіі, Кітая, Казахстана і Азербайджана.
Апошнія гады беларускія танкісты, якія лічацца аднымі з наймацнейшых у гэтай дысцыпліне, не разу не фінішавалі ніжэй за трэцяе месца. У мінулым годзе беларусы сталі бронзавымі прызёрамі, у 2019-м заваявалі лепшае ў гісторыі выступленняў месца - другое. Годам раней беларускія танкісты сталі трэцімі.
З моманту існавання "танкавага біятлона" перамогу па выніках фіналу штогод заваёўваюць расійскія танкісты.
Вайсковыя гульні ў гэтым годзе праходзяць з 22 жніўня па 4 верасня, удзел у іх прымаюць 277 каманд з больш чым 40 краін. У 2021-м Беларусь прымае тры этапы АрМІ.
Чытайце таксама:
Беларускія разведчыкі заваявалі золата "Палярнай зоркі"
Беларусы ўзялі срэбра конкурсу "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"
Хрэнін высока ацаніў дзеянні беларусаў на вучэннях "Баявая Садружнасць"
Стралковы батальён тэрытарыяльных войск створаць да вучэнняў "Захад-2021"
Пасол Расіі і міністр абароны Беларусі абмеркавалі ваеннае супрацоўніцтва
Стужка навiн
0