Лізавета Пятрэнка прынесла Беларусі чацвёрты медаль на Паралімпіядзе

© AFP 2024 / YASUYOSHI CHIBAЛетнія Паралімпійскія гульні ў Токіа
Летнія Паралімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2021
Падпісацца
У скарбонцы беларускай каманды ўжо тры залатыя і адна бронзавая ўзнагароды - гэта 14-е месца ў медальным заліку такійскай Паралімпіяды.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Лізавета Пятрэнка выйграла бронзу на летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.
У фінальных спаборніцтвах у кіданні кап'я (клас F-13, спартсмены з парушэннем зроку) Пятрэнка паказала вынік 38 м 99 см. Беларуска ўстанавіла рэкорд Еўропы.
Золата выйграла кап'якідальніца з Узбекістана Назімахон Каюмава - 42 м 49 см. Дарэчы, Каюмава абараніла тытул паралімпійскай чэмпіёнкі - у Рыа-дэ-Жанейра яна таксама была першай.
Серабро дасталося прадстаўніцы Кітая Чжао Юпін - 41 м 85 см.
Такім чынам, на рахунку беларускай паралімпійскай зборнай ужо чатыры медалі. Раней тры золата з сусветнымі дасягненнямі выйграў плывец Ігар Бокій.
Іван Літвіновіч, Вольга Уласава, Уладзіслаў Ганчароў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2021
Як стаць алімпійскім чэмпіёнам? Сакрэты ад трэнера ўладальнікаў золата
Чытайце таксама:
Беларус Ігар Бокій выйграў трэцяе золата на Паралімпіядзе ў Токіа
"Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю
Што беларускія паралімпійцы чакаюць ад стартаў у Токіа
Стужка навiн
0