https://bel.sputnik.by/20211006/forvard-mnskaga-dynama-pryznany-lepshym-gultsom-dnya--kkhl-1056998744.html
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Sputnik Беларусь
Хакеісты мінскіх "зуброў" працягваюць устанаўліваць дасягненні, нядаўна два спартсмены сталі лепшымі гульцамі тыдня КХЛ. 06.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-06T17:48+0300
2021-10-06T17:48+0300
2021-10-06T17:48+0300
хк дынама (мінск)
кхл
форвард
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/06/1056997249_0:74:1281:794_1920x0_80_0_0_3bb5458c5a1dc65cd1f86e4979084bac.jpg
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Шведскі нападаючы "зуброў" Маціяс Тедэнбю прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ, паведамілі ў прэс-службе Лігі.Тедэнбю аформіў дубль у складзе "Дынама", гуляючы супраць "Ак Барса" (4:3, авертайм). Цікава, што ён адкрыў лік і скончыў матч, прынёсшы вікторыю свайму клубу.Шведскі нападаючы Маціяс Тедэнбю папоўніў склад хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у канцы жніўня бягучага года. Да "Дынама" ён гуляў у КХЛ у складзе падольскага "Віцязя". На яго рахунку за мінулы сезон - 54 сустрэчы, у якіх ён набраў 35 ачкоў (17+18).Лепшыя "дынамаўцы"Лепшым абаронцам мінулага тыдня па версіі КХЛ стаў Антон Ліндхольм, пачаткоўцам - Аляксандр Сувораў, абодва хакеіста выступаюць за мінскае "Дынама".Наступную сустрэчу "Дынама" правядзе ў гасцях у ніжнякамскага "Нефтехимика" у чацвер. На дадзены момант "зубры" займаюць пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы 17 балаў.Галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт раней распавёў, у чым сакрэт прагрэсу гульцоў "Дынама-Мінск". Ён лічыць, што расці хакеістам у клубе дапамагае настаўніцтва легіянераў і характар маладых спартсменаў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/06/1056997249_0:0:1281:961_1920x0_80_0_0_29e124344ae8322c0fdc3d70f4fb19ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хк дынама (мінск), кхл, форвард
хк дынама (мінск), кхл, форвард
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Хакеісты мінскіх "зуброў" працягваюць устанаўліваць дасягненні, нядаўна два спартсмены сталі лепшымі гульцамі тыдня КХЛ.
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Шведскі нападаючы "зуброў" Маціяс Тедэнбю прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ, паведамілі ў прэс-службе Лігі.
Тедэнбю аформіў дубль у складзе "Дынама", гуляючы супраць "Ак Барса" (4:3, авертайм). Цікава, што ён адкрыў лік і скончыў матч, прынёсшы вікторыю свайму клубу.
Шведскі нападаючы Маціяс Тедэнбю папоўніў склад хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у канцы жніўня бягучага года. Да "Дынама" ён гуляў у КХЛ у складзе падольскага "Віцязя". На яго рахунку за мінулы сезон - 54 сустрэчы, у якіх ён набраў 35 ачкоў (17+18).
Лепшым абаронцам мінулага тыдня па версіі КХЛ стаў Антон Ліндхольм, пачаткоўцам - Аляксандр Сувораў, абодва хакеіста выступаюць за мінскае "Дынама".
Наступную сустрэчу "Дынама" правядзе ў гасцях у ніжнякамскага "Нефтехимика" у чацвер. На дадзены момант "зубры" займаюць пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы 17 балаў.
Галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт раней распавёў, у чым сакрэт прагрэсу гульцоў "Дынама-Мінск". Ён лічыць, што расці хакеістам у клубе дапамагае настаўніцтва легіянераў і характар маладых спартсменаў.
Дзмітрый Баскаў распавёў, чым зоймецца
на новай пасадзе