https://bel.sputnik.by/20210907/zasdy-budzem-pamyatats-mnskae-dynama-shanavala-pamyats-lakamatyva-1056272286.html
"Заўсёды будзем памятаць": мінскае "Дынама" ўшанавала памяць "Лакаматыва"
"Заўсёды будзем памятаць": мінскае "Дынама" ўшанавала памяць "Лакаматыва"
Sputnik Беларусь
Хакейная каманда загінула ў выніку авіякатастрофы 10 гадоў таму, на борце самалёта таксама знаходзіліся трое беларусаў: абаронца Руслан Салей, форвард Сяргей... 07.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-07T16:39+0300
2021-09-07T16:39+0300
2021-09-07T16:39+0300
хк дынама (мінск)
руслан салей
хк лакаматыў (яраслаўль)
памяць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056271292_0:86:1200:761_1920x0_80_0_0_a5acfd9be7095bfab950296d4db33197.jpg
МІНСК, 7 вер- Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" ўсклалі кветкі да мемарыяла "Хакейнае братэрства" у Яраслаўлі, ушанаваўшы памяць каманды "Лакаматыў", якая разбілася 7 верасня 2011 года, паведаміла прэс-служба "зуброў"."Заўсёды будзем памятаць 7 верасня 2011 года. Пасля ранішняй раскаткі хакеісты, трэнеры і адміністратары "Дынама" ўсклалі кветкі да мемарыяла "Хакейнае братэрства" у памяць аб загінулых у катастрофе 7 верасня 2011 года гульцах і трэнерах яраслаўскага "Лакаматыва", - гаворыцца ў паведамленні.У аўторак "зубры" згуляюць у гасцях з "Лакаматывам" другі матч чэмпіянату КХЛ. У памяць аб дзесяцігадовай трагедыі "Дынама" выйдзе на сустрэчу ў рэтра-джэрсі.Трагедыя з самалётам"Лакаматыў" 7 верасня 2011 года ляцеў у Мінск на гульню чацвёртага сезона КХЛ з мінскім "Дынама". Самалёт разбіўся пры ўзлёце з аэрапорта "Туношна" пад Яраслаўлем.На яго борце знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы, хакеіст Аляксандр Галімаў пазней памёр у бальніцы. Выжыў толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў.Сярод загінулых былі трое беларусаў: капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, абаронца Руслан Салей, для якога гэта быў першы сезон у "Лакаматыве", 21-гадовы форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.Сёння сцяна памяці хакеістаў "Лакаматыва", якія загінулі ў авіякатастрофе 10 гадоў таму, з'явілася і ў Мінску.
https://bel.sputnik.by/20160907/1025085732.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056271292_115:0:1182:800_1920x0_80_0_0_b22c65f2edee93853bbe1c82f1128c09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хк дынама (мінск), руслан салей, хк лакаматыў (яраслаўль), памяць
хк дынама (мінск), руслан салей, хк лакаматыў (яраслаўль), памяць
"Заўсёды будзем памятаць": мінскае "Дынама" ўшанавала памяць "Лакаматыва"
Хакейная каманда загінула ў выніку авіякатастрофы 10 гадоў таму, на борце самалёта таксама знаходзіліся трое беларусаў: абаронца Руслан Салей, форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.
МІНСК, 7 вер- Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" ўсклалі кветкі да мемарыяла "Хакейнае братэрства" у Яраслаўлі, ушанаваўшы памяць каманды "Лакаматыў", якая разбілася 7 верасня 2011 года, паведаміла прэс-служба "зуброў".
"Заўсёды будзем памятаць 7 верасня 2011 года. Пасля ранішняй раскаткі хакеісты, трэнеры і адміністратары "Дынама" ўсклалі кветкі да мемарыяла "Хакейнае братэрства" у памяць аб загінулых у катастрофе 7 верасня 2011 года гульцах і трэнерах яраслаўскага "Лакаматыва", - гаворыцца ў паведамленні.
У аўторак "зубры" згуляюць у гасцях з "Лакаматывам" другі матч чэмпіянату КХЛ. У памяць аб дзесяцігадовай трагедыі "Дынама" выйдзе на сустрэчу ў рэтра-джэрсі.
"Лакаматыў" 7 верасня 2011 года ляцеў у Мінск на гульню чацвёртага сезона КХЛ з мінскім "Дынама". Самалёт разбіўся пры ўзлёце з аэрапорта "Туношна" пад Яраслаўлем.
На яго борце знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы, хакеіст Аляксандр Галімаў пазней памёр у бальніцы. Выжыў толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў.
Сярод загінулых былі трое беларусаў: капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, абаронца Руслан Салей, для якога гэта быў першы сезон у "Лакаматыве", 21-гадовы форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.
Сёння сцяна памяці хакеістаў "Лакаматыва", якія загінулі ў авіякатастрофе 10 гадоў таму, з'явілася і ў Мінску.