https://bel.sputnik.by/20210929/mnfn-apublkava-praekt-padatkovykh-zmen-shto-chakae-p-1056805355.html
Мінфін апублікаваў праект падатковых змен: што чакае ІП?
Мінфін апублікаваў праект падатковых змен: што чакае ІП?
Sputnik Беларусь
Згодна з дакументам, ІП хочуць пазбавіць магчымасці выплачваць падатак "па спрошчанцы" і адмяніць для іх адзіны падатак. 29.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-29T10:21+0300
2021-09-29T10:21+0300
2021-09-29T10:21+0300
мінфін рб
іп
кодэкс
праект
падатак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101454/53/1014545301_520:36:2500:1150_1920x0_80_0_0_97805a5bc8992a484740f7c44706354d.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Міністэрства фінансаў РБ апублікавала праект змяненняў у Падатковы кодэкс.У прэс-службе ведамства каментаваць прапанаваныя папраўкі адмовіліся. Пакуль дакумент прапанаваны да вывучэння.Важкія змены датычацца індывідуальных прадпрымальнікаў. Для іх з 1 студзеня 2023 года хочуць адмяніць адзіны падатак і спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Апошняе таксама хочуць прыбраць для адвакатаў і натарыусаў, якія працуюць праз бюро.З 2022 года плануюць павысіць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё: у Мінску - да 36,8 рубля (цяпер - 34,3 рубля).Па задумцы распрацоўшчыкаў, павінны павялічыцца і стаўкі зямельнага падатку на нерухомасць - паказчыкі збіраюцца вызначыць зыходзячы з рэгіёна.Павысяцца і акцызы на алкаголь і цыгарэты. Сёння стаўка на самыя дарагія з фільтрам складаюць 82,77 рубля, у планах - падняць планку да 86,36 рубля за 1000 штук. Зрабіць гэта хочуць у два этапы - з пачатку і сярэдзіны 2022 года.Не першыя зменыУ ліпені першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь заявіў, што новы Падатковы кодэкс запрацуе ў 2022 годзе.Між тым, папярэднія змены ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь уступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Папраўкі тычыліся памераў некаторых падатковых вылікаў і сум выплат, якія не абкладаюцца падаходным падаткам. Найбольш значным стала ўвядзенне транспартнага падатку, які зацвердзілі замест дарожнага збору, прывязанага да тэхагляду.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101454/53/1014545301_818:112:2500:1373_1920x0_80_0_0_fc6af9d40924fffd489885c797c34dae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінфін рб, іп, кодэкс, праект, падатак
мінфін рб, іп, кодэкс, праект, падатак
Мінфін апублікаваў праект падатковых змен: што чакае ІП?
Згодна з дакументам, ІП хочуць пазбавіць магчымасці выплачваць падатак "па спрошчанцы" і адмяніць для іх адзіны падатак.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Міністэрства фінансаў РБ апублікавала праект змяненняў у Падатковы кодэкс.
У прэс-службе ведамства каментаваць прапанаваныя папраўкі адмовіліся. Пакуль дакумент прапанаваны да вывучэння.
Важкія змены датычацца індывідуальных прадпрымальнікаў. Для іх з 1 студзеня 2023 года хочуць адмяніць адзіны падатак і спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Апошняе таксама хочуць прыбраць для адвакатаў і натарыусаў, якія працуюць праз бюро.
З 2022 года плануюць павысіць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё: у Мінску - да 36,8 рубля (цяпер - 34,3 рубля).
Па задумцы распрацоўшчыкаў, павінны павялічыцца і стаўкі зямельнага падатку на нерухомасць - паказчыкі збіраюцца вызначыць зыходзячы з рэгіёна.
Павысяцца і акцызы на алкаголь і цыгарэты. Сёння стаўка на самыя дарагія з фільтрам складаюць 82,77 рубля, у планах - падняць планку да 86,36 рубля за 1000 штук. Зрабіць гэта хочуць у два этапы - з пачатку і сярэдзіны 2022 года.
У ліпені першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь заявіў, што новы Падатковы кодэкс запрацуе ў 2022 годзе.
"Я не думаю, што гэта будзе значнае змяненне падатковага заканадаўства з увядзеннем нейкіх новых падаткаў. Гэта будзе хутчэй такое ўдасканаленне і адаптацыя падатковай сістэмы да сучасных патрабаванняў", - заяўляў прадстаўнік падатковага ведамства.
Між тым, папярэднія змены ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь уступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Папраўкі тычыліся памераў некаторых падатковых вылікаў і сум выплат, якія не абкладаюцца падаходным падаткам. Найбольш значным стала ўвядзенне транспартнага падатку, які зацвердзілі замест дарожнага збору, прывязанага да тэхагляду.
Ці з'явяцца ў Беларусі
новыя падаткі?"Памежны збор" у дзеянні: як беларусу цяпер выехаць у Еўропу
Адмена адзінага падатку і павышэнне ўзносаў у ФСАН прымусяць ІП сысці "у цень"