"Белтэлекам" адклаў павышэнне коштаў на інтэрнэт-паслугі

© PixabayUSB-кабель
USB-кабель - Sputnik Беларусь, 1920, 29.09.2021
Падпісацца
Кошт тарыфаў доступу ў інтэрнэт зменіцца, але не ў абяцаныя раней тэрміны, павялічыцца ён у межах 4%.
МІНСК, 29 вер - Sputnik. Цэны на паслугі доступу ў інтэрнэт павысяцца з 1 лістапада, пра гэта паведамілі ў прэс-службе РУП "Белтэлекам".
Нагадаем, што раней ва ўстанове анансавалі рост кошту на інтэрнэт-паслугі ўжо з наступнага месяца - цана павінна была падрасці з 1 кастрычніка. У "Белтэлекаме" ўдакладнялі, што яна стане больш у сярэднім на 4% - у межах, устаноўленых рэгулятарам ў адпаведнасці з заканадаўствам.
У сераду, 29 верасня, у РУП "Белтэлекам" заявілі, што кошты ўсё ж такі зменяцца, але месяцам пазней. Пры гэтым павелічэнне кошту не закране пакетных прапаноў лінеек "ЯСНА", "Сямейны" і "Бізнес-кейс".
Поўны пералік тарыфаў можна знайсці на афіцыйным сайце "Белтэлекама".
Нагадаем, што ў ліпені арганізацыя ўжо павышала тарыфы на паслугі сувязі. Тады падраслі цэны на эфірнае тэлебачанне, абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ-тэлекс), і тэлефанію па IP-пратаколу "Максіфон".
Акрамя таго, раней таксама мабільны аператар А1 заявіў аб тым, што павышае цэны на шэраг тарыфных планаў. Змены закрануць кошту абаненцкай платы, мабільнага інтэрнэту, званкоў, сувязі ў роўмінгу, SMS і іншыя пазіцыі.
Чытайце таксама:
Што зменіцца з 1 кастрычніка: інтэрнэт, ранні прызыў і аўтобусы ў Рыгу
Услед за сувяззю: "Белтэлекам" павышае цэны на тарыфы
"Белтэлекам": магчымы праблемы з доступам да расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў
Стужка навiн
0