https://bel.sputnik.by/20210910/ad-garelk-budze-rozum-melk-abo-stserazhysya-apnya-1056379567.html
"Ад гарэлкі будзе розум мелкі", або Сцеражыся Апіўня!
"Ад гарэлкі будзе розум мелкі", або Сцеражыся Апіўня!
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра містычны прысвятак Мацей і разважае аб пітных межах сялянскіх звычаяў. 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T19:38+0300
2021-09-10T19:38+0300
2022-04-14T15:37+0300
ларыса мятлеўская
этнограф
гарэлка
розум
прысвятак
звычай
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104406/04/1044060464_0:280:2645:1768_1920x0_80_0_0_e9650062a9bcc16a13a7be2922fe53ea.jpg
"Ад гарэлкі будзе розум мелкі", - казалі нашы продкі, калі бачылі чалавека на добрым падпітку. Не гледзячы на тое, што гарэлка здаўна нязменны атрыбут сямейных абрадаў і каляндарных свят, ужыванне яе абмяжоўвалася звычаем, а злоўжыванне асуджалася.Дзесятага верасня ў народным календары пазначаны прысвятак Мацей, або Майсей Мурун які ў народзе лічыўся абаронцай ад запойнага п’янства. Казалі: "Майсей Мурун –сцаліцель ад п’янства". У асаблівай пашане дзень у гонар гэтага святога быў у жанчын, мужы якіх празмерна пілі гарэлку.П’янства ці не?У народзе лічылі, што піццё з прычыны розных абрадаў, фэстаў, кірмашоў, у гасцях, піццё, як узнагарода за калектыўную працу – талаку, дзе ў выпіўцы бралі ўдзел некалькі чалавек, не з’яўляецца п’янствам, а тыя, хто пілі – не п’яніцы. Пра такія выпіўкі казалі, што людзі "гуляюць", "гуляюць, выпіваючы". Але, калі хто з бяседнікаў насуперак звычаю пасля трохдзеннай гулянкі працягваў піць і далей, то пра таго казалі, што ён п’янствуе. Але і такі чалавек яшчэ не лічыўся п’яніцай. Сапраўдным п’яніцай лічыўся той, хто пэўны час піў бесперапынку, пакуль не дапіваўся да гарачкі. Гэта называлася "дапіцца да чорцікаў".Запойнае п’янства (неабмежаванае ўжыванне алкаголю) лічылася цяжкай хваробай, якая магла прывесці да смерці або страты розуму. Прычына захворвання – сурокі або чорт, які пад’юшвае чалавека на п’янства, своеасабліва апякуецца і ім валадарыць. Так "п’янага чорт носіць", "п’янага чорт не бярэць". Існавала перакананне, што менавіта чорт прыдумаў гарэлку: "Чорт прыдумаў гарэлку... Але гарэлка не праклятая Богам, а толькі названая акаяннаю". Асаблівую ролю ў спакушэнні п’яніц да выпіўкі ў народзе адвялі нячысціку Апіўню. На Мядзельшчыне пра чалавека, які шмат п’е, але амаль не п’янее, гавораць, што ён п’е, як Апівень."П’ець п’янюга не ўпіваецца"Вось як апісваецца Апівень у кнізе Уладзіміра Васілевіча "Зямная дарога ў вырай":"Апівень – нячысцік, які чапляецца да людзей, схіляючы іх да п’янства. Апівень ніколі не прамінае ні аднаго застолля. Ён прыстройваецца дзе-небудзь на канцы стала і сочыць за тым, хто і колькі выпівае. Не вельмі пітушчых Апівень падбухторвае, каб яны як мага больш выпілі. А калі гэта яму не ўдаецца – Апівень падсыпае ў чарку нейкага зелля, пасля чаго чалавек робіцца зусім п’яны. Вельмі падабаецца Апіўню забаўляцца з п’яніцамі. Ён дражніць іх, скідвае пад стол і іншае.Убачыць Апіўня можна толькі на добрым падпітку. Гэта невялічкая істота, парослая цёмнай, рэдкай поўсцю. Галава ў яго па форме нагадвае чалавечую, ды толькі са свіным рылам. Там, дзе павінны быць бровы, у Апіўня маленькія, нібыта ў маладога бычка, рожкі. Ёсць у Апіўня хвосцік, нібы ў парсючка. Ножкі з капытцамі. Ходзіць Апівень прама, або ракам.Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што не было яшчэ і няма на свеце такога п’яніцы, які здолеў бы перапіць Апіўня. Колькі б не выпіў Апівень, занадта п’яным ён ніколі не будзе".Пра працавітых, адукаваных, але спіўшыхся людзей казалі:Такіх п’яніц зневажалі да такой ступені, што не шкадавалі ў іх адрас зняваг і крыўдных эпітэтаўЗ непрытомных здзекваліся, чарнілі сажаю ці вышмароўвалі смалою валасы і бараду, а таксама рабілі шмат менш значных свавольстваў. П’яніцу, які ляжыць на дарозе стараліся абмінаць. Казалі: "П’янаму чорт не дасць змерзнуць на смерць, ні ўбіцца, а калі пра тое здохне, то яму так празначана".Гэткую нянавісць цвярозых да п’яных беларускі этнограф Часлаў Пяткевіч тлумачыў іх зайздрасцю, маўляў не яны напіліся, а "ненавіснік". Бо амаль не было мужыкоў, якія б адмовіліся пры добрай нагодзе ад чаркі. На гэты конт у народзе складалася безліч анекдотаў.Як, напрыклад:Ці яшчэ:Непітушчыя, якія даволі рэдка сустракаліся, не толькі нікому не імпанавалі, перашкаджалі, але і высмейваліся: "Гарэлкі не піў, табакі не нюхаў, чужых жонак не любіў, а свае не слухаў".Смерць ад п’янства лічылася "нячыстай" і прыраўноўвала такіх нябожчыкаў да самагубцаў, не дажыўшых свайго веку. Паводле народных меркаванняў апіўцаў і "на тым свеце" працягвала мучыць смага, а пахаваныя ў межах могілак, яны маглі стаць прычынай засухі."Гаспадар у карчме п’е і скача, а гаспадарка плача"У народзе існавала меркаванне, што "горш няма, як жонка-п’янюжка". І, тым не менш, Часлаў Пяткевіч заўважаў: "Трэба зазначыць, што закаранелая п’яніца сярод жанчын – вялікая рэдкасць; п’юць яны і часам нават напіваюцца, але толькі падчас урачыстасцей і вельмі рэдка з іншых прычын". Калі ж часам жанчыны дазвалялі сабе выпіць салодкай "анісаўкі", "кменаўкі" ды "мёду", то спявалі пра сябе жартоўныя прыпеўкі:Быць цвярозай вымагала вялікая адказнасць за лад у сям’і, догляд за дзецьмі і гаспадаркай. Да ўсяго ж, калі жонцы трапляўся муж-п’янюга, гэта лічылася горам. Калі ж жанчына была з характарам, то ёй удавалася "навесці на праведную дарогу" свайго горкага п’яніцу, кожны раз ганяючы яго качаргою з карчмы дадому, а то "ось-ось усё хазяйства ўтопіць у чарцы". Праўда гэты метад спрацоўваў не часта, бо лічылі, што "п’янога біць няма толку, п’яному ўсё ніпачом".На пытанне, чаму жанчына церпіць п’янства мужа, тая адказала: "Лепш адным куском падавіцца". Гаспадар, які "вечна п’яны, нічога не бачыць перад сабой", быў пакутай для сям’і. Змагаючыся са сваёй горкай доляй, жонкі рознымі шляхамі шукалі паратунку для сваіх мужоў. У ход ішлі як псіхалагічнае ўздзеянне, нараканні, так і сродкі народнай медыцыны, калі, напрыклад у гарэлку хвораму падмешвалі парашок з сушаных грыбоў-навознікаў і іншага зелля.Але былі і больш экзатычныя спосабы лячэння п’янства. Большая частка лекавых сродкаў павінна была выклікаць агіду ў мужчыны да гарэлкі. Таму ў практыцы беларускіх знахарак шырока выкарыстоўваліся парашкі з сэрца лісы, кацінай плацэнты, мазгі, здабытыя ў жывой савы, мышыная кроў, конскі пот, якія дадаваліся ў гарэлку.Каб пражыць шчаслівае, поўнае добрых падзей жыццё, продкі вучылі ва ўсім ведаць меру і памятаць, што жыццёвы шлях гарэлка не ўпрыгожвае.Будзьце здаровыя!Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104406/04/1044060464_0:32:2645:2016_1920x0_80_0_0_95c7a3bc84ade20df834436074e79c8b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ларыса мятлеўская, этнограф, гарэлка, розум, прысвятак, звычай, спадчына
ларыса мятлеўская, этнограф, гарэлка, розум, прысвятак, звычай, спадчына
"Ад гарэлкі будзе розум мелкі", - казалі нашы продкі, калі бачылі чалавека на добрым падпітку. Не гледзячы на тое, што гарэлка здаўна нязменны атрыбут сямейных абрадаў і каляндарных свят, ужыванне яе абмяжоўвалася звычаем, а злоўжыванне асуджалася.
Дзесятага верасня ў народным календары пазначаны прысвятак Мацей, або Майсей Мурун які ў народзе лічыўся абаронцай ад запойнага п’янства. Казалі: "Майсей Мурун –сцаліцель ад п’янства". У асаблівай пашане дзень у гонар гэтага святога быў у жанчын, мужы якіх празмерна пілі гарэлку.
У народзе лічылі, што піццё з прычыны розных абрадаў, фэстаў, кірмашоў, у гасцях, піццё, як узнагарода за калектыўную працу – талаку, дзе ў выпіўцы бралі ўдзел некалькі чалавек, не з’яўляецца п’янствам, а тыя, хто пілі – не п’яніцы. Пра такія выпіўкі казалі, што людзі "гуляюць", "гуляюць, выпіваючы". Але, калі хто з бяседнікаў насуперак звычаю пасля трохдзеннай гулянкі працягваў піць і далей, то пра таго казалі, што ён п’янствуе. Але і такі чалавек яшчэ не лічыўся п’яніцай. Сапраўдным п’яніцай лічыўся той, хто пэўны час піў бесперапынку, пакуль не дапіваўся да гарачкі. Гэта называлася "дапіцца да чорцікаў".
Калісьці на Случчыне так тлумачылі гэты стан: "Запой такая хвароба, калі чалавек пачне піць гарэлку, та патуль п’е, покуль саўсім ускруціцца да пачне размаўляць з чартамі ды ўсялякаю нечысцю".
Запойнае п’янства (неабмежаванае ўжыванне алкаголю) лічылася цяжкай хваробай, якая магла прывесці да смерці або страты розуму. Прычына захворвання – сурокі або чорт, які пад’юшвае чалавека на п’янства, своеасабліва апякуецца і ім валадарыць. Так "п’янага чорт носіць", "п’янага чорт не бярэць". Існавала перакананне, што менавіта чорт прыдумаў гарэлку: "Чорт прыдумаў гарэлку... Але гарэлка не праклятая Богам, а толькі названая акаяннаю". Асаблівую ролю ў спакушэнні п’яніц да выпіўкі ў народзе адвялі нячысціку Апіўню. На Мядзельшчыне пра чалавека, які шмат п’е, але амаль не п’янее, гавораць, што ён п’е, як Апівень.
"П’ець п’янюга не ўпіваецца"
Вось як апісваецца Апівень у кнізе Уладзіміра Васілевіча "Зямная дарога ў вырай":
"Апівень – нячысцік, які чапляецца да людзей, схіляючы іх да п’янства. Апівень ніколі не прамінае ні аднаго застолля. Ён прыстройваецца дзе-небудзь на канцы стала і сочыць за тым, хто і колькі выпівае. Не вельмі пітушчых Апівень падбухторвае, каб яны як мага больш выпілі. А калі гэта яму не ўдаецца – Апівень падсыпае ў чарку нейкага зелля, пасля чаго чалавек робіцца зусім п’яны. Вельмі падабаецца Апіўню забаўляцца з п’яніцамі. Ён дражніць іх, скідвае пад стол і іншае.
Убачыць Апіўня можна толькі на добрым падпітку. Гэта невялічкая істота, парослая цёмнай, рэдкай поўсцю. Галава ў яго па форме нагадвае чалавечую, ды толькі са свіным рылам. Там, дзе павінны быць бровы, у Апіўня маленькія, нібыта ў маладога бычка, рожкі. Ёсць у Апіўня хвосцік, нібы ў парсючка. Ножкі з капытцамі. Ходзіць Апівень прама, або ракам.
Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што не было яшчэ і няма на свеце такога п’яніцы, які здолеў бы перапіць Апіўня. Колькі б не выпіў Апівень, занадта п’яным ён ніколі не будзе".
Пра працавітых, адукаваных, але спіўшыхся людзей казалі:
"
Рукі залатыя але горла смаляное";
"
Няхай адсохне тая рука, што сабе дабра не зыча";
"
Ён, п’янюшка распіўся, то цяпер сторажам, хоць граматны".
"Да п’яніцы ніхто не меў даверу, пазбаўляючы яго тым самым амаль грамадзянскага права. Ён не мог быць выкарыстаны як сведка, бо "за гарэлку прадасць не то суседа, а й родных бацькоў і родныя дзеці". Не мог выконваць ніводнага з грамадзянскіх абавязкаў – нават пастуха ці вартаўніка, бо – "тавару не ўпасе, замарэчыўшы мазгавіну, а дабра абчэськага не ўпільнуе, да шчэ прап’е што-небудзь" (з кнігі Ч. Пяткевіча "Рэчыцкае Палессе").
Такіх п’яніц зневажалі да такой ступені, што не шкадавалі ў іх адрас зняваг і крыўдных эпітэтаў
З непрытомных здзекваліся, чарнілі сажаю ці вышмароўвалі смалою валасы і бараду, а таксама рабілі шмат менш значных свавольстваў. П’яніцу, які ляжыць на дарозе стараліся абмінаць. Казалі: "П’янаму чорт не дасць змерзнуць на смерць, ні ўбіцца, а калі пра тое здохне, то яму так празначана".
Гэткую нянавісць цвярозых да п’яных беларускі этнограф Часлаў Пяткевіч тлумачыў іх зайздрасцю, маўляў не яны напіліся, а "ненавіснік". Бо амаль не было мужыкоў, якія б адмовіліся пры добрай нагодзе ад чаркі. На гэты конт у народзе складалася безліч анекдотаў.
"Сон.
Мужык кажа да жонкі: – Ведаеш, Тэкля, вельмі нешта добрае я сягоняшняй ночы прысніў.
Жонка: – Я такі здагадалася. Праз сон ты крыкнуў: "Дай, Моўша яшчэ кварту".
"Варочаючыся з кірмашу чалавечак, прыкуцнуў на дарозе і заснуў, дый так моцна, што не чуў, як і боты нехта з яго ног сцягнуў. Ажно едзе нейкі чалавек і крычыць: "Прыймай ногі!". Заспаны мужык, глянуўшы на свае босыя ногі, кажэ: едзь! Гэта не мае: мае ў ботах".
Непітушчыя, якія даволі рэдка сустракаліся, не толькі нікому не імпанавалі, перашкаджалі, але і высмейваліся: "Гарэлкі не піў, табакі не нюхаў, чужых жонак не любіў, а свае не слухаў".
Смерць ад п’янства лічылася "нячыстай" і прыраўноўвала такіх нябожчыкаў да самагубцаў, не дажыўшых свайго веку. Паводле народных меркаванняў апіўцаў і "на тым свеце" працягвала мучыць смага, а пахаваныя ў межах могілак, яны маглі стаць прычынай засухі.
"Гаспадар у карчме п’е і скача, а гаспадарка плача"
У народзе існавала меркаванне, што "горш няма, як жонка-п’янюжка". І, тым не менш, Часлаў Пяткевіч заўважаў: "Трэба зазначыць, што закаранелая п’яніца сярод жанчын – вялікая рэдкасць; п’юць яны і часам нават напіваюцца, але толькі падчас урачыстасцей і вельмі рэдка з іншых прычын". Калі ж часам жанчыны дазвалялі сабе выпіць салодкай "анісаўкі", "кменаўкі" ды "мёду", то спявалі пра сябе жартоўныя прыпеўкі:
"Мне ад піва жывот баліць,
А ад мёду галава.
А дайце мне гарэлачкі,
Дак век буду здарова".
Быць цвярозай вымагала вялікая адказнасць за лад у сям’і, догляд за дзецьмі і гаспадаркай. Да ўсяго ж, калі жонцы трапляўся муж-п’янюга, гэта лічылася горам. Калі ж жанчына была з характарам, то ёй удавалася "навесці на праведную дарогу" свайго горкага п’яніцу, кожны раз ганяючы яго качаргою з карчмы дадому, а то "ось-ось усё хазяйства ўтопіць у чарцы". Праўда гэты метад спрацоўваў не часта, бо лічылі, што "п’янога біць няма толку, п’яному ўсё ніпачом".
На пытанне, чаму жанчына церпіць п’янства мужа, тая адказала: "Лепш адным куском падавіцца". Гаспадар, які "вечна п’яны, нічога не бачыць перад сабой", быў пакутай для сям’і. Змагаючыся са сваёй горкай доляй, жонкі рознымі шляхамі шукалі паратунку для сваіх мужоў. У ход ішлі як псіхалагічнае ўздзеянне, нараканні, так і сродкі народнай медыцыны, калі, напрыклад у гарэлку хвораму падмешвалі парашок з сушаных грыбоў-навознікаў і іншага зелля.
Але былі і больш экзатычныя спосабы лячэння п’янства. Большая частка лекавых сродкаў павінна была выклікаць агіду ў мужчыны да гарэлкі. Таму ў практыцы беларускіх знахарак шырока выкарыстоўваліся парашкі з сэрца лісы, кацінай плацэнты, мазгі, здабытыя ў жывой савы, мышыная кроў, конскі пот, якія дадаваліся ў гарэлку.
Для ўзмацнення эфекту ад такога лячэння чыталі замовы накшталт гэтай, хойніцкай: "Хмель і віно, адступіся ад раба божага ў цёмны лес, дзе людзі не ходзяць, і коні не бродзяць, і птушкі ня лётаюць. Амінь".
Каб пражыць шчаслівае, поўнае добрых падзей жыццё, продкі вучылі ва ўсім ведаць меру і памятаць, што жыццёвы шлях гарэлка не ўпрыгожвае.
Напой добрага настрою, або Квас на любы густ
Гуляй, вёска, сёння Кірмаш!
Каб не ўпіцца, адвярні халявы:
гатуем вішнёўку