https://bel.sputnik.by/20210922/novy-antyrekord-kolkasts-tykh-khto-zakhvare-na-karonavrus-pratsyagvae-rasts-1056660050.html
Новы антырэкорд: колькасць тых, хто захварэў на каронавірус, працягвае расці
Новы антырэкорд: колькасць тых, хто захварэў на каронавірус, працягвае расці
Sputnik Беларусь
Чацвёртая хваля каронавіруса у Беларусі набірае абароты: расце колькасць тых, хто захварэў, бальніцы спыняюць планавы прыём, а ў паліклініках адмяняюць... 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T16:44+0300
2021-09-22T16:44+0300
2021-09-22T16:58+0300
рэкорды
каронавірус
чацвёртая хваля
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056657540_0:308:3087:2044_1920x0_80_0_0_6d9aab38d7c5d00edbc0006824f9fd56.jpg
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Новы сутачны антырэкорд па колькасці тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі абнавіўся: за мінулыя суткі ў рэспубліцы было выяўлена 1 989 выпадкаў захворвання на COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 522 275 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За гэты час ачунялі 507 413 чалавек (за мінулыя суткі 1 490 пацыентаў былі выпісаныя са стацыянараў).Ад каронавіруса ў рэспубліцы сканаў 4 041 чалавек, у тым ліку за мінулыя суткі - 13.За ўвесь час у рэспубліцы правялі больш 8,269 мільёна ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - яшчэ амаль 31 тысячу.Як раней паведамляла Міністэрства аховы здароўя, больш за 1,912 мільёна беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх больш за 1,537 мільёна завяршылі поўны курс вакцынацыі.Чацвёртая хваля каронавірусаНядаўна Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла, што ў Беларусі ідзе чацвёртая хваля каронавіруса. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, па-ранейшаму працягвае супакойваць, што ніякай "надзвычайшчыны ў гэтым няма".Тым не менш, бальніцы паступова згортваюць аказанне планавай дапамогі і часова перапрафілююцца пад інфекцыйныя стацыянары. Акрамя таго, у сераду Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што паліклінікі таксама часова прыпыняюць правядзенне прафілактычных аглядаў - да стабілізацыі эпідсітуацыі.Трапіць у паліклініку зараз можна толькі з прыкметамі захворвання - ВРІ, каронавірус, а таксама для атрымання экстраннай і неадкладнай дапамогі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056657540_0:0:2725:2044_1920x0_80_0_0_21fc560b57fe5cef3cf077f62bbb58ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэкорды, каронавірус, чацвёртая хваля
рэкорды, каронавірус, чацвёртая хваля
Новы антырэкорд: колькасць тых, хто захварэў на каронавірус, працягвае расці
16:44 22.09.2021 (абноўлена: 16:58 22.09.2021) Чацвёртая хваля каронавіруса у Беларусі набірае абароты: расце колькасць тых, хто захварэў, бальніцы спыняюць планавы прыём, а ў паліклініках адмяняюць прафілактычныя візіты.
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Новы сутачны антырэкорд па колькасці тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі абнавіўся: за мінулыя суткі ў рэспубліцы было выяўлена 1 989 выпадкаў захворвання на COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 522 275 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За гэты час ачунялі 507 413 чалавек (за мінулыя суткі 1 490 пацыентаў былі выпісаныя са стацыянараў).
Ад каронавіруса ў рэспубліцы сканаў 4 041 чалавек, у тым ліку за мінулыя суткі - 13.
За ўвесь час у рэспубліцы правялі больш 8,269 мільёна ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - яшчэ амаль 31 тысячу.
Як раней паведамляла Міністэрства аховы здароўя, больш за 1,912 мільёна беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх больш за 1,537 мільёна завяршылі поўны курс вакцынацыі.
Чацвёртая хваля каронавіруса
Нядаўна Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла, што ў Беларусі ідзе чацвёртая хваля каронавіруса. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, па-ранейшаму працягвае супакойваць, што ніякай "надзвычайшчыны ў гэтым няма".
Тым не менш, бальніцы паступова згортваюць аказанне планавай дапамогі і часова перапрафілююцца пад інфекцыйныя стацыянары. Акрамя таго, у сераду Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што паліклінікі таксама часова прыпыняюць правядзенне прафілактычных аглядаў - да стабілізацыі эпідсітуацыі.
Трапіць у паліклініку зараз можна толькі з прыкметамі захворвання - ВРІ, каронавірус, а таксама для атрымання экстраннай і неадкладнай дапамогі.
Піневіч
аб чацвёртай хвалі пандэміі: высокія лічбы паўтараюцца з дня ў дзень
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і
вакцынацыі ў БеларусіМіністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць куплі
вакцыны Pfizer