https://bel.sputnik.by/20210922/vlnyus-prapanava-mgrantam-prasts-prytulku--pasolstve-ltvy--mnsku-1056655463.html
Вільнюс прапанаваў мігрантам прасіць прытулку ў пасольстве Літвы ў Мінску
Вільнюс прапанаваў мігрантам прасіць прытулку ў пасольстве Літвы ў Мінску
Sputnik Беларусь
Зараз нелегалы, якія хочуць трапіць у Літву, накіроўваюцца на кантрольна-прапускныя пункты на літоўска-беларускай мяжы, там яны могуць падаць заяву аб... 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T15:50+0300
2021-09-22T15:50+0300
2021-09-22T15:50+0300
літва
вільнюс
пасольства
мігранты
калючая загарода еўрасаюза
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/06/1054488630_0:0:2049:1153_1920x0_80_0_0_fb4c02a7a07f19eb59ed363b1abaeb83.jpg
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Мігранты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі,могуць папрасіць прытулку ў Літве праз пасольства ў Мінску.Такое рашэнне падпісаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, якія цяпер замяшчае міністра замежных спраў.Адзначаецца, што пасля гэтага пасол прызначыць адказнага супрацоўніка, які аформіць справу і перадасць яе на разгляд у дэпартамент міграцыі пры МУС.Зараз мігранты, якія хочуць трапіць у Літву для атрымання прытулку, накіроўваюцца на кантрольна-прапускныя пункты на літоўска-беларускай мяжы, там яны могуць падаць заяву аб прытулку.Заява ў ААНЛітоўскі прэзідэнт Гітанас Науседа заклікаў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый дапамагчы ў вырашэнні крызісу з незаконнай міграцыяй на літоўска-беларускай мяжы.Выступаючы на Генэральнай Асамблеі ААН, кіраўнік рэспублікі назваў наплыў мігрантаў "гібрыднай атакай".Ён акцэнтаваў важнасць салідарнасці ўсіх краін."Патрабуюцца сур'ёзныя дыскусіі аб тым, як не дазваляць адной краіне з дапамогай незаконнай міграцыі аказваць ціск на іншую краіну", - адзначыў літоўскі прэзідэнт.Міграцыйны крызісУ гэтым годзе ў Літву праз мяжу з Беларуссю незаконна патрапілі больш за 4,1 тыс. мігрантаў. У асноўным гэта ўцекачы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі.Вільнюс абвінавачвае Мінск у арганізацыі патоку мігрантаў. У сувязі з гэтым у краіне аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. Літоўскія ўлады ў паскораным тэмпе ўзводзяць калючы плот на мяжы.Пра тое, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, раней паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, з-за санкцый Захаду на гэта цяпер няма "ні грошай, ні сіл".Дзяржпагранкамітэт Беларусі таксама паведамляў пра выпадкі гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў з тэрыторыі Еўрасаюза. Пагранічнікі ў сярэдзіне верасня ў другі раз перадалі гуманітарную дапамогу ад УВКБ ААН і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа нелегалам, якія заселі на мяжы.Чытайце таксама:
літва
вільнюс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/06/1054488630_141:0:1776:1226_1920x0_80_0_0_45cd915cb869765aec5ba84b0f77ab29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, вільнюс, пасольства, мігранты
літва, вільнюс, пасольства, мігранты
Вільнюс прапанаваў мігрантам прасіць прытулку ў пасольстве Літвы ў Мінску
Зараз нелегалы, якія хочуць трапіць у Літву, накіроўваюцца на кантрольна-прапускныя пункты на літоўска-беларускай мяжы, там яны могуць падаць заяву аб прытулку.
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Мігранты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі,могуць папрасіць прытулку ў Літве праз пасольства ў Мінску.
Такое рашэнне падпісаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, якія цяпер замяшчае міністра замежных спраў.
"Той, хто жадае атрымаць прытулак, павінен падаць у пасольства адпаведную заяву, копію дарожнага дакумента і дакумента, які сведчыць аб легальным знаходжанні ў краіне, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць давання прыстанішча", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пасля гэтага пасол прызначыць адказнага супрацоўніка, які аформіць справу і перадасць яе на разгляд у дэпартамент міграцыі пры МУС.
Зараз мігранты, якія хочуць трапіць у Літву для атрымання прытулку, накіроўваюцца на кантрольна-прапускныя пункты на літоўска-беларускай мяжы, там яны могуць падаць заяву аб прытулку.
Літоўскі прэзідэнт Гітанас Науседа заклікаў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый дапамагчы ў вырашэнні крызісу з незаконнай міграцыяй на літоўска-беларускай мяжы.
Выступаючы на Генэральнай Асамблеі ААН, кіраўнік рэспублікі назваў наплыў мігрантаў "гібрыднай атакай".
"Беларусь, якая штучна стварыла і накіравала патокі нелегальнай міграцыі, імкнецца аказаць палітычны ціск на Еўрасаюз. Літва строга адкідае такія спробы распальвання варожасці і заклікае ААН вырашыць гэтае пытанне", - сказаў Науседа.
Ён акцэнтаваў важнасць салідарнасці ўсіх краін.
"Патрабуюцца сур'ёзныя дыскусіі аб тым, як не дазваляць адной краіне з дапамогай незаконнай міграцыі аказваць ціск на іншую краіну", - адзначыў літоўскі прэзідэнт.
У гэтым годзе ў Літву праз мяжу з Беларуссю незаконна патрапілі больш за 4,1 тыс. мігрантаў. У асноўным гэта ўцекачы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
Вільнюс абвінавачвае Мінск у арганізацыі патоку мігрантаў. У сувязі з гэтым у краіне аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. Літоўскія ўлады ў паскораным тэмпе ўзводзяць калючы плот на мяжы.
Пра тое, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, раней паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, з-за санкцый Захаду на гэта цяпер няма "ні грошай, ні сіл".
Дзяржпагранкамітэт Беларусі таксама паведамляў пра выпадкі гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў з тэрыторыі Еўрасаюза. Пагранічнікі ў сярэдзіне верасня ў другі раз перадалі гуманітарную дапамогу ад УВКБ ААН і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа нелегалам, якія заселі на мяжы.
Дуда назваў
мігрантаў на мяжы з Беларуссю пешкамі ў палітычнай гульні
Латвія купіла
калючы дрот для плота на мяжы з Беларуссю
ДПК абверг інфармацыю
аб перавозцы мігрантаў на польскую мяжу