Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Усе 28 саюзных праграм узгоднены - Пуцін

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцягі Беларусі і Расіі
Сцягі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2021
Падпісацца
Ва ўзгодненых кіраўнікамі дзяржаў дакументах гаворка ідзе пра інтэграцыю валютных сістэм і стварэнне агульнай плацёжнай прасторы.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Прэзыдэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным падчас сённяшніх перамоў атрымалася ўзгадніць усе 28 саюзных праграм, пра гэта расійскі лідар заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Сёння адбыліся пятыя па ліку перамовы лідараў краін Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе. Пасля іх завяршэння кіраўнікі дзяржаў выступілі з кароткай прэс-канферэнцыяй, на якой агучылі шэраг прынцыповых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты сёння. Размова ішла і аб саюзных праграмах.
"Сёння хацеў бы з задавальненнем адзначыць, што ўзгоднены ўсе 28 праграм", - заявіў Пуцін.
Ён адзначыў, што праца над дакументамі вялася на працягу некалькіх гадоў, гэтыя праграмы, па словах расійскага лідара, прадугледжваюць далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі.
"Гаворка ідзе пра 28 так званых "саюзных праграм", якія накіраваны на ўніфікацыю заканадаўства Расіі і Беларусі ў розных галінах эканомікі, на выраўноўванне ўмоў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, пабудову адзіных фінансавых і энергетычных рынкаў, транспартнай прасторы, фарміраванне і рэалізацыю агульнай прамысловай і сельскагаспадарчай палітыкі", - удакладніў Пуцін.
Ён дадаў, што ва ўзгодненых сёння дакументах гаворка ідзе пра інтэграцыю валютных сістэм дзвюх краін, бяспекі і барацьбы з тэрарызмам, працоўных адносін, а таксама сацстрахавання і пенсійнага забеспячэння.
"Але што важней за ўсё, значную выгаду ад інтэграцыі, спадзяемся, будуць адчуваць простыя грамадзяне дзвюх краін. Расіянам і беларусам будуць гарантаваны роўныя правы і магчымасці ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, і самае галоўнае - будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для рэальнага павышэння ўзроўню жыцця і дабрабыту нашых грамадзян", - падкрэсліў Пуцін.
Па словах прэзідэнта, саюзныя праграмы плануецца ўхваліць ўжо заўтра - на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое пройдзе ў Мінску. Далей іх вынесуць на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, пасяджэнне якога можа адбыцца да канца гэтага года.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: прыняцце саюзных праграм будзе прарывам
Мішусцін і Мезенцаў абмеркавалі паглыбленне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве
Беларусь і Расія выканаюць саюзныя праграмы да 2025 года - віцэ-прэм'ер
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер
Лукашэнка расказаў, калі падпіша саюзныя праграмы з Расіяй
Стужка навiн
0