Паралімпіяда завяршаецца - у Беларусі горшае месца ў гісторыі

© AFP 2024 / YASUYOSHI CHIBAЛетнія Паралімпійскія гульні ў Токіа
Летнія Паралімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2021
Падпісацца
Лідзіруе ў Гульнях Кітай, на рахунку якога 206 медалёў, у Расіі - чацвёртае месца.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларуская зборная завяршыла ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у Токіа з горшым вынікам за сваю гісторыю. Паводле папярэдніх вынікаў медальнага заліку ў нашых спартсменаў 27-месца.
Паралімпійскія гульні ў Токіа завяршаюцца. Сёння будуць разыграны апошнія тры камплекты ўзнагарод у бадмінтоне і па адным - у баскетболе і стральбе.
Беларусь на такійскай Паралімпіядзе прадставілі 19 атлетаў у пяці відах спорту. Трыумфатарам Гульняў стаў плывец Ігар Бокій, які заваяваў пяць залатых медалёў.
Усяго ж у скарбонцы зборнай Беларусі сем узнагарод (5 залатых, 1 сярэбраны і 1 бронзавы). Сярэбраны медаль заваяваў беларускі плывец Ягор Шчалканаў, а бронзавы - у кіданні дзіды лёгкаатлетка Лізавета Пятрэнка.
Лідзіруе ў Гульнях Кітай, на рахунку якога 206 медалёў: 95 залатых, 60 сярэбраных, 51 бронзавая. Другое месца ў Вялікабрытаніі, трэцяе - у ЗША.
Расія паказала лепшы вынік на Пралімпіадах, размясціўшыся на 4-м месцы: з 118 медалёў у расійскіх спартсменаў 36 залатых, 33 сярэбраныя і 49 бронзавых.

Былыя вынікі беларусаў

На Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе беларуская каманда заваявала дзесяць медалёў, у тым ліку восем залатых і дзве бронзавыя ўзнагароды - вынікам стала 19 месца ў медальным заліку.
Зімовая Паралімпіяда ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане скончылася для зборнай Беларусі яшчэ больш паспяхова: восьмы радок у агульным медальным заліку.
Чытайце таксама:
Плывец Бокій вярнуўся на радзіму з пяццю залатымі медалямі Паралімпіяды
Яшчэ адзін беларускі плывец заваяваў медаль на Паралімпіядзе
Лізавета Пятрэнка прынесла Беларусі чацвёрты медаль на Паралімпіядзе
Стужка навiн
0