https://bel.sputnik.by/20210910/na-kago-napaduts-nyarys--pamoryya-padrabyaznasts-vuchennya-zakhad-2021-1056350159.html
На каго нападуць Нярыс і Паморыя? Падрабязнасці вучэння "Захад-2021"
На каго нападуць Нярыс і Паморыя? Падрабязнасці вучэння "Захад-2021"
Sputnik Беларусь
Сумесныя стратэгічныя манеўры вайскоўцаў з Беларусі і Расіі пройдуць на тэрыторыі дзвюх краін на працягу тыдня. 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T09:52+0300
2021-09-10T09:52+0300
2021-09-10T09:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
саюзная дзяржава
вучэнне
манеўры
"захад-2021"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/09/1056338938_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_6435c0000d764c300a21505519f9b13f.jpg
БАРАНАВІЧЫ, 10 вер – Sputnik. Пра тое, што будзе адбывацца ў ходзе вучэння "Захад-2021", распавёў напярэдадні начальнік Генштаба намеснік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч.Паводле яго слоў, адной з асаблівасцей вучэнняў стане адпрацоўка вядзення абарончых баёў, адыходу і манеўранай абароны."Затым будзе праводзіцца контрнаступленне ў інтарэсах аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі", - расказаў намеснік міністра абароны.Гулевіч адзначыў, што будзе праводзіцца "вялікая колькасць дэсантаў": тактычных, аператыўных рознага ўзроўню і маштабаў.Пры гэтым ён дадаў, што дэсантаванне будзе ажыццяўляцца з рознай глыбінёй высадкі. У манеўрах прыме ўдзел вялікая колькасць тэхнікі, якая прынята на ўзбраенне і валодае больш высокімі характарыстыкамі.Пасля чаго нагадаў, што вучэнні праводзяцца згодна з планамі з пэўнай цыклічнасцю. І на гэта не ўплывае палітычная абстаноўка вакол Беларусі і Расіі.Легенда вучэння "Захад-2021"Па легендзе вучэння "Захад-2021", з аднаго боку будуць ваяваць "Паўночныя" (Саюзная дзяржава Рэспублікі Палессе і Цэнтральнай Федэрацыі) і "Заходнія" (кааліцыя дзяржаў Нярыс, Паморыя, Палярная Рэспубліка і міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі).Абстаноўка абвострыцца з-за таго, што "Заходнія" пачнуць відавочныя спробы "дэстабілізаваць абстаноўку" на тэрыторыі Рэспублікі Палессе і дамагацца пагаршэння адносін паміж суб'ектамі Саюзнай дзяржавы.Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/09/1056338938_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_fc8bdf8c7c53f9379a0c71f44a0f97a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, саюзная дзяржава, вучэнне, манеўры, "захад-2021"
беларусь, расія, саюзная дзяржава, вучэнне, манеўры, "захад-2021"
На каго нападуць Нярыс і Паморыя? Падрабязнасці вучэння "Захад-2021"
Сумесныя стратэгічныя манеўры вайскоўцаў з Беларусі і Расіі пройдуць на тэрыторыі дзвюх краін на працягу тыдня.
БАРАНАВІЧЫ, 10 вер – Sputnik. Пра тое, што будзе адбывацца ў ходзе вучэння "Захад-2021", распавёў напярэдадні начальнік Генштаба намеснік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч.
Паводле яго слоў, адной з асаблівасцей вучэнняў стане адпрацоўка вядзення абарончых баёў, адыходу і манеўранай абароны.
"Затым будзе праводзіцца контрнаступленне ў інтарэсах аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі", - расказаў намеснік міністра абароны.
Гулевіч адзначыў, што будзе праводзіцца "вялікая колькасць дэсантаў": тактычных, аператыўных рознага ўзроўню і маштабаў.
Пры гэтым ён дадаў, што дэсантаванне будзе ажыццяўляцца з рознай глыбінёй высадкі. У манеўрах прыме ўдзел вялікая колькасць тэхнікі, якая прынята на ўзбраенне і валодае больш высокімі характарыстыкамі.
Пасля чаго нагадаў, што вучэнні праводзяцца згодна з планамі з пэўнай цыклічнасцю. І на гэта не ўплывае палітычная абстаноўка вакол Беларусі і Расіі.
"Асаблівасцю вучэння стала тое, што ў ім прымаюць удзел акрамя вайскоўцаў з рэгіянальнай групоўкі войск і прадстаўнікі ўзброеных сіл Казахстана. Гэтым дэманструецца гатоўнасць да сумеснага выканання задач ўсіх краін АДКБ", - падсумаваў Гулевіч.
Легенда вучэння "Захад-2021"
Па легендзе вучэння "Захад-2021", з аднаго боку будуць ваяваць "Паўночныя" (Саюзная дзяржава Рэспублікі Палессе і Цэнтральнай Федэрацыі) і "Заходнія" (кааліцыя дзяржаў Нярыс, Паморыя, Палярная Рэспубліка і міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі).
Абстаноўка абвострыцца з-за таго, што "Заходнія" пачнуць відавочныя спробы "дэстабілізаваць абстаноўку" на тэрыторыі Рэспублікі Палессе і дамагацца пагаршэння адносін паміж суб'ектамі Саюзнай дзяржавы.
Стартуюць вучэнні
"Захад-2021" - відэа брыфінгу Мінабароны
Замежныя ваеннаслужачыя
прыбылі ў Расію для ўдзелу ў вучэнні "Захад-2021"
НАТА будзе ўважліва сачыць за вучэннямі "Захад-2021"