Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ДПК абверг інфармацыю аб перавозцы мігрантаў на польскую мяжу

© REUTERS / KACPER PEMPELПольска-беларуская мяжа
Польска-беларуская мяжа - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2021
Падпісацца
У ведамстве адзначылі, што на кадрах бачна, як беларускі бок забірае некалькіх бежанцаў, тых, хто просіць аб дапамозе.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі абверг паведамленні аб тым, што дастаўляе на польскі ўчастак мяжы мігрантаў з трэціх краін.
Пагранічная польская служба выклала ў Twitter відэа з подпісам: "Дзейнасць беларускіх пагранічных службаў уздоўж польскай мяжы - перавозка мігрантаў на розныя ўчасткі".

"Беларускімі пагранічнікамі было выяўлена некалькі бежанцаў, выцесненых польскім бокам. У сувязі з тым, што некаторыя бежанцы дрэнна сябе адчувалі, яны былі дастаўлены службовым транспартам для аказання медыцынскай дапамогі", - заявілі ў ДПК, каментуючы паведамленні польскіх пагранічнікаў.

У камітэце падкрэслілі: на кадрах бачна, што беларускі бок забірае некалькіх мігрантаў, тых, хто просіць аб дапамозе.

Міграцыйны крызіс

Латвія, Польшча і Літва ў апошнія месяцы заяўляюць аб праблеме нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Сітуацыя абвастрылася ў канцы ліпеня.
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
2 верасня Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, "у сувязі з асаблівай пагрозай бяспецы грамадзян і грамадскага парадку, звязанай з бягучай сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
Чытайце таксама:
Лукашэнка ініцыяваў "замарозку" пагаднення з ЕС аб рэадмісіі
Эксперты НАТА па супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам прыбылі ў Літву
Кіраўнікі МЗС ЕС абвінавацілі Беларусь у стварэнні міграцыйнага крызісу на мяжы
Палякі ўзвялі першыя кіламетры плота на мяжы з Беларуссю
Варшава адказала ААН на заклік прыняць мігрантаў з беларускай мяжы
Стужка навiн
0