https://bel.sputnik.by/20210930/nazvana-data-razvtannya-z-zagnulym-u-mnsku-supratsonkam-kdb-1056855762.html
Названа дата развітання з загінулым у Мінску супрацоўнікам КДБ
Названа дата развітання з загінулым у Мінску супрацоўнікам КДБ
Sputnik Беларусь
Развітанне з афіцэрам пройдзе ў клубе імя Дзяржынскага, пахаванне - на Усходніх могілках. 30.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-30T14:53+0300
2021-09-30T14:53+0300
2021-09-30T14:53+0300
мінск
пахаванне
афіцэр
супрацоўнікі
кдб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1d/1056816432_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_e9e232985dc4970d50f0d807615ede1b.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Афіцэра КДБ, які загінуў пры затрыманні мужчыны, што падазраецца ў датычнасці да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, пахаваюць 1 кастрычніка.Развітанне з аператыўнікам 1990 года нараджэння па імені Дзмітрый і з пазыўным "Нірвана" адбудзецца ў гэты ж дзень у клубе імя Дзяржынскага з 10 да 12.Трагедыя ў МінскуУ аўторак, 28 верасня, байцы групы "Альфа" праводзілі ў Мінску спецаперацыю па выяўленні і затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці.На вуліцы Якубоўскага па групе быў адкрыты агонь з паляўнічай стрэльбы. Адзін з супрацоўнікаў КДБ атрымаў смяротнае раненне. Агнём у адказ стралок – айцішнік Андрэй Зельцэр – быў ліквідаваны. Яго жонка, якая здымала на відэа ўсе, што адбывалася ў кватэры, затрымана.Па факце інцыдэнту Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.Генеральная пракуратура правяла праверку па факце прымянення агнястрэльнай зброі супрацоўнікамі КДБ і прыйшла да высновы, што аператыўнікі дзейнічалі ў межах прадастаўленых праў і ў адпаведнасці з заканадаўствам.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку сям'і загінулага супрацоўніка КДБ. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рэакцыя на тое, што адбылося будзе імгненнай і самай жорсткай. Беспакараным тое, што здарылася, не застанецца.Усходнія могілкіНеафіцыйная назва могілак - Маскоўскія. Яны было адкрыты ў 1952 годзе. Тут пахавана нямала дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, выдатных дзеячаў навукі і культуры. У цэнтры могілак знаходзіцца магіла воінаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1d/1056816432_18:0:1085:800_1920x0_80_0_0_87937f5f2e3ae255857e49e5b0dbeeb4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, пахаванне, афіцэр, супрацоўнікі, кдб
мінск, пахаванне, афіцэр, супрацоўнікі, кдб
Названа дата развітання з загінулым у Мінску супрацоўнікам КДБ
Развітанне з афіцэрам пройдзе ў клубе імя Дзяржынскага, пахаванне - на Усходніх могілках.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Афіцэра КДБ, які загінуў пры затрыманні мужчыны, што падазраецца ў датычнасці да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, пахаваюць 1 кастрычніка.
Развітанне з аператыўнікам 1990 года нараджэння па імені Дзмітрый і з пазыўным "Нірвана" адбудзецца ў гэты ж дзень у клубе імя Дзяржынскага з 10 да 12.
У аўторак, 28 верасня, байцы групы "Альфа" праводзілі ў Мінску спецаперацыю па выяўленні і затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці.
На вуліцы Якубоўскага па групе быў адкрыты агонь з паляўнічай стрэльбы. Адзін з супрацоўнікаў КДБ атрымаў смяротнае раненне. Агнём у адказ стралок – айцішнік Андрэй Зельцэр – быў ліквідаваны. Яго жонка, якая здымала на відэа ўсе, што адбывалася ў кватэры, затрымана.
Па факце інцыдэнту Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
Генеральная пракуратура правяла праверку па факце прымянення агнястрэльнай зброі супрацоўнікамі КДБ і прыйшла да высновы, што аператыўнікі дзейнічалі ў межах прадастаўленых праў і ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку сям'і загінулага супрацоўніка КДБ. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рэакцыя на тое, што адбылося будзе імгненнай і самай жорсткай. Беспакараным тое, што здарылася, не застанецца.
Неафіцыйная назва могілак - Маскоўскія. Яны было адкрыты ў 1952 годзе. Тут пахавана нямала дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, выдатных дзеячаў навукі і культуры. У цэнтры могілак знаходзіцца магіла воінаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Карпянкоў: калі не ўбачым паднятых рук,
вораг будзе знішчаны"Усе ў шоку!"
Пабывалі на месцы перастрэлкі, дзе загінуў супрацоўнік КДБ