https://bel.sputnik.by/20211004/pyasko-u-kraml-ne-valodayuts-dadzenym-ab-tym-dze-by-zatrymany-mazheyka-1056942356.html
Пяскоў: у Крамлі не валодаюць дадзенымі аб тым, дзе быў затрыманы Мажэйка
Пяскоў: у Крамлі не валодаюць дадзенымі аб тым, дзе быў затрыманы Мажэйка
Sputnik Беларусь
Расія чакае адмены абмежаванняў у дачыненні да "Комсомольской правды в Беларуси". 04.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-04T17:01+0300
2021-10-04T17:01+0300
2021-10-04T17:01+0300
дзмітрый пяскоў
расія
крэмль
генадзь мажэйка
"комсомольская правда"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046956096_0:52:3191:1847_1920x0_80_0_0_856b34083c0bf1fd28028971ab86f557.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Дакладна інфармацыяй пра тое, дзе менавіта быў затрыманы журналіст "Комсомольской правды в Беларуси" Генадзь Мажэйка, у Крамлі не валодаюць, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Пры гэтым ён удакладніў, што паколькі Мажэйка з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, Расія не можа наводзіць даведкі па гэтым пытанні праз сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва.Ён дадаў, што ў Крамлі не ведаюць, што ставіцца Генадзю Мажэйку ў віну, "і гаворка ідзе аб унутрыбеларускім сюжэце".У дайджэстах, якія рыхтуюцца для прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, ёсць інфармацыя аб сітуацыі вакол "Комсомольской правды в Беларуси" і затрыманні журналіста выдання Генадзя Мажэйкі, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара.Блакіраванне "КП" і арышт журналістаПа звестках галоўнага рэдактара "Комсомольской правды" Уладзіміра Сунгоркіна, прычынай затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі, як і блакіравання сайта "КП", стала публікацыя 28 верасня аб забойцы афіцэра КДБ у Мінску.Увечары 28 верасня на сайце газеты выйшаў матэрыял аб падазраваным у тэрарызме Андрэе Зельцэры. Падчас затрымання ён зрабіў смяротны стрэл у супрацоўніка спецпадраздзялення КДБ. Матэрыял утрымліваў успаміны аднакласніцы Зельцэра.Праз некалькі хвілін тэкст быў выдалены з сайта "КП у Беларусі", аднак у сераду раніцай, 29 верасня, рэсурс быў заблакіраваны па рашэнні міністэрства інфармацыі Беларусі. На сёння ад сваякоў журналіста вядома пра вобыск у яго кватэры.Як паведамляе сайт "Комсомольской правды" са спасылкай на маці Генадзя Мажэйкі, вобыск прайшоў у рамках адразу двух крымінальных спраў - аб распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.У панядзелак, 4 кастрычніка, у Мінск прыбыў прадстаўнік "Комсомольской правды" Валянцін Алфімаў, які будзе займацца праблематыкай па справе журналіста Мажэйкі.Афіцыйная пазыцыя МасквыРаней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сітуацыя з "Комсомольской правдой" у Беларусі супярэчыць прынцыпам свабоды слова.Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава таксама выказалася аб гэтай сітуацыі, адзначыўшы, што гаворка пра філіял расійскага выдання і расійскі бок спадзяецца на захаванне праў журналістаў у адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі.Пасольства Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па гэтых пытаннях, дадала Захарава.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046956096_460:0:3191:2048_1920x0_80_0_0_7af0febc88769a2f705c8a6cf828f0af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, расія, крэмль, генадзь мажэйка, "комсомольская правда"
дзмітрый пяскоў, расія, крэмль, генадзь мажэйка, "комсомольская правда"
Пяскоў: у Крамлі не валодаюць дадзенымі аб тым, дзе быў затрыманы Мажэйка
Расія чакае адмены абмежаванняў у дачыненні да "Комсомольской правды в Беларуси".
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Дакладна інфармацыяй пра тое, дзе менавіта быў затрыманы журналіст "Комсомольской правды в Беларуси" Генадзь Мажэйка, у Крамлі не валодаюць, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён удакладніў, што паколькі Мажэйка з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, Расія не можа наводзіць даведкі па гэтым пытанні праз сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва.
"Але разам з тым мы выразна пазначылі нашу пазіцыю адносна абмежаванняў у дачыненні да нашага выдання, мы з гэтым не згодны і мы чакаем адмены гэтых абмежаванняў і забеспячэння свабоднай працы нашага паважанага выдання на тэрыторыі Беларусі", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
Ён дадаў, што ў Крамлі не ведаюць, што ставіцца Генадзю Мажэйку ў віну, "і гаворка ідзе аб унутрыбеларускім сюжэце".
У дайджэстах, якія рыхтуюцца для прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, ёсць інфармацыя аб сітуацыі вакол "Комсомольской правды в Беларуси" і затрыманні журналіста выдання Генадзя Мажэйкі, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара.
Блакіраванне "КП" і арышт журналіста
Па звестках галоўнага рэдактара "Комсомольской правды" Уладзіміра Сунгоркіна, прычынай затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі, як і блакіравання сайта "КП", стала публікацыя 28 верасня аб забойцы афіцэра КДБ у Мінску.
Увечары 28 верасня на сайце газеты выйшаў матэрыял аб падазраваным у тэрарызме Андрэе Зельцэры. Падчас затрымання ён зрабіў смяротны стрэл у супрацоўніка спецпадраздзялення КДБ. Матэрыял утрымліваў успаміны аднакласніцы Зельцэра.
Праз некалькі хвілін тэкст быў выдалены з сайта "КП у Беларусі", аднак у сераду раніцай, 29 верасня, рэсурс быў заблакіраваны па рашэнні міністэрства інфармацыі Беларусі. На сёння ад сваякоў журналіста вядома пра вобыск у яго кватэры.
Як паведамляе сайт "Комсомольской правды" са спасылкай на маці Генадзя Мажэйкі, вобыск прайшоў у рамках адразу двух крымінальных спраў - аб распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.
У панядзелак, 4 кастрычніка, у Мінск прыбыў прадстаўнік "Комсомольской правды" Валянцін Алфімаў, які будзе займацца праблематыкай па справе журналіста Мажэйкі.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сітуацыя з "Комсомольской правдой" у Беларусі супярэчыць прынцыпам свабоды слова.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава таксама выказалася аб гэтай сітуацыі, адзначыўшы, што гаворка пра філіял расійскага выдання і расійскі бок спадзяецца на захаванне праў журналістаў у адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі.
Пасольства Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па гэтых пытаннях, дадала Захарава.
Абаронцы журналіста Мажэйкі прыступілі да працы,
праваахоўнікі пакуль маўчацьРэдакцыя "Комсомольской правды"
наняла Мажэйку двух адвакатаўКрэмль: чакаем ад Мінска
забеспячэння працы расійскіх СМІ ў Беларусі