https://bel.sputnik.by/20210915/adkb-dapamozha-tadzhykstanu-kal-stuatsyya-na-myazhy-z-afganstanam-abvostrytstsa-1056464643.html
АДКБ дапаможа Таджыкістану, калі сітуацыя на мяжы з Афганістанам абвострыцца
АДКБ дапаможа Таджыкістану, калі сітуацыя на мяжы з Афганістанам абвострыцца
Sputnik Беларусь
Сітуацыя, якая складваецца ў Афганістане, турбуе Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. 15.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-15T12:30+0300
2021-09-15T12:30+0300
2021-09-15T12:30+0300
адкб
таджыкістан
станіслаў зась
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0f/1056463728_0:112:3055:1830_1920x0_80_0_0_fa68a8d4f943e82778f293fc9bb7908b.jpg
МІНСК, 15 вер- Sputnik. Члены АДКБ дапамогуць Таджыкістану ў выпадку абвастрэння сітуацыі на паўднёвай мяжы з Афганістанам, заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась журналістам.Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў абароны, Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі АДКБ адбылося ў сераду. На ім у тым ліку абмяркоўвалася сітуацыя з Афганістанам, дзе ўсе ўдзельнікі сышліся ў адным меркаванні.Ён падкрэсліў, што АДКБ рыхтуе праграму па ўмацаванні таджыкска-афганскай мяжы."Талібан"* пасля таго, як ЗША практычна завяршылі вывад войскаў з Афганістана, захапіў краіну. Супраціў аказвала толькі правінцыя Панджшэр, дзе яе ўзначаліў Ахмад Масуд - сын Ахмад Шаха Масуда, які ў свой час кіраваў Паўночным альянсам, які выступаў супраць талібаў, і быў забіты ў 2001 годзе. Тым не менш, нядаўна талібы заявілі пра тое, што кантралююць усе правінцыі. Таксама яны абвясцілі склад часовага ўрада.Па словах Зася, абстаноўка па перыметры дзяржаў АДКБ застаецца складанай.Як паведаміла прэс-служба апарату Савета бяспекі Расіі, сакратары Савета бяспекі дзяржаў АДКБ на пасяджэнні ў Душанбэ ўхвалілі пералік мер па ўмацаванні таджыкска-аўганскай мяжы, у іх, у тым ліку, уваходзяць спецыяльныя камандна-штабныя ваенныя вучэнні. Таксама будуць праведзены буйныя аперацыі па барацьбе з наркотыкамі і нелегаламі.* Забароненая ў РФ і шэрагу іншых краін арганізацыяЧытайце таксама:
таджыкістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0f/1056463728_234:0:2822:1941_1920x0_80_0_0_591aef11d9a6cc72a9d1d1afd7c23812.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, таджыкістан, станіслаў зась
адкб, таджыкістан, станіслаў зась
АДКБ дапаможа Таджыкістану, калі сітуацыя на мяжы з Афганістанам абвострыцца
Сітуацыя, якая складваецца ў Афганістане, турбуе Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
МІНСК, 15 вер- Sputnik. Члены АДКБ дапамогуць Таджыкістану ў выпадку абвастрэння сітуацыі на паўднёвай мяжы з Афганістанам, заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась журналістам.
Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў абароны, Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі АДКБ адбылося ў сераду. На ім у тым ліку абмяркоўвалася сітуацыя з Афганістанам, дзе ўсе ўдзельнікі сышліся ў адным меркаванні.
"У выпадку абвастрэння сітуацыі на паўднёвых рубяжах АДКБ Таджыкістану будзе аказана ўся неабходная ваенная і дыпляматычная дапамога".
Ён падкрэсліў, што АДКБ рыхтуе праграму па ўмацаванні таджыкска-афганскай мяжы.
"Талібан"* пасля таго, як ЗША практычна завяршылі вывад войскаў з Афганістана, захапіў краіну. Супраціў аказвала толькі правінцыя Панджшэр, дзе яе ўзначаліў Ахмад Масуд - сын Ахмад Шаха Масуда, які ў свой час кіраваў Паўночным альянсам, які выступаў супраць талібаў, і быў забіты ў 2001 годзе. Тым не менш, нядаўна талібы заявілі пра тое, што кантралююць усе правінцыі. Таксама яны абвясцілі склад часовага ўрада.
Па словах Зася, абстаноўка па перыметры дзяржаў АДКБ застаецца складанай.
Як паведаміла прэс-служба апарату Савета бяспекі Расіі, сакратары Савета бяспекі дзяржаў АДКБ на пасяджэнні ў Душанбэ ўхвалілі пералік мер па ўмацаванні таджыкска-аўганскай мяжы, у іх, у тым ліку, уваходзяць спецыяльныя камандна-штабныя ваенныя вучэнні. Таксама будуць праведзены буйныя аперацыі па барацьбе з наркотыкамі і нелегаламі.
* Забароненая ў РФ і шэрагу іншых краін арганізацыя
Лукашэнка ў сераду адправіцца ў
ТаджыкістанСавет АДКБ разгледзіць план аснашчэння калектыўных сіл сучаснай зброяй
Зась: спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі -
пагроза для АДКБ