https://bel.sputnik.by/20210929/stak-adznaga-padatku-dlya-samazanyatykh-moguts-padnyats-u-belarus-1056816622.html
Стаўкі адзінага падатку для самазанятых могуць падняць у Беларусі
Стаўкі адзінага падатку для самазанятых могуць падняць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Магчымае павышэнне падаткаў для рэпетытараў, цырульнікаў, музыкаў і вядучых на вяселлях можа адбыцца ў выпадку адабрэння змяненняў у Падатковы кодэкс. 29.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-29T12:20+0300
2021-09-29T12:20+0300
2021-09-29T12:20+0300
падаткі
цырульнік
стаўкі
падатковыя органы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104050/98/1040509813_0:173:1920:1253_1920x0_80_0_0_2663964ac3ebd1c78469f0dd1ae3676d.jpg
МІНСК, 29 вер - Sputnik. У праекце змяненняў у Падатковы кодэкс прадугледжана змяненне стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Мінфіна Беларусі.Фізічныя асобы, якія не ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць, у хуткай будучыні могуць сутыкнуцца з павелічэннем падаткаў на сваё рамяство.Напрыклад, калі беларус займаецца развядзеннем кацянят ці сабак на продаж, то для яго ў сталіцы выплата павялічыцца з 46 да 49 рублёў. У абласных цэнтрах яна вырасце з 40 да 43 рублёў.Вядучыя вяселляў, музыкі і акцёры, якія працуюць на мерапрыемствах, могуць сутыкнуцца з павелічэннем стаўкі з 127 да 136 рублёў у Мінску, у абласных цэнтрах стаўка вырасце з 110 да 118 рублёў.Распрацоўшчыкі сайтаў, наладчыкі камп’ютараў і праграм у выпадку адабрэння навацый стануць плаціць 124 рублі замест 116 у цэнтральным рэгіёне і 108 рублёў замест 101 у абласных цэнтрах.Майстры, якія займаюцца аддзелачнымі работамі самастойна, таксама стануць плаціць больш. Для іх стаўка вырасце адразу на 10 рублёў з 143 да 153.Цікава, што павышэнне выплат у бюджэт не абміне і рэпетытараў. У сталіцы яны стануць плаціць 43 рублі замест 40, а ў абласных цэнтрах 38 рублёў замест 35.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104050/98/1040509813_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_da15a6e7555c566c72f626d3c9b4736c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падаткі, цырульнік, стаўкі, падатковыя органы
падаткі, цырульнік, стаўкі, падатковыя органы
Стаўкі адзінага падатку для самазанятых могуць падняць у Беларусі
Магчымае павышэнне падаткаў для рэпетытараў, цырульнікаў, музыкаў і вядучых на вяселлях можа адбыцца ў выпадку адабрэння змяненняў у Падатковы кодэкс.
МІНСК, 29 вер - Sputnik. У праекце змяненняў у Падатковы кодэкс прадугледжана змяненне стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Мінфіна Беларусі.
Фізічныя асобы, якія не ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць, у хуткай будучыні могуць сутыкнуцца з павелічэннем падаткаў на сваё рамяство.
Напрыклад, калі беларус займаецца развядзеннем кацянят ці сабак на продаж, то для яго ў сталіцы выплата павялічыцца з 46 да 49 рублёў. У абласных цэнтрах яна вырасце з 40 да 43 рублёў.
Вядучыя вяселляў, музыкі і акцёры, якія працуюць на мерапрыемствах, могуць сутыкнуцца з павелічэннем стаўкі з 127 да 136 рублёў у Мінску, у абласных цэнтрах стаўка вырасце з 110 да 118 рублёў.
Распрацоўшчыкі сайтаў, наладчыкі камп’ютараў і праграм у выпадку адабрэння навацый стануць плаціць 124 рублі замест 116 у цэнтральным рэгіёне і 108 рублёў замест 101 у абласных цэнтрах.
Майстры, якія займаюцца аддзелачнымі работамі самастойна, таксама стануць плаціць больш. Для іх стаўка вырасце адразу на 10 рублёў з 143 да 153.
Цікава, што павышэнне выплат у бюджэт не абміне і рэпетытараў. У сталіцы яны стануць плаціць 43 рублі замест 40, а ў абласных цэнтрах 38 рублёў замест 35.
Мінфін апублікаваў
праект падатковых змен: што чакае ІП?
Для ўладальнікаў аграсядзіб у Беларусі могуць
падняць падаткі