Што зменіцца з 1 кастрычніка: інтэрнэт, ранні прызыў і аўтобусы ў Рыгу

© PixabayКаляндар
Каляндар - Sputnik Беларусь, 1920, 29.09.2021
Падпісацца
Кастрычнік, у адрозненне ад папярэдняга месяца, чакаецца не такім насычаным на навіны. Тым не менш, яны будуць. Напрыклад, у наступным месяцы адначасова падаражэюць мабільная сувязь і хатні інтэрнэт, а прызыўнікі раней, чым звычайна пойдуць у войска.
Восеньскі прызыў у гэтым годзе пройдзе з 25 кастрычніка па 5 лістапада. Да гэтага часу ўсе прызыўнікі павінны прайсці медагляды ў сваіх ваенкаматах. Адпаведна раней пройдзе і прыняцце вайсковай прысягі - цырымонія запланаваная на 20 лістапада.
Тыя, хто пойдуць служыць у войскі МУС, ДПК і КДБ, адправяцца да месцаў дыслакацыі ў звычайныя тэрміны - з 15 па 30 лістапада. Толькі ў Мінску пад восеньскі прызыў патрапілі каля 1700 хлопцаў, з іх 22 будуць праходзіць службу ў рэзерве.
Sputnik сабраў галоўныя маючыя адбыцца змены кастрычніка акрамя прызыву.

Мабільная сувязь даражэе

Мабільныя аператары А1 і МТС павысяць кошт паслуг мабільнай сувязі з 1 кастрычніка. І там, і там цэны вырастуць некрытычна - на 4%. Гэта значыць, што павялічыцца кошт абанплаты, мабільнага інтэрнэту, званкоў, сувязі ў роўмінгу, SMS і некаторыя іншыя пазіцыі.
У карыстальнікаў А1 знікнуць некаторыя дадатковыя пакеты хвілін і інтэрнэту. Аператар прыбярэ безліміт на сацсеткі і мэссенджэры, пакеты дадатковага інтэрнэт-трафіку (250 МБ, 1 ГБ, 3 ГБ і іншыя), а таксама дадатковыя хвіліны (500 хвілін унутры сеткі, 450 хвілін ва ўсе сеткі).

Інтэрнэт - таксама

З 1-га чысла наступнага месяца даражэе і хатні інтэрнэт ад "Белтэлекама". Тарыфы павялічацца на 4%. Змены не закрануць толькі лінейкі "ЯСНА", "Сямейны" і "Бізнес-кейс".
Раней аператар павышаў цэны на інтэрнэт у ліпені. Тады павялічыўся кошт эфірнага тэлебачання, абаненцкага тэлеграфавання (сеткі АТ-тэлекс), а таксама тэлефаніі па IP-пратаколу "Максіфон".

Можна з'ехаць у Рыгу на аўтобусе

Услед за самалётамі і цягнікамі з пандэмійнай спячкі павольна выходзяць аўтобусы. З 1 кастрычніка з Мінска можна будзе з'ехаць у Рыгу, выкананне рэйсаў аднаўляе дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс".
Маршрут будзе прамым і бесперасадачным і пройдзе праз Вільнюс. З беларускай сталіцы аўтобусы будуць адпраўляцца ў 22:00 па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях, з латвійскага - у 22:00 па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках.
Беларусам для перасячэння мяжы па-ранейшаму патрэбна віза і важкія падставы (вучоба, лячэнне, смерць блізкага сваяка і гэтак далей), паколькі наземныя пункты пропуску ў нашай краіне зачынены.

Больш месцаў з'явіцца ў "Ласточках"

Два новыя хуткасныя цягнікі з дзесяці вагонаў (замест пяці) пачнуць хадзіць паміж Масквой і Мінскам з 1 кастрычніка. У сувязі з гэтым колькасць месцаў павялічыцца з 341 да 727. Звыклы"люстраны" расклад руху саставаў захаваецца: адпраўленне з Масквы і з Мінска ў 06:20 і ў 16:00.
"Ласточки" паміж двума сталіцамі запусцілі 30 красавіка. Яны курсіруюць двойчы ў дзень, час у шляху складае прыкладна 7 гадзін. У электрацягніках тры класа абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы. Квіток у адзін бок каштуе каля 50 рублёў (20 долараў).

Праверыць веды перад паступленнем

З кастрычніка стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Старшакласнікі могуць выбраць любы з 15 навучальных прадметаў і патрэніравацца перад ЦТ-2022. Кошт РТ - 7 рублёў 60 капеек (адзін прадмет).
Рэпетыцыйныя тэсціраванне можна прайсці як вочна, так і дыстанцыйна. Важны плюс - выдаленае РТ бясплатнае, а заданні тыя ж. Дарэчы, у гэтым годзе пробныя выпрабаванні будуць здаваць у звыклыя тэрміны: першы этап - з кастрычніка па снежань, другі - са студзеня па люты, трэці - з сакавіка па красавік. Зарэгістравацца на РТ можна праз асабісты кабінет карыстальніка на сайце РІКВ.

Зноў падаражэюць цыгарэты

Навіна, якая ўжо стала традыцыйнай: з 1-га дня кожнага месяца ў Беларусі змяняюцца цэны на цыгарэты. Выключэннем не стане кастрычнік, асобныя віды падрастуць ў кошце на 15 капеек.
Напрыклад, Гарадзенская фабрыка "Нёман" павысіць на 15 капеек кошт прадукцыі маркі Rothmans Click. На столькі ж вырастуць у цане Rothmans Demi. Цяпер яны будуць каштаваць 3 рублі 5 капеек замест ранейшых 2,90 рублёў.
Кампанія "Беларусьгандаль", якая займаецца ўвозам тытунёвай прадукцыі з-за мяжы, падыме на 10 капеек кошт Rothmans Mix 3 in 1 і Pall Mall Nano Blue - зараз яны будуць каштаваць 2,95 рублі (раней - 2,85). А "гламурныя" Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut Gold, Vogue La Cigarette Lilas, Vogue La Cigarette Lilas Menthe вырастуць у кошце да 4 рублёў 50 капеек (раней - 4 рублі 40 капеек).
Яшчэ адзін айчынны вытворца, "Тытунь-інвест", падыме цэны на Camel Compact, Winston і многія вышэйпералічаныя маркі - на 10 капеек. А вось кампанія "Інтэр-Табака" не плануе павышэнне коштаў зусім.

Будуць канфіскоўваць зброю

МУС зноў правядзе мерапрыемствы "Арсенал": з 4 па 9 кастрычніка міліцыянты будуць выяўляць ўладальнікаў нелегальных схронаў, а таксама правераць умовы захоўвання зброі ў грамадзян. У гэты перыяд можна добраахвотна здаць любую незаконную зброю і боепрыпасы - уладальнікаў вызваляць ад "угалоўкі" і "адміністратыўкі".
Дарэчы, за 8 месяцаў гэтага года ў беларусаў было канфіскавана больш за 500 адзінак нелегальнай зброі, а таксама амаль 35 тысяч боепрыпасаў рознага калібру.

Восеньскія кірмашы - цэлы месяц

Сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы стартавалі ў Мінску яшчэ ў сярэдзіне верасня, у кастрычніку яны будуць працаваць усе 10 выхадных. Асноўны гандаль па традыцыі размесціцца на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны", купіць там можна будзе бульбу, капусту, буракі, моркву, цыбулю, агуркі, памідоры, перцы, яблыкі, грушы і многае-многае іншае. Месца і час правядзення кірмашоў можна паглядзець у інфаграфіцы Sputnik.

"Ідэя Банк" спыняе крэдытаванне

"Ідэя Банк", які нядаўна набыў МТБанк, прыпыняе з 1 кастрычніка прыём новых крэдытных заявак, а таксама заключэнне крэдытных здзелак з фізічнымі асобамі. Гаворка ідзе пра заяўкі ў аддзяленнях банка, у інтэрнэт-банку і мабільным дадатку.
Затое Беларусбанк аднаўляе крэдытаванне прадпрымальнікаў, якія пастаўляюць сваю прадукцыю і паслугі за мяжу. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах не вельмі вялікая - 11,25% гадавых. Але ёсць умова: вярнуць усе узятыя сродкі з працэнтамі трэба не пазней ліпеня 2022 года.
Чытайце таксама:
Мінадукацыі прапануе выпускнікам школ прайсці бясплатнае РТ
Услед за сувяззю: "Белтэлекам" павышае цэны на тарыфы
Дзесяцівагонныя "Ласточки" Масква - Мінск пачнуць курсіраваць з 1 кастрычніка
Стужка навiн
0