КДБ спыніў дзейнасць экстрэмісцкай арганізацыі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкСпецназ КДБ Беларусі
Спецназ КДБ Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2021
Падпісацца
Прадстаўнікі сілавога блока сцвярджаюць, што пры дапамозе замежных спецслужбаў з-за мяжы быў арганізаваны збор інфармацыі абмежаванага характару.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена дзейнасць арганізаванай экстрэмісцкай сеткі "Рабочы Рух", паведаміў намеснік начальніка следчага ўпраўлення Канстанцін Бычак ў эфіры СТБ.
Раней па беларускім тэлебачанні распавялі пра затрыманні 13 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да дзейнасці дадзенага руху. Усе яны знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.
Падазраваныя займаліся тым, што спрабавалі стварыць ячэйкі страйкавых камітэтаў на беларускіх прадпрыемствах. На іх заведзена крымінальная справа за дзяржздраду і стварэнне экстрэмісцкага руху.
"Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху, якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і наступную вярбоўку дзеючых работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку, так званых прыхільнікаў перамен, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару", - заявіў Канстанцін Бычак.
Паводле яго слоў, людзі ўключаліся ў сетку, якую стваралі члены сеткі "Рабочы Рух", з дапамогай спецыяльнага Telegram-канала. Акрамя гэтага функцыянавалі сакрэтныя чаты, якія былі пад кантролем замежнай разведкі.
Асноўнай задачай, якая стаяла перад удзельнікамі руху, было правядзенне дыверсій на айчынных заводах, пошук прамысловых сакрэтаў, а таксама інфармацыі аб мерах па пераадоленні санкцый.
Чытайце таксама:
За пратэстныя акцыі толькі ў Мінску распачата больш за 1600 крымінальных спраў – СК
Супрацоўнік КДБ застрэлены ў Мінску
Затрыманы мужчына, які звозіў у Беларусь зброю для тэрарыстычных груп
КДБ унёс "Атрады Хофмана" у тэрарыстычны спісак
МУС Беларусі: суд прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал BYPOL
КДБ РБ унёс у спіс маючых дачыненне да тэрарызму Ціханоўскую і Латушку
Абарону міліцыі, чыноўнікаў і ваенных узмоцняць ў Беларусі
Стужка навiн
0