Лукашэнка параіў футбалістам "Дынама" не мець з ім справы

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтра "Дынама-Мінск"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтра Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2021
Падпісацца на
Сталічныя дынамаўцы павінны стаць безумоўнымі лідэрамі, каб увесь беларускі футбол пацягнуўся за імі следам.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Сталічныя дынамаўцы павінны як паравоз цягнуць увесь беларускі футбол, сказаў беларускі лідар на цырымоніі адкрыцця дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтра клуба "Дынама-Мінск".
Паводле яго слоў, у гэтым сезоне ад мінскага клуба чакаюць медалёў беларускага чэмпіянату. Кіраўніцтва клуба выказала падзяку за падтрымку і паабяцала вынікі.
"Паўжартам (хоць у кожным жарце ёсць толькі доля жарту) нашым спартсменам, гульцам-дынамаўцам не раю мець справу са мной. Таму што, калі вы будзеце гуляць дрэнна, лічыце, што кожны дзень вы будзеце ў мяне на кантролі. Я ў вас буду вельмі часта бываць, і ўжо цяжка будзе і спартсменам, і трэнерам", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго параіў лепш гуляць, так як трэцяе месца ў гэтым сезоне яшчэ прымальна, але ніжэй апускацца нельга. У наступным сезоне трэба станавіцца чэмпіёнамі, таму што мінскі клуб павінен страсянуць увесь беларускі футбол.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ў тым выпадку, калі сталічныя дынамаўцы стануць лідарамі, за ім следам пацягнуцца і іншыя клубы, у тым ліку чэмпіёны.
"І "БАТЭ", і "Гомель" і "Шахцёр" будуць іншыя. Яны не дазволяць "Дынама" быць першымі. Так яны думаюць. А я хачу, каб вы былі першымі. Для таго, каб вы, як паравоз, пацягнулі за сабой гэтыя футбольныя вагоны", - пазначыў перспектывы беларускі лідар.
Чытайце таксама:
Футбалісты БАТЭ ў пяты раз сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі
Беларусы згулялі ў футбол на балоце, было брудна і відовішчна
"Чэлсі" праз дзевяць гадоў выйграў Лігу чэмпіёнаў
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала