https://bel.sputnik.by/20210910/galochanka--mshustsn-raskryl-detal-plana-ntegratsy-belarus--ras-1056378200.html
Галоўчанка і Мішусцін раскрылі дэталі плана інтэграцыі Беларусі і Расіі
Галоўчанка і Мішусцін раскрылі дэталі плана інтэграцыі Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Доўгія перамовы аб інтэграцыі дзвюх краін завяршыліся падпісаннем у Мінску пастановы Саўміна Саюзнай дзяржавы. Даведаліся, у якіх сферах дасягнуты... 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T18:52+0300
2021-09-10T18:52+0300
2021-09-10T19:03+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
саюзная дзяржава
інтэграцыя
міхаіл мішусцін
раман галоўчанка
эканоміка
мінск
перамовы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_78dad3f7d121b0fd86bfc62673b2492c.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін падпісалі ў Мінску пастанову Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады.Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў падпісалі сумесную заяву аб бягучым развіцці і далейшых кроках па паглыбленні інтэграцыйных працэсаў.Самі саюзныя праграмы - гэта вельмі аб'ёмны дакумент, дзе дэталёва паказана, у якіх сферах і ў якія тэрміны бакі будуць збліжаць, гарманізаваць, уніфікаваць і інтэграваць заканадаўства.А сферы, якія ахопліваюць праграмы, пералічаны ў сумеснай заяве кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі. Раскажам аб будучых напрамках у частцы інтэграцыі эканомік.1. Макраэканамічная палітыкаБудзе сінхранізавана стратэгічнае кіраванне ў Расіі і Беларусі ў частцы макраэканамічнай палітыкі і фарміравання статыстыкі.Гэта створыць аснову для сумеснай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, спросціць разгляд выпадкаў банкруцтва.2. Грашова-крэдытная палітыкаДа снежня 2022 года Цэнтрабанк РФ і Нацбанк Беларусі падпішуць пагадненне пра механізмы гарманізацыі грашова-крэдытнай палітыкі.Гэта павінна зрабіць падобным нізкі ўзровень інфляцыі ў дзвюх краінах, таксама будуць створаны падобныя фінансавыя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання.3. Валютнае рэгуляваннеБудуць гарманізаваны правілы адкрыцця банкаўскіх рахункаў рэзідэнтамі ў банках-нерэзідэнтаў, правядзення валютных аперацый, а таксама патрабаванняў да рэпатрыяцыі валютнай выручкі.4. Інфармацыйная бяспека ў фінансавым сектарыБакі дамовіліся аб сінхранізацыі падыходаў у частцы інфармацыйнай бяспекі, таксама будзе створаны агульны механізм прызнання вынікаў аўдыту ў сферы інфабяспецы.5. Фінансавы рынакПрынята рашэнне аб гарманізацыі норм рэгулявання крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый, а таксама фінансавага рынку ў цэлым. Сюды таксама прылічана і стварэнне адзіных прынцыпаў страхавання ўкладаў.Будуць сінхранізаваны і правілы ў частцы лізінгавых арганізацый, мікрафінансавых інстытутаў. Вырашана дапусціць на рынкі банкаўскія і страхавыя арганізацыі.6. Барацьба з "адмываннем" сродкаўБудуць сінхранізаваны дзеянні і патрабаванні ў частцы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) грашовых сродкаў і фінансавага тэрарызму (ПАД/ФТ).Дасягнута дамоўленасць паміж Цэнтральным банкам Расіі і Нацыянальным банкам Беларусі аб гарманізацыі заканадаўства ў галіне процідзеяння адмыванню у сферы ПАД/ФТ для фінансавага сектара.7. Інтэграцыя плацежных сістэмВырашана інтэграваць нацыянальныя плацежныя сістэмы, сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў і разлікаў, сістэмы хуткіх плацяжоў.8. Правы спажыўцоў фінансавых паслугВырашана выпрацаваць прапановы па гарманізацыі заканадаўства Расіі і Беларусі для забеспячэння роўнага аб'ёму абароны праў спажыўцоў фінансавых паслуг у частцы выкарыстання аднолькавых паслуг.9. Кантралюючыя органыЁсць дамоўленасць аб сінхранізацыі падыходаў у прасочвальнасці і працы інфармацыйных сістэм па абмене дадзенымі. Гэта дазволіць забяспечыць кантроль за абаротам тавараў, якія падлягаюць нагляду.10. Маркіроўка тавараўБудуць сінхранізаваны дзеянні, якія патрэбны для ўзаемнага прызнання сродкаў ідэнтыфікацыі ў мэтах бесперашкоднага доступу на рынак маркіраваных тавараў.11. Падаткі і мытнае заканадаўстваУ падатковай і мытнай сферах бакі дамовіліся заключыць міжнародныя дагаворы аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. Вырашана ўкараніць інтэграваную сістэму адміністравання ўскосных падаткаў Расіі і Беларусі, будзе створаны сумесны кансультатыўны орган - Камітэт Саюзнай дзяржавы па падатковых пытаннях.12. Ветэрынарны і фітасанітарны кантрольБудзе праведзена інтэграцыя інфармацыйных сістэм для аўтаматызацыі працэсу абмену дадзенымі па актах каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду), забяспечана прасочвальнасць падкантрольных тавараў і падкаранціннай прадукцыі, што павысіць эфектыўнасць каранціннага фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю (нагляду).13. Транспартны кантрольБакі дамовіліся аб распрацоўцы праграмнага забеспячэння, якое будзе выпрацоўваць абмен дадзенымі па выніках транспартнага кантролю на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, што павысіць празрыстасць і бяспеку аўтамабільных перавозак.14. Рэгуляванне транспартнага рынкуУ вобласці паветранага транспарту вырашана ўстанавіць роўныя тарыфныя ўмовы пры аказанні паслуг аэрапортаў і аэранавігацыі, таксама будуць зняты абмежаванні па частаце і ўніфікацыі рэгулявання лётнай прыдатнасці.У вобласці чыгуначнага транспарту плануецца ўніфікацыя заканадаўства, у тым ліку тарыфнага рэгулявання, ліцэнзавання, арганізацыі пасажырскіх і грузавых перавозак, бяспекі, патрабаванняў у сферы працоўных адносін.Водны транспарт будзе хадзіць пад сцягамі дзвюх краін па ўнутраных водных шляхах па адзіных правілах.Агульныя нормы заканадаўства будуць падрыхтаваны і па класіфікацыі аўтамабільных дарог, бяспецы дарожнага руху і ў іншых сферах, якія тычацца дарожнай гаспадаркі.15. Адзіны рынак газуУзгоднена фарміраванне цаны на расійскі газ для Беларусі на 2022 год. Уласна, пра гэта было аб'яўлена на сустрэчы расійскага і беларускага прэзідэнтаў 9 верасня ў Крамлі.Гэта значыць цана застанецца на ўзроўні 2021 года і складзе $128,5 за 1 тыс кубаметраў.Да 1 снежня 2023 года бакі павінны вызначыць і падпісаць у выглядзе дадатку да праграмы па газе і прынцыпы функцыянавання, рэгулявання аб'яднанага рынку газу і прызначыць тэрміны іх ўкаранення для "збліжэння умоў гаспадарання ў газавай сферы".16. Адзіны рынак нафтыБакі дамовіліся аб прыняцці міжнароднага дагавора аб аб'яднанні рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Расіі і Беларусі, і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў.17. Адзіны рынак электраэнергііУ гэтай сферы таксама будзе падпісаны міждзяржаўны дагавор, які замацуе правілы функцыянавання рынку электраэнергіі.18. Атамная энергетыкаБудуць уніфікаваны заканадаўства па частцы эксплуатацыі аб'ектаў ядзернай энергетыкі, рэгулявання радыяцыйнай бяспекі, аварыйнай гатоўнасці і рэагавання, абыходжання з ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі. Работа павінна быць завершана да канца 2023 года.19. Аграрная палітыкаАграрная палітыка прадугледжвае збліжэнне заканадаўстваў у гэтай сферы "з мэтай павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю" сельгаспрадукцыяй, зняцця ўзаемных бар'ераў, забеспячэння харчовай бяспекі і развіцця сельскай гаспадаркі.20. Прамысловая палітыкаДзве краіны маюць намер стымуляваць развіццё сумесных вытворчасцей, будуць прыбіраць бар'еры, павышаць празрыстасць і павялічваць тавараабарот.21. Дзяржзаказ і дзяржзакупкіАгульныя правілы будуць укаранёны ў сферы дзяржзаказу і дзяржзакупак, такім чынам будзе забяспечаны роўны доступ да дадзеных паслуг. Таксама бакі дамовіліся выкарыстоўваць пры дзяржзакупках у Расіі банкаўскія гарантыі, выдадзеныя беларускімі банкамі.22. Правы спажыўцоўБудзе заключана міжурадавае пагадненне аб Адзіных правілах па абароне праў спажыўцоў у Саюзнай дзяржаве. Тэрмін падпісання дакумента - да 31 снежня 2022 года.23. Правілы канкурэнцыіБеларусь і Расія ўвядуць адзіныя правілы канкурэнцыі. Агульныя падыходы замацуюць у міжурадавым пагадненні.24. Гандлёвая дзейнасцьБудуць зацверджаны адзіныя патрабаванні і гарманізавана заканадаўства ў сферы рэгулявання гандлю і грамадскага харчавання.25. Рынак сувязіРынкі сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Расіі будуць працаваць на агульных прынцыпах. На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы будзе адменены роўмінг. Дзяржпаслугі будуць у электроннай форме.26. Рэгуляванне бухулікуМінск і Масква дамовіліся стварыць умовы для звароту супастаўнай кансалідаванай фінансавай справаздачнасці гаспадарчых суб'ектаў, аб фарміраванні інфармацыйнай базы для пашырэння знешнеэканамічных, інвестыцыйных і дзелавых сувязей, аб выхадзе гаспадарчых суб'ектаў на міжнародныя рынкі капіталу, а таксама аб доступе зацікаўленых асоб да фінансавай справаздачнасці гаспадарчых суб'ектаў.27. Турыстычная дзейнасцьКалі коратка, то гарманізуюць правілы працы экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, стандарты якасці ў гасцініцах падвядуць пад агульныя правілы. У роўнай ступені будзе забяспечана абарона праў турыста.28. Сацыяльна-працоўная сфераЗаключная праграма датычыцца ўзгодненай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы. Тут гарманізуюць заканадаўства ў частцы працоўных адносін, аховы працы, занятасці насельніцтва, сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння.Падпісанне дэкрэта прэзідэнтаміАкрамя пастановы аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і сумеснай заявы, кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі ўхвалілі праект дэкрэта аб зацвярджэнні праграм на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.Дэкрэт будзе падпісаны прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. Пасяджэнне ВДС адбудзецца 4 лістапада. Пасля таго, як дэкрэт будзе падпісаны лідарамі, праграмы стануць абавязковымі да выканання, пачнецца працэс іх ўкаранення.Чытайце таксама:
беларусь
расія
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_60:0:1140:810_1920x0_80_0_0_ebfa803e2390441df556c85ad21a0230.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, міхаіл мішусцін, раман галоўчанка, эканоміка, мінск, перамовы, пастанова, саўмін саюзнай дзяржавы, саюзныя праграмы
беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, міхаіл мішусцін, раман галоўчанка, эканоміка, мінск, перамовы, пастанова, саўмін саюзнай дзяржавы, саюзныя праграмы
Галоўчанка і Мішусцін раскрылі дэталі плана інтэграцыі Беларусі і Расіі
18:52 10.09.2021 (абноўлена: 19:03 10.09.2021) Доўгія перамовы аб інтэграцыі дзвюх краін завяршыліся падпісаннем у Мінску пастановы Саўміна Саюзнай дзяржавы. Даведаліся, у якіх сферах дасягнуты дамоўленасці, каб максімальна зблізіць эканомікі Беларусі і Расіі.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін падпісалі ў Мінску пастанову Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады.
Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў падпісалі сумесную заяву аб бягучым развіцці і далейшых кроках па паглыбленні інтэграцыйных працэсаў.
Самі саюзныя праграмы - гэта вельмі аб'ёмны дакумент, дзе дэталёва паказана, у якіх сферах і ў якія тэрміны бакі будуць збліжаць, гарманізаваць, уніфікаваць і інтэграваць заканадаўства.
А сферы, якія ахопліваюць праграмы, пералічаны ў сумеснай заяве кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі. Раскажам аб будучых напрамках у частцы інтэграцыі эканомік.
1. Макраэканамічная палітыка
Будзе сінхранізавана стратэгічнае кіраванне ў Расіі і Беларусі ў частцы макраэканамічнай палітыкі і фарміравання статыстыкі.
Гэта створыць аснову для сумеснай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, спросціць разгляд выпадкаў банкруцтва.
2. Грашова-крэдытная палітыка
Да снежня 2022 года Цэнтрабанк РФ і Нацбанк Беларусі падпішуць пагадненне пра механізмы гарманізацыі грашова-крэдытнай палітыкі.
Гэта павінна зрабіць падобным нізкі ўзровень інфляцыі ў дзвюх краінах, таксама будуць створаны падобныя фінансавыя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання.
Будуць гарманізаваны правілы адкрыцця банкаўскіх рахункаў рэзідэнтамі ў банках-нерэзідэнтаў, правядзення валютных аперацый, а таксама патрабаванняў да рэпатрыяцыі валютнай выручкі.
4. Інфармацыйная бяспека ў фінансавым сектары
Бакі дамовіліся аб сінхранізацыі падыходаў у частцы інфармацыйнай бяспекі, таксама будзе створаны агульны механізм прызнання вынікаў аўдыту ў сферы інфабяспецы.
Прынята рашэнне аб гарманізацыі норм рэгулявання крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый, а таксама фінансавага рынку ў цэлым. Сюды таксама прылічана і стварэнне адзіных прынцыпаў страхавання ўкладаў.
Будуць сінхранізаваны і правілы ў частцы лізінгавых арганізацый, мікрафінансавых інстытутаў. Вырашана дапусціць на рынкі банкаўскія і страхавыя арганізацыі.
6. Барацьба з "адмываннем" сродкаў
Будуць сінхранізаваны дзеянні і патрабаванні ў частцы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) грашовых сродкаў і фінансавага тэрарызму (ПАД/ФТ).
Дасягнута дамоўленасць паміж Цэнтральным банкам Расіі і Нацыянальным банкам Беларусі аб гарманізацыі заканадаўства ў галіне процідзеяння адмыванню у сферы ПАД/ФТ для фінансавага сектара.
7. Інтэграцыя плацежных сістэм
Вырашана інтэграваць нацыянальныя плацежныя сістэмы, сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў і разлікаў, сістэмы хуткіх плацяжоў.
8. Правы спажыўцоў фінансавых паслуг
Вырашана выпрацаваць прапановы па гарманізацыі заканадаўства Расіі і Беларусі для забеспячэння роўнага аб'ёму абароны праў спажыўцоў фінансавых паслуг у частцы выкарыстання аднолькавых паслуг.
Ёсць дамоўленасць аб сінхранізацыі падыходаў у прасочвальнасці і працы інфармацыйных сістэм па абмене дадзенымі. Гэта дазволіць забяспечыць кантроль за абаротам тавараў, якія падлягаюць нагляду.
Будуць сінхранізаваны дзеянні, якія патрэбны для ўзаемнага прызнання сродкаў ідэнтыфікацыі ў мэтах бесперашкоднага доступу на рынак маркіраваных тавараў.
11. Падаткі і мытнае заканадаўства
У падатковай і мытнай сферах бакі дамовіліся заключыць міжнародныя дагаворы аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. Вырашана ўкараніць інтэграваную сістэму адміністравання ўскосных падаткаў Расіі і Беларусі, будзе створаны сумесны кансультатыўны орган - Камітэт Саюзнай дзяржавы па падатковых пытаннях.
12. Ветэрынарны і фітасанітарны кантроль
Будзе праведзена інтэграцыя інфармацыйных сістэм для аўтаматызацыі працэсу абмену дадзенымі па актах каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду), забяспечана прасочвальнасць падкантрольных тавараў і падкаранціннай прадукцыі, што павысіць эфектыўнасць каранціннага фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю (нагляду).
Бакі дамовіліся аб распрацоўцы праграмнага забеспячэння, якое будзе выпрацоўваць абмен дадзенымі па выніках транспартнага кантролю на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, што павысіць празрыстасць і бяспеку аўтамабільных перавозак.
14. Рэгуляванне транспартнага рынку
У вобласці паветранага транспарту вырашана ўстанавіць роўныя тарыфныя ўмовы пры аказанні паслуг аэрапортаў і аэранавігацыі, таксама будуць зняты абмежаванні па частаце і ўніфікацыі рэгулявання лётнай прыдатнасці.
У вобласці чыгуначнага транспарту плануецца ўніфікацыя заканадаўства, у тым ліку тарыфнага рэгулявання, ліцэнзавання, арганізацыі пасажырскіх і грузавых перавозак, бяспекі, патрабаванняў у сферы працоўных адносін.
Водны транспарт будзе хадзіць пад сцягамі дзвюх краін па ўнутраных водных шляхах па адзіных правілах.
Агульныя нормы заканадаўства будуць падрыхтаваны і па класіфікацыі аўтамабільных дарог, бяспецы дарожнага руху і ў іншых сферах, якія тычацца дарожнай гаспадаркі.
Узгоднена фарміраванне цаны на расійскі газ для Беларусі на 2022 год. Уласна, пра гэта было аб'яўлена на сустрэчы расійскага і беларускага прэзідэнтаў 9 верасня ў Крамлі.
Гэта значыць цана застанецца на ўзроўні 2021 года і складзе $128,5 за 1 тыс кубаметраў.
Да 1 снежня 2023 года бакі павінны вызначыць і падпісаць у выглядзе дадатку да праграмы па газе і прынцыпы функцыянавання, рэгулявання аб'яднанага рынку газу і прызначыць тэрміны іх ўкаранення для "збліжэння умоў гаспадарання ў газавай сферы".
Бакі дамовіліся аб прыняцці міжнароднага дагавора аб аб'яднанні рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Расіі і Беларусі, і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў.
17. Адзіны рынак электраэнергіі
У гэтай сферы таксама будзе падпісаны міждзяржаўны дагавор, які замацуе правілы функцыянавання рынку электраэнергіі.
Будуць уніфікаваны заканадаўства па частцы эксплуатацыі аб'ектаў ядзернай энергетыкі, рэгулявання радыяцыйнай бяспекі, аварыйнай гатоўнасці і рэагавання, абыходжання з ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі. Работа павінна быць завершана да канца 2023 года.
Аграрная палітыка прадугледжвае збліжэнне заканадаўстваў у гэтай сферы "з мэтай павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю" сельгаспрадукцыяй, зняцця ўзаемных бар'ераў, забеспячэння харчовай бяспекі і развіцця сельскай гаспадаркі.
Дзве краіны маюць намер стымуляваць развіццё сумесных вытворчасцей, будуць прыбіраць бар'еры, павышаць празрыстасць і павялічваць тавараабарот.
21. Дзяржзаказ і дзяржзакупкі
Агульныя правілы будуць укаранёны ў сферы дзяржзаказу і дзяржзакупак, такім чынам будзе забяспечаны роўны доступ да дадзеных паслуг. Таксама бакі дамовіліся выкарыстоўваць пры дзяржзакупках у Расіі банкаўскія гарантыі, выдадзеныя беларускімі банкамі.
Будзе заключана міжурадавае пагадненне аб Адзіных правілах па абароне праў спажыўцоў у Саюзнай дзяржаве. Тэрмін падпісання дакумента - да 31 снежня 2022 года.
Беларусь і Расія ўвядуць адзіныя правілы канкурэнцыі. Агульныя падыходы замацуюць у міжурадавым пагадненні.
Будуць зацверджаны адзіныя патрабаванні і гарманізавана заканадаўства ў сферы рэгулявання гандлю і грамадскага харчавання.
Рынкі сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Расіі будуць працаваць на агульных прынцыпах. На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы будзе адменены роўмінг. Дзяржпаслугі будуць у электроннай форме.
Мінск і Масква дамовіліся стварыць умовы для звароту супастаўнай кансалідаванай фінансавай справаздачнасці гаспадарчых суб'ектаў, аб фарміраванні інфармацыйнай базы для пашырэння знешнеэканамічных, інвестыцыйных і дзелавых сувязей, аб выхадзе гаспадарчых суб'ектаў на міжнародныя рынкі капіталу, а таксама аб доступе зацікаўленых асоб да фінансавай справаздачнасці гаспадарчых суб'ектаў.
27. Турыстычная дзейнасць
Калі коратка, то гарманізуюць правілы працы экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, стандарты якасці ў гасцініцах падвядуць пад агульныя правілы. У роўнай ступені будзе забяспечана абарона праў турыста.
28. Сацыяльна-працоўная сфера
Заключная праграма датычыцца ўзгодненай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы. Тут гарманізуюць заканадаўства ў частцы працоўных адносін, аховы працы, занятасці насельніцтва, сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння.
Падпісанне дэкрэта прэзідэнтамі
Акрамя пастановы аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і сумеснай заявы, кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі ўхвалілі праект дэкрэта аб зацвярджэнні праграм на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
Дэкрэт будзе падпісаны прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. Пасяджэнне ВДС адбудзецца 4 лістапада. Пасля таго, як дэкрэт будзе падпісаны лідарамі, праграмы стануць абавязковымі да выканання, пачнецца працэс іх ўкаранення.
Лукашэнка
выказаўся пра інтэграцыю Расіі і Беларусі
Галоўчанка: двухбаковыя
адносіны з Расіяй прайшлі праверку на трываласць
Лукашэнка пра перамовы з Пуціным: такіх крокаў мы яшчэ не рабілі