Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Засеўшыя на мяжы мігранты: як жывуць бежанцы пад Польшчай - відэа

Падпісацца
На польска-беларускай мяжы амаль 2 месяцы жыве група мігрантаў з Афганістана. Варшава настойвае: бежанцы - за агароджай, а значыць, ужо беларуская праблема. Па факце ж - людзі затрымаліся дзесьці прама на мяжы дзвюх дзяржаў.
Карэспандэнты Sputnik пабывалі ў часовым лагеры за калючым дротам польскай мяжы і паглядзелі, у якім адчаі жывуць тыя, для каго домам сталі пару квадратных метраў на балоце.
Мігранты распавядаюць: яны змаглі нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу, іх злавілі ўжо ў польскіх гарадах, потым проста прывезлі назад на мяжу і адціснулі туды, адкуль яны прыйшлі - да беларускай тэрыторыі. З 18 жніўня 32 мігранты з Афганістана жывуць прама на рубяжы дзвюх дзяржаў.
У гэтай нізіне непраходная багна - суха не стала нават у гарачыя летнія дні, тым больш цяпер, пасля дажджоў. З аднаго боку - непраходны беларускі лес, з другога - калючы дрот Польшчы.
Доўгі час у мігрантаў не было нават палатак: спалі пад адкрытым небам і дзеці, і жанчыны, нейкае падабенства даху з'явіліся толькі праз пару тыдняў. Кожную ноч начуюць разам па 4-5 чалавек – палатак няшмат, штосьці не паспявае прасохнуць з-за пастаяннай вільготнасці. Ды і цяплей, калі легчы бліжэй адзін да аднаго, прызналіся бежанцы. У дождж вада затапляе і гэтыя адзіныя спальныя месцы: начаваць прыходзіцца седзячы, праводзячы час за малітвамі.
"Два чалавекі заўсёды дзяжурыць ля вогнішча - падтрымліваюць агонь. Калі ідзе дождж, мы ўсе не спім: плачам і молімся. Мы стаміліся, мы ўсе хварэем. Шмат у каго праблема з страўнікам - ад дрэннага харчавання. Мы тут ужо два месяцы, і некаторыя проста страчваюць розум ад безвыходнасці", - кажа бежанец з Афганістана Мухамед Шабед.
На калючым дроце сохнуць адсырэлыя і брудныя рэчы: чаравікі, коўдры, палаткі. Банка тушонкі грэецца на тлеючых вуглях, воддаль стаяць бутэлькі з вадой - бруднай, каламутнай, злёгку зялёнай. Невялікія запасы пітной вады неабыякавыя людзі і арганізацыі перадаюць не часта, надоўга не хапае. Таму набіраюць яе ў невялікім ручаі, што ў 1,5 кіламетрах ад палатачнага лагера. Людзі п'юць гэтую ваду і гатуюць на ёй ежу, кажуць, ужо прызвычаіліся. Вядома, няма прыбіральні і магчымасці памыцца.
Глядзіце на відэа, як у палатачным лагеры на беларуска-польскай мяжы выжывае група мігрантаў.
Чытайце таксама:
Сейм Польшчы ўхваліў падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Людзі на балоце: як выжываюць "засеўшыя" на мяжы мігранты
Лукашэнка: Захад не хоча разабрацца ў сітуацыі з мігрантамі
ДПК патлумачыў, адкуль у засеўшых на мяжы мігрантаў камуфляжныя бушлаты
Начальнік Генштаба: міграцыйны крызіс ініцыявалі заходнія краіны
Дуда назваў мігрантаў на мяжы з Беларуссю пешкамі ў палітычнай гульні
Прэм'ер Польшчы распавёў, колькі нелегалаў хацелі перайсці мяжу за месяц
Стужка навiн
0