https://bel.sputnik.by/20210907/lukashenka-zrab-kadravyya-pryznachenn--sudzeyskm-korpuse-1056274044.html
Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў судзейскім корпусе
Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў судзейскім корпусе
Sputnik Беларусь
Цяпер у Мінскім гарадскім судзе новы старшыня, а папярэдні пайшоў на павышэнне ў Вярхоўны суд. 07.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-07T17:33+0300
2021-09-07T17:33+0300
2021-09-07T17:33+0300
вярхоўны суд рб
аляксандр лукашэнка
мінскі гарадскі суд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056269919_0:0:3027:1703_1920x0_80_0_0_d64ffd9b4676d6c9332039c87d5c7f55.jpg
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў судзейскім корпусе, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Рашэннем кіраўніка дзяржавы старшынёй Мінскага гарадскога суда прызначана Таццяна Тупік, раней яна была намеснікам старшыні суда, а таксама ўзначальвала калегію па крымінальных справах Мінгарсуда.Ранейшы старшыня Павел Каршуновіч сышоў на павышэнне - сёння ён прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Беларусі. Каршуновіч быў старшынёй Мінгарсуда амаль 10 гадоў.Прэзідэнт таксама прызначыў Ігара Стэфаноўскага першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда.Указ №331 "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў" быў падпісаны кіраўніком дзяржавы ў аўторак, 7 верасня.Судзейскі корпус - адна з сфер, дзе рэдка адбываюцца прызначэнні і перастаноўкі, але са жніўня 2020-га гэта ўжо не першыя кадравыя прызначэння ў судах. Адзін з самых запамінальных падзей у судовай сферы была ў сярэдзіне кастрычніка мінулага года, калі ад пасады быў вызвалены суддзя Вярхоўнага суда, а таксама былі праведзены шэраг прызначэнняў у абласных судах.У прыватнасці, Ігар Любавіцкі, які працаваў у Мінгарсудзе, быў прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда, Андрэй Ліхач - намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда, Святлана Ганчар - намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда, Сяргей Нікалаеў - першым намеснікам, а Вольга Рамашэўская - намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.Ад пасад вызвалены суддзя ВС Руслан Аніскевіч, а таксама Аляксей Ляўковіч і Віталь Кулеш - намеснікі старшынь Мінскага і Гродзенскага абласных судоў адпаведна.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056269919_155:0:2884:2047_1920x0_80_0_0_9c4b86790796b8c9444363cfbd7e6ed8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вярхоўны суд рб, аляксандр лукашэнка, мінскі гарадскі суд
вярхоўны суд рб, аляксандр лукашэнка, мінскі гарадскі суд
Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў судзейскім корпусе
Цяпер у Мінскім гарадскім судзе новы старшыня, а папярэдні пайшоў на павышэнне ў Вярхоўны суд.
МІНСК, 7 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў судзейскім корпусе, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Рашэннем кіраўніка дзяржавы старшынёй Мінскага гарадскога суда прызначана Таццяна Тупік, раней яна была намеснікам старшыні суда, а таксама ўзначальвала калегію па крымінальных справах Мінгарсуда.
Ранейшы старшыня Павел Каршуновіч сышоў на павышэнне - сёння ён прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Беларусі. Каршуновіч быў старшынёй Мінгарсуда амаль 10 гадоў.
Прэзідэнт таксама прызначыў Ігара Стэфаноўскага першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда.
Указ №331 "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў" быў падпісаны кіраўніком дзяржавы ў аўторак, 7 верасня.
Судзейскі корпус - адна з сфер, дзе рэдка адбываюцца прызначэнні і перастаноўкі, але са жніўня 2020-га гэта ўжо не першыя кадравыя прызначэння ў судах. Адзін з самых запамінальных падзей у судовай сферы была ў сярэдзіне кастрычніка мінулага года, калі ад пасады быў вызвалены суддзя Вярхоўнага суда, а таксама былі праведзены шэраг прызначэнняў у абласных судах.
У прыватнасці, Ігар Любавіцкі, які працаваў у Мінгарсудзе, быў прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда, Андрэй Ліхач - намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда, Святлана Ганчар - намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда, Сяргей Нікалаеў - першым намеснікам, а Вольга Рамашэўская - намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.
Ад пасад вызвалены суддзя ВС Руслан Аніскевіч, а таксама Аляксей Ляўковіч і Віталь Кулеш - намеснікі старшынь Мінскага і Гродзенскага абласных судоў адпаведна.
Лукашэнка: кажуць, што
ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
Кадравыя прызначэнні: у прэзідэнта новы памочнік - Уладзімір Калач
Лукашэнка прызначыў новага начальніка штаба тылу Узброеных Сіл Беларусі