"Комсомольская правда" закрывае рэдакцыю ў Мінску

© Sputnik / Александр КряжевЛагатып "Комсомольской правды"
Лагатып Комсомольской правды - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2021
Падпісацца
Супрацоўнікам мінскай рэдакцыі паабяцалі выплаціць кампенсацыі або прапанаваць іншую працу.
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Выдавецкі дом "Комсомольская правда" прыняў рашэнне закрыць прадстаўніцтва ў Мінску, паведамілі ў аўторак у рэдакцыі.
"Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, "Комсомольская правда" прыняла рашэнне зачыніць сваё прадстаўніцтва ў Мінску ЗАТ "БелКП-ПРЕСС", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што ўсім супрацоўнікам мінскага офіса выплацяць грашовыя кампенсацыі або прапануюць працу ў іншых структурных падраздзяленнях "КП".
"Для супрацоўнікаў беларускай рэдакцыі рашэнне Масквы было чаканым, але адбылося нечакана. Аб далейшым працаўладкаванні пакуль ніхто не думаў", - распавёў Sputnik адзін з карэспандэнтаў выдання.

Рашэнне кіраўніцтва

Прадстаўнік "Комсомольской правды" Валянцін Алфимов, які спецыяльна прыбыў у Мінск для растлумачэння сітуацыі з журналістам Мажэйкам, паведаміў Sputnik, што прынятае ў аўторак рашэнне зыходзіла ад кіраўніцтва, у мінскай рэдакцыі яго ўжо абмеркавалі.
"Супрацоўнікам прапануем розныя варыянты, нікога не кідаем. Калі хтосьці захоча, прапануем варыянт працаўладкавання ў маскоўскай рэдакцыі, у нас шмат праектаў", - сказаў ён.
Па словах Алфімава, у цяперашні час работнікі мінскага офіса "пакуль у роздуме", што рабіць далей.

Рэакцыя СЖР

Саюз журналістаў Расіі шкадуе аб закрыцці беларускага офіса "Комсомольской правды", пра гэта заявіў кіраўнік СЖР Уладзімір Салаўёў.
"У гэтай сітуацыі можна выказаць толькі шкадаванне ў сувязі з тым, што адна з найбуйнейшых расійскіх газет пакідае сваіх чытачоў у брацкай Беларусі", - сказаў ён.
Салаўёў разам з тым выказаў надзею, што журналіст "КП" Генадзь Мажэйка неўзабаве вернецца да родных, а беларуская рэдакцыя выдання адновіць працу.

Сітуацыя з "КП" у Беларусі

Сайт kp.by заблакіравалі ў Беларусі 29 верасня. Па дадзеных галоўрэда Уладзіміра Сунгоркіна, падставай стаў артыкул Генадзя Мажэйкі пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ.
Журналіст, які мае беларускае грамадзянства, быў затрыманы позна вечарам 1 кастрычніка ў аэрапорце Мінска, калі вярнуўся з Масквы. Аператыўнікі КДБ правялі затрыманне ў рамках крымінальнай справы за распальванне варожасці і абразу прадстаўніка ўлады.
У базу дадзеных неўязных Мажэйку ўнеслі расійскія кампетэнтныя органы, таму ён і вярнуўся ў Беларусь, дзе быў затрыманы ў аэрапорце. Пракурор даў санкцыю на прымяненне да Мажэйкі меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і яго перавезлі ў ІЧУ ў Жодзіна, абвінавачанне яму яшчэ не прад'яўлена.
Раней старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў заявіў, што "КП у Беларусі" мае франшызу расійскага выдавецкага дома "Комсомольская правда", але юрыдычна і фактычна гэта беларускі сродак масавай інфармацыі, таму ў кампетэнцыі БСЖ абарона і Мажэйкі, і рэдакцыі.
Чытайце таксама:
Мінінфарм растлумачыў статус выдання "Комсомольская правда в Беларуси"
Крэмль: чакаем ад Мінска забеспячэння працы расійскіх СМІ ў Беларусі
Журналіста Мажэйку перавезлі з ізалятара на Акрэсціна ў Жодзіна
Журналіста беларускай "Комсомолки" Мажэйку заключылі пад варту
МУС Беларусі: Мажэйку ў базу "неўязных" раней унесла Расія
Кіраўнік Саюза журналістаў РФ пракаменціраваў затрыманне Мажэйкі
Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла Мажэйку двух адвакатаў
Галоўрэд "Комсомольской правды" заявіў аб знікненні журналіста Мажэйкі
Мінінфарм назваў прычыну блакіроўкі сайта kp.by
Стужка навiн
0