https://bel.sputnik.by/20210916/rost-realnykh-dakhoda-belarusa-zapavolsya-1056484655.html
Рост рэальных даходаў беларусаў запаволіўся
Рост рэальных даходаў беларусаў запаволіўся
Sputnik Беларусь
Па-ранейшаму ў агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва пераважае аплата працы - 65,1%. 16.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-16T09:43+0300
2021-09-16T09:43+0300
2021-09-16T09:43+0300
белстат
насельніцтва
даходы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_0:98:3000:1786_1920x0_80_0_0_e421c55a4f129fda13ab8818f352250d.jpg
МІНСК, 16 вер - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы грамадзян Беларусі за перыяд са студзеня па ліпень бягучага года склалі 103,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі."Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені - ліпені 2021 года склалі 103,1% да ўзроўню студзеня - ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў паведамленні.Там ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра рэальныя даходы беларусаў, адкарэктаваныя на цяперашні індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, якія выплачваюць грамадзяне.Пры гэтым, як сведчаць дадзеныя Белстата, іх рост запаволіўся: за перыяд са студзеня па чэрвень гэты паказчык складаў 3,4%, а за студзень-май - 3,5%.Паводле афіцыйнай статыстыкі, па-ранейшаму ў агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва пераважае аплата працы - 65,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці - 7,7%, розныя трансферты (пенсіі, стыпендыі, дапамогі і іншыя) - 22,7 %, даходы ад уласнасці і іншыя - 4,5%.Раней у Міністэрстве эканомікі рэспублікі прагназавалі, што ў бягучым годзе даходы насельніцтва ў намінальным выразе павінны павялічыцца на 7%.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_499:0:3000:1876_1920x0_80_0_0_23f21403c58a1e42feec39d7f91f8591.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белстат, насельніцтва, даходы
белстат, насельніцтва, даходы
Рост рэальных даходаў беларусаў запаволіўся
Па-ранейшаму ў агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва пераважае аплата працы - 65,1%.
МІНСК, 16 вер - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы грамадзян Беларусі за перыяд са студзеня па ліпень бягучага года склалі 103,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
"Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені - ліпені 2021 года склалі 103,1% да ўзроўню студзеня - ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў паведамленні.
Там ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра рэальныя даходы беларусаў, адкарэктаваныя на цяперашні індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, якія выплачваюць грамадзяне.
Пры гэтым, як сведчаць дадзеныя Белстата, іх рост запаволіўся: за перыяд са студзеня па чэрвень гэты паказчык складаў 3,4%, а за студзень-май - 3,5%.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, па-ранейшаму ў агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва пераважае аплата працы - 65,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці - 7,7%, розныя трансферты (пенсіі, стыпендыі, дапамогі і іншыя) - 22,7 %, даходы ад уласнасці і іншыя - 4,5%.
Раней у Міністэрстве эканомікі рэспублікі прагназавалі, што ў бягучым годзе даходы насельніцтва ў намінальным выразе павінны павялічыцца на 7%.
Пенсіі павысяцца ў Беларусі з 1 верасня
ЕАБР назваў свой
прагноз па інфляцыі ў Беларусі
Мінэканомікі расказала, як зменяцца
даходы беларусаў да 2025 года