Лукашэнка прапанаваў вырашаць жыллёвае пытанне для шматдзетных па-новаму

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкДзеці ў новабудоўлі
Дзеці ў новабудоўлі - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2021
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што наспела неабходнасць змяніць сістэму падтрымкі шматдзетных сем'яў пры будаўніцтве жылля.
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў увесці дадатковыя меры па падтрымцы шматдзетных сем'яў і змяніць узрост дзяцей пры прадастаўленні фінансавай дапамогі на будаўніцтва жылля.
Жыллёвае пытанне па-ранейшаму застаецца актуальным для беларусаў. Першачарговуюўвагу дзяржава па-ранейшаму надае шматдзетным. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што наспела неабходнасць унесці карэктывы ў гэтай сферы.
"Нават у гэты няпросты момант мы павінны прыняць дадатковыя меры па абароне інтарэсаў шматдзетных сем'яў і даць ім фінансавую дапамогу пры будаўніцтве жылля да дасягнення дзецьмі 23 гадоў (раней - да 18 гадоў - Sputnik)", - цытуе словы прэзідэнта БелТА.

Жыхарам вёскі - яшчэ больш

У планах таксама перагледзець памер дзяржпадтрымкі шматдзетным сем'ям, якія пражываюць на сяле. Калі хаця б адзін у сям’і працуе ў сельскай мясцовасці - дапамога будзе большай.
Каб беларусы часцей пераязджалі жыць у вёскі, там хочуць даць дадатковыя магчымасці - для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з абласных цэнтраў і Мінска пабудаваць жыллё з дзяржпадтрымкай у населеных пунктах з колькасць насельніцтва да 20 тысяч чалавек.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўсё роўна трэба лічыць кожны рубель: дапамога павінна быць адраснай і абгрунтаванай.
"У цяперашняй эканамічнай сітуацыі кожны рубель на рахунку. Любая дзяржаўная падтрымка павінна быць абгрунтаванай", - папрасіў прэзідэнт абгрунтаваць прапановы Саўміна.
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2021
Лукашэнка: жыццё паказвае, што мы абралі правільны шлях
Стужка навiн
0