Лакдаўна ў Расіі не будзе - кіраўнік Расспажыўнагляду
© Sputnik / Илья Наймушин
/ Падпісацца
Па словах Ганны Паповай, сітуацыя з каронавірусам такая, як была месяц таму, і ў хуткім часе колькасць захварэлых будзе расці.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Падстаў казаць аб лакдаўне ў РФ няма, заявіла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова ў эфіры тэлеканала "Россия 1".
"Сёння ніякіх падстаў казаць аб лакдаўне, аб прыпыненні - няма", - сказала яна.
Папова папярэдзіла, што захворванне будзе расці не толькі па каронавірусе, але і па ВРВІ, так як людзі вяртаюцца з адпачынкаў, дзеці прыйшлі ў школу, студэнты - у ВНУ.
"Безумоўна, паніжэнне тэмпературы і сезоннасць ВРВІ даюць рост сезонных рэспіраторных вірусных інфекцый, і каронавірусная інфекцыя, як рэспіраторная інфекцыя, таксама сінхронна падымаецца", - адзначыла кіраўнік Расспажыўнагляду.
Таксама, па яе словах, падстаў казаць, што пандэмія спыніцца, пакуль няма: у Расіі па-ранейшаму шмат людзей, якія не маюць імунітэту да каронавіруса.
Расійскія вакцыны – эфектыўныя
Кіраўнік федэральнай службы запэўніла, што памерлых сярод прышчэпленых практычна няма, а на дэльта-штам захворваюць не больш за 2% раней вакцынаваных.
Папова заявіла, што з гэтага паказчыка можна зрабіць выснову, што расійскія прэпараты супраць COVID-19 вельмі эфектыўныя.
"З чаго мы робім выснову, зусім абгрунтаваны вывад: на 47 мільёнах прышчэпленых першай дозай - расійскія вакцыны вельмі эфектыўныя", - патлумачыла яна.
Група рызыкі
Новая група рызыкі па грыпе, на думку Паповай, гэта людзі, якія перанеслі каронавірус. Ім трэба прышчапіцца ад грыпу ў ліку першых.
"Новая група рызыкі ў гэтым годзе - гэта людзі, якія перанеслі каронавірусную інфекцыю. А гэта шкода застаецца з чалавекам, розныя органы і сістэмы пашкоджваюцца. Гэтым людзям трэба прышчапіцца ў першую чаргу", - канстатавала Ганна Папова.
Антырэкорд ў Беларусі
Новы антырэкорд па колькасці захварэлых на каронавірус быў устаноўлены ў Беларусі 24 верасня: па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, сутачны максімум склаў 1 994 чалавекі. У той жа час за мінулыя суткі з бальнічных стацыянараў былі выпісаны 1 368 пацыентаў, а памерлых ад ускладненняў, якія даў каронавірус, - 12 чалавек.
Нядаўна Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла, што ў Беларусі ідзе чацвёртая хваля каронавіруса. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сцвярджае, што ніякай "надзвычайшчыны ў гэтым няма".
На фоне рэкордных лічбаў па каронавірусе частка бальніц мяняе свой профіль на інфекцыйны.
Чытайце таксама:
У Мінску пачалася вакцынацыя ад каронавіруса прэпаратам "Спутник Лайт"
Каранік пра шанцы захварэць пасля прышчэпкі і пра тое, чаму ў Беларусі няма Pfizer
Чым Пуцін займаецца на самаізаляцыі, распавёў яго прэс-сакратар
Піневіч аб чацвёртай хвалі пандэміі: высокія лічбы паўтараюцца з дня ў дзень
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і вакцынацыі ў Беларусі