Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ДПК патлумачыў, адкуль у засеўшых на мяжы мігрантаў камуфляжныя бушлаты

© REUTERS / AGNIESZKA SADOWSKAГрупа мігрантаў утрымліваецца каля пагранічнага паста ў Міхалова, Польшча, 27 верасня 2021 года
Група мігрантаў утрымліваецца каля пагранічнага паста ў Міхалова, Польшча, 27 верасня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2021
Падпісацца
Форменную вопратку нелегальным мігрантам выдалі з рэзерву заставы, у зоне адказнасці якой з'явіўся імправізаваны лагер.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Цёплае форменнае адзенне пагранічнікаў было выдадзена засеўшым на мяжы мігрантам з рэзерваў пагранічнай заставы, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, каментуючы фота, размешчаныя ў інтэрнеце польскімі вартавымі мяжы.
Раней пагранслужба Польшчы апублікавала на сваёй старонцы ў Twitter фота, на якіх адлюстраваны мігранты, апранутыя ў форму беларускіх пагранічнікаў. Па словах прэс-сакратара Пагранічнай варты Польшчы Ганны Міхальскай, пагранічнікі не ведаюць, чаго чакаць ад гэтых людзей, бо з іх боку магчымы правакацыі - з-за наяўнасці форменнай вопраткі складана вызначыць, хто менавіта перасякае лінію мяжы.
"Каментціруем "сенсацыйныя" фота мігрантаў у куртках і штанах з камплекта формы пагранічнікаў. (...) З моманту пахаладання становішча бежанцаў, прыціснутых з польскага боку да беларускай мяжы, стала цяжкім. 22 верасня пагранічная застава перадала рэзерв сваёй рэчавай маёмасці бежанцам, а мясцовыя жыхары падзяліліся запасамі ежы", - сказалі ў ДПК.
Там таксама адзначылі, што беларускія пагранічнікі аказваюць замежнікам, якія трапілі ў непрыемную сітуацыю, пасільную дапамогу.
"Не варта шукаць схаваны сэнс у простым жаданні дапамагчы людзям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю", - заключылі ў камітэце.

Міграцыйны крызіс

Латвія, Польшча і Літва ў апошнія месяцы заяўляюць аб праблеме нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Сітуацыя абвастрылася ў канцы ліпеня.
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
2 верасня Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы з Беларуссю, "у сувязі з асаблівай пагрозай бяспецы грамадзян і грамадскага парадку, звязанай з бягучай сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
Чытайце таксама:
ЕС прапанаваў зрабіць больш жорсткімі нормы ўезду для чыноўнікаў і дыпламатаў з Беларусі
Лукашэнка: суседнія краіны ўзялі курс на канфрантацыю з Беларуссю
Вальфовіч распавёў, як можна вырашыць праблему міграцыі ў краіны ЕС
Начальнік Генштаба: міграцыйны крызіс ініцыявалі заходнія краіны
Дзяцей з Конга і Ірака знайшлі на беларуска-польскай мяжы
Вільнюс прапанаваў мігрантам прасіць прытулку ў пасольстве Літвы ў Мінску
Дзяржпагранкамітэт прапусціў гуманітарную дапамогу для бежанцаў на мяжы
Стужка навiн
0