https://bel.sputnik.by/20210912/premer-belarus-ab-kalynym-tranztse-gruzavym-flotse--agulnym-rynku-gazu-z-rf-1056401427.html
Прэм'ер Беларусі аб калійным транзіце, грузавым флоце і агульным рынку газу з РФ
Прэм'ер Беларусі аб калійным транзіце, грузавым флоце і агульным рынку газу з РФ
Sputnik Беларусь
Перавозіць калійныя ўдабрэнні больш складана за нафтапрадукты з-за іх вялікага аб'ёму, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 12.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-12T13:05+0300
2021-09-12T13:05+0300
2021-09-12T13:05+0300
эканоміка
раман галоўчанка
калійныя ўдабрэнні
нафтавы рынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056397500_0:121:3425:2048_1920x0_80_0_0_688e28769b95a8faf96fffa5216e8042.jpg
МІНСК, 12 вер - Sputnik. Прэм'ер Беларусі распавёў, як выпрацоўваецца схема транспарціроўкі калійных удабрэнняў праз Расійскую Федэрацыю, на актуальную тэму кіраўнік беларускага ўрада выказаўся ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".Па словах Галоўчанкі, перавозіць калійныя ўдабрэнні больш складана, чым нафтапрадукты з-за іх вялікага аб'ёму, але раз знайшлі схему транзіту нафтапрадуктаў, прычым гэта ўдалося зрабіць у сціснутыя тэрміны "знойдзем рашэнне і па калійных удабрэннях, і па ўсёй астатняй беларускай прадукцыі, якая адгружаецца праз марскія парты", заявіў Галоўчанка."Мы вельмі шчыльна працуем з міністэрствам транспарту Расійскай Федэрацыі, з Расійскімі чыгункамі, уласнікамі грузавых тэрміналаў. Выпрацоўвае, як мы рабілі па нафтапрадуктах, найбольш аптымальную схему", - паведаміў кіраўнік урада.Свой грузавы флотУ Беларусі сур'ёзна разглядаюць магчымасць стварэння ўласнага марскога грузавога тэрміналу, паведаміў прэм'ер Беларусі.Паводле яго слоў, у цяперашні час аналізуюцца магчымасці набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб "мінімізаваць выдаткі на фрахт".Прыярытэтам з пункту гледжання эканамічнай эфектыўнасці беларускі прэм'ер назваў парты Ленінградскай вобласці.Агульны рынак газуПрынцыпы працы аб'яднанага рынку газу Расія і Беларусь вызначаць да 1 ліпеня 2022 года, паведаміў прэм'ер-міністр.Нагадаем, на перамовах у Маскве ў чацвер лідэры Расіі і Беларусі дамовіліся пра тое, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні гэтага года - $128,5 за тысячу кубаметраўДакумент па стварэнні аб'яднанага рынку газу ў рамках Саюзнай дзяржавы павінен быць падпісаны да 1 снежня 2023 года.Пра "смажаную качку"Старшыня ўрада адзначыў, што задоўга да перамоваў двух лідэраў шматлікія аналітыкі дэструктыўнага толку нагняталі істэрыю з нагоды здачы Беларусі.Па яго прызнанні, урад наўмысна на этапе падрыхтоўкі дакументаў не дапускаў уцечак, таму што пазіцыі бакоў часта мяняліся ў ходзе дыскусій."Мы хацелі пазнаёміць людзей, супольнасць Беларусі і Расіі з ужо гатовым варыянтам, каб не даваць магчымасцяў для спекуляцый", - адзначыў старшыня ўрада.Як дадаў Галоўчанка, прэзентацыя дасягнутых дамоўленасцей прэзідэнтамі дзвюх краін зняла вельмі многія пытанні. Ён звярнуў увагу, што ні адно з мерапрыемстваў, якое будзе рэалізоўвацца ў рамках праграм, не прадугледжвае абмежаванняў, не кажучы ўжо пра страты палітычнага ці эканамічнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056397500_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_d886a17c072457bf175218eb658077b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, раман галоўчанка, калійныя ўдабрэнні, нафтавы рынак
эканоміка, раман галоўчанка, калійныя ўдабрэнні, нафтавы рынак
Прэм'ер Беларусі аб калійным транзіце, грузавым флоце і агульным рынку газу з РФ
Перавозіць калійныя ўдабрэнні больш складана за нафтапрадукты з-за іх вялікага аб'ёму, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
МІНСК, 12 вер - Sputnik. Прэм'ер Беларусі распавёў, як выпрацоўваецца схема транспарціроўкі калійных удабрэнняў праз Расійскую Федэрацыю, на актуальную тэму кіраўнік беларускага ўрада выказаўся ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Па словах Галоўчанкі, перавозіць калійныя ўдабрэнні больш складана, чым нафтапрадукты з-за іх вялікага аб'ёму, але раз знайшлі схему транзіту нафтапрадуктаў, прычым гэта ўдалося зрабіць у сціснутыя тэрміны "знойдзем рашэнне і па калійных удабрэннях, і па ўсёй астатняй беларускай прадукцыі, якая адгружаецца праз марскія парты", заявіў Галоўчанка.
"Мы вельмі шчыльна працуем з міністэрствам транспарту Расійскай Федэрацыі, з Расійскімі чыгункамі, уласнікамі грузавых тэрміналаў. Выпрацоўвае, як мы рабілі па нафтапрадуктах, найбольш аптымальную схему", - паведаміў кіраўнік урада.
У Беларусі сур'ёзна разглядаюць магчымасць стварэння ўласнага марскога грузавога тэрміналу, паведаміў прэм'ер Беларусі.
Паводле яго слоў, у цяперашні час аналізуюцца магчымасці набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб "мінімізаваць выдаткі на фрахт".
Прыярытэтам з пункту гледжання эканамічнай эфектыўнасці беларускі прэм'ер назваў парты Ленінградскай вобласці.
Прынцыпы працы аб'яднанага рынку газу Расія і Беларусь вызначаць да 1 ліпеня 2022 года, паведаміў прэм'ер-міністр.
"Да 1 ліпеня наступнага года мы павінны вызначыць прынцыпы, як будзе функцыянаваць аб'яднаны рынак газу Беларусі і Расіі, па якім прынцыпе будзе фарміравацца цана на прыродны газ для Беларусі, каб зафіксаваць гэта на доўгатэрміновую перспектыву", - заявіў Галоўчанка.
Нагадаем, на перамовах у Маскве ў чацвер лідэры Расіі і Беларусі дамовіліся пра тое, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні гэтага года - $128,5 за тысячу кубаметраў
Дакумент па стварэнні аб'яднанага рынку газу ў рамках Саюзнай дзяржавы павінен быць падпісаны да 1 снежня 2023 года.
Старшыня ўрада адзначыў, што задоўга да перамоваў двух лідэраў шматлікія аналітыкі дэструктыўнага толку нагняталі істэрыю з нагоды здачы Беларусі.
"Мне як чалавеку, які пагружаны ў працэс, і маім калегам было смешна чытаць гэтыя здагадкі і выдумкі наконт таго, хто каму чаго прадаў, здаў. Напэўна, цяпер гэтых "аналітыкаў" напаткала жорсткае расчараванне: "смажаная качка" не ўдалася. Яна апынулася жорсткай, перасмажанай і зусім не той, якую спрабавалі падаць на блюдзе", - пажартаваў Галоўчанка.
Па яго прызнанні, урад наўмысна на этапе падрыхтоўкі дакументаў не дапускаў уцечак, таму што пазіцыі бакоў часта мяняліся ў ходзе дыскусій.
"Мы хацелі пазнаёміць людзей, супольнасць Беларусі і Расіі з ужо гатовым варыянтам, каб не даваць магчымасцяў для спекуляцый", - адзначыў старшыня ўрада.
Як дадаў Галоўчанка, прэзентацыя дасягнутых дамоўленасцей прэзідэнтамі дзвюх краін зняла вельмі многія пытанні. Ён звярнуў увагу, што ні адно з мерапрыемстваў, якое будзе рэалізоўвацца ў рамках праграм, не прадугледжвае абмежаванняў, не кажучы ўжо пра страты палітычнага ці эканамічнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Галоўчанка:
беларуская эканоміка цяпер адчувае сябе здаровай
Галоўчанка і Мішусцін раскрылі
дэталі плана інтэграцыі Беларусі і Расіі
Галоўчанка назваў ключавую мэту
беларуска-расійскай інтэграцыі