https://bel.sputnik.by/20210903/kdb-uns-atrady-khofmana-u-terarystychny-spsak-1056180970.html
КДБ унёс "Атрады Хофмана" у тэрарыстычны спісак
КДБ унёс "Атрады Хофмана" у тэрарыстычны спісак
Sputnik Беларусь
Таксама ў гэты спісак КДБ уключаны Вольга Карач і Дзяніс Хофман. 03.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-03T13:16+0300
2021-09-03T13:16+0300
2021-09-03T13:16+0300
беларусь
спісак
кдб
тэрарыстычны спісак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_0:71:2049:1223_1920x0_80_0_0_b1c62295f5b0775cd505de27bd55d193.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Фарміраванне "Атрады грамадзянскай самаабароны" КДБ уключыў у спісак арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарызму. Пра гэта сведчыць абноўлены пералік асоб і арганізацый, датычных да тэрарызму, які размешены на сайце КДБ.Раней суд у Беларусі прызнаў "Атрады грамадзянскай самаабароны" тэрарыстычнай арганізацыяй, яе дзейнасць у краіне забаронена. Па дадзеных генпракуратуры, "атрады Хофмана" былі створаны ў верасні 2020 года. Па фактах здзяйснення членамі гэтай арганізацыі тэрактаў у Беларусі ўзбуджаны і расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 289 (акт тэрарызму) і 359 (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча) КК Беларусі.У дачыненні да Вольгі Карач, якая ў 2020 годзе паехала з Беларусі, КДБ распачата справа па двух артыкулах. Таксама Карач і Хофман фігуруюць у матэрыялах справы аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі.Спісак КДБТэрарыстычны спісак КДБ знаходзіцца ў адкрытым доступе. У яго ўнеслі ў асноўным грамадзян Афганістана, Йемена, Егіпта, Нігерыі, Ірака і іншых краін, якія аб'яўлены у тым ліку ў міжнародны вышук.Да падзей 2020 года беларускіх грамадзян там не было, першымі з беларусаў у яго былі ўнесены стваральнікі прызнанага экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла.Узімку 2021 года КДБ абнавіў пералік і ўнёс туды яшчэ каля 20 грамадзян Беларусі. Тады ўпершыню ў гэты спісак патрапілі пяць жанчын, якія маюць беларускае грамадзянства - Галіна Дзербыш, Любоў Разановіч, Ірына Мельхер, Ірына Гарачкіна і Вольга Маёрава.Акрамя гэтага, у спіс унесены Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Артур Папок, Сяргей Разановіч, Антон Мельхер, Віктар Снегур, Уладзімір Гундар, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч. Усім ім прад'яўлена абвінавачанне па арт. 289 "Акт тэрарызму". Усе акрамя Артура Папка затрыманы, Папок абвешчаны ў вышук.У красавіку ў спісак было дададзена яшчэ 17 чалавек, у іх ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, а таксама 15 грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_45:0:1676:1223_1920x0_80_0_0_38cf2d4678f57ee6faf64b5b0fa4df23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, спісак, кдб, тэрарыстычны спісак
беларусь, спісак, кдб, тэрарыстычны спісак
КДБ унёс "Атрады Хофмана" у тэрарыстычны спісак
Таксама ў гэты спісак КДБ уключаны Вольга Карач і Дзяніс Хофман.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Фарміраванне "Атрады грамадзянскай самаабароны" КДБ уключыў у спісак арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарызму. Пра гэта сведчыць абноўлены пералік асоб і арганізацый, датычных да тэрарызму, які размешены на сайце КДБ.
Раней суд у Беларусі прызнаў "Атрады грамадзянскай самаабароны" тэрарыстычнай арганізацыяй, яе дзейнасць у краіне забаронена. Па дадзеных генпракуратуры, "атрады Хофмана" былі створаны ў верасні 2020 года. Па фактах здзяйснення членамі гэтай арганізацыі тэрактаў у Беларусі ўзбуджаны і расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 289 (акт тэрарызму) і 359 (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча) КК Беларусі.
У дачыненні да Вольгі Карач, якая ў 2020 годзе паехала з Беларусі, КДБ распачата справа па двух артыкулах. Таксама Карач і Хофман фігуруюць у матэрыялах справы аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі.
Тэрарыстычны спісак КДБ знаходзіцца ў адкрытым доступе. У яго ўнеслі ў асноўным грамадзян Афганістана, Йемена, Егіпта, Нігерыі, Ірака і іншых краін, якія аб'яўлены у тым ліку ў міжнародны вышук.
Да падзей 2020 года беларускіх грамадзян там не было, першымі з беларусаў у яго былі ўнесены стваральнікі прызнанага экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA
Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла.
Узімку 2021 года КДБ абнавіў пералік і ўнёс туды яшчэ
каля 20 грамадзян Беларусі. Тады ўпершыню ў гэты спісак патрапілі пяць жанчын, якія маюць беларускае грамадзянства - Галіна Дзербыш, Любоў Разановіч, Ірына Мельхер, Ірына Гарачкіна і Вольга Маёрава.
Акрамя гэтага, у спіс унесены Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Артур Папок, Сяргей Разановіч, Антон Мельхер, Віктар Снегур, Уладзімір Гундар, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч. Усім ім прад'яўлена абвінавачанне па арт. 289 "Акт тэрарызму". Усе акрамя Артура Папка затрыманы, Папок абвешчаны ў вышук.
У красавіку ў спісак было дададзена яшчэ 17 чалавек,
у іх ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, а таксама 15 грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой.
Кіраўнік КДБ Церцель: у нас ёсць
козыр супраць ЦіханоўскайПратасевіч раскрыў
нюансы працы Telegram-каналаў пасля выбараў у Беларусі
КДБ РБ адзначае
рост тэрарыстычных пагроз з тэрыторыі суседзяў