https://bel.sputnik.by/20211002/chargavk--mnsku-atrymayuts-lgoty-pry-budantstve-zhyllya--malykh-garadakh-1056897880.html
Чаргавікі ў Мінску атрымаюць льготы пры будаўніцтве жылля ў малых гарадах
Чаргавікі ў Мінску атрымаюць льготы пры будаўніцтве жылля ў малых гарадах
Sputnik Беларусь
Новы ўказ дае дадатковыя гарантыі крэдытаатрымальнікам, звязаныя з выплатамі сродкаў і прадастаўленнем адтэрміноўкі. 02.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-02T09:32+0300
2021-10-02T09:32+0300
2021-10-02T09:32+0300
будаўніцтва
беларусь
мінск
указ
жыллё
льготы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/22/1044782277_0:159:3077:1890_1920x0_80_0_0_037ec04bce8bb1dc3ca923ac26b453be.jpg
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №375 "Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі", які прадугледжвае змяненне законаў па пытанні дзярждапамогі беларусам пры будаўніцтве жылля.Дакументам прадугледжана ўнясенне змяненняў ва ўказы, якія былі прынятыя раней. Навацыі распрацаваны, улічваючы звароты фізічных і юрыдычных асоб.Цяпер беларусы, якія стаяць на ўліку як маючыя патрэбу ў сталіцы ці абласных цэнтрах, пры ўзвядзенні жылля ў невялікіх гарадах, пасёлках або сёлах будуць атрымліваць дзяржаўную падтрымку.Жыхары Мінска і абласных цэнтраў, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах да 20 тысяч чалавек, атрымаюць права на пазачарговую дзяржпадтрымку."Прадугледжваецца дадатковая абарона інтарэсаў шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У прыватнасці, павелічэнне да 23 гадоў узросту дзяцей, пры якім шматдзетнай сям'і прадастаўляецца права на атрыманне фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні льготных крэдытаў або субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па камерцыйных крэдытах", - удакладнілі ў прэс-службе.Акрамя гэтага, шматдзетныя сем'і, якія пражываюць на сяле, будуць атрымліваць дзяржпадтрымку з разліку 30 квадратных метраў на члена сям'і, калі абодва, муж і жонка, працуюць там жа. Будзе павялічана і дзяржаўная падтрымка для сем'яў, у якіх дзеці набылі інваліднасць у перыяд будаўніцтва жылля.Указам прадугледжваецца і дадатковая абарона інтарэсаў людзей, якія атрымалі крэдыты. Тэрмін вяртання беларусамі ў бюджэт субсідый, якія яны атрымалі, пры адмове ад будоўлі будзе павялічаны да 6 месяцаў.У выпадку смерці крэдытаатрымальнікаў з'явіцца магчымасць для паўналетніх членаў іх сем'яў дакрэдытавацца і атрымаць субсідыі ў поўным аб'ёме. Таксама можна будзе перакладаць доўг па льготных крэдытах на аднаго з былых сужэнцаў з захаваннем за імі права на атрыманне фіндапамогі і адтэрміноўкі ў пагашэнні крэдыту.Чытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/22/1044782277_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_f398ec9a75aa36cb82e966da66a704af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
будаўніцтва, беларусь, мінск, указ, жыллё, льготы
будаўніцтва, беларусь, мінск, указ, жыллё, льготы
Чаргавікі ў Мінску атрымаюць льготы пры будаўніцтве жылля ў малых гарадах
Новы ўказ дае дадатковыя гарантыі крэдытаатрымальнікам, звязаныя з выплатамі сродкаў і прадастаўленнем адтэрміноўкі.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №375 "Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі", які прадугледжвае змяненне законаў па пытанні дзярждапамогі беларусам пры будаўніцтве жылля.
Дакументам прадугледжана ўнясенне змяненняў ва ўказы, якія былі прынятыя раней. Навацыі распрацаваны, улічваючы звароты фізічных і юрыдычных асоб.
"Указам прадугледжваецца аказанне дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы не па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу", - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер беларусы, якія стаяць на ўліку як маючыя патрэбу ў сталіцы ці абласных цэнтрах, пры ўзвядзенні жылля ў невялікіх гарадах, пасёлках або сёлах будуць атрымліваць дзяржаўную падтрымку.
Жыхары Мінска і абласных цэнтраў, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах да 20 тысяч чалавек, атрымаюць права на пазачарговую дзяржпадтрымку.
"Прадугледжваецца дадатковая абарона інтарэсаў шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У прыватнасці, павелічэнне да 23 гадоў узросту дзяцей, пры якім шматдзетнай сям'і прадастаўляецца права на атрыманне фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні льготных крэдытаў або субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па камерцыйных крэдытах", - удакладнілі ў прэс-службе.
Акрамя гэтага, шматдзетныя сем'і, якія пражываюць на сяле, будуць атрымліваць дзяржпадтрымку з разліку 30 квадратных метраў на члена сям'і, калі абодва, муж і жонка, працуюць там жа. Будзе павялічана і дзяржаўная падтрымка для сем'яў, у якіх дзеці набылі інваліднасць у перыяд будаўніцтва жылля.
Указам прадугледжваецца і дадатковая абарона інтарэсаў людзей, якія атрымалі крэдыты. Тэрмін вяртання беларусамі ў бюджэт субсідый, якія яны атрымалі, пры адмове ад будоўлі будзе павялічаны да 6 месяцаў.
У выпадку смерці крэдытаатрымальнікаў з'явіцца магчымасць для паўналетніх членаў іх сем'яў дакрэдытавацца і атрымаць субсідыі ў поўным аб'ёме. Таксама можна будзе перакладаць доўг па льготных крэдытах на аднаго з былых сужэнцаў з захаваннем за імі права на атрыманне фіндапамогі і адтэрміноўкі ў пагашэнні крэдыту.
У Дзяржкаммаёмасці распавялі,
як купіць дом за адну базавуюЯкімі будуць цэны на жыллё ў Беларусі і
што чакае гарады-спадарожнікі – міністр
Лукашэнка дазволіў
будаваць дамы без ўзгаднення з нагляднымі органамі