https://bel.sputnik.by/20211006/peresld-na-arbtse-aktrysa-dapamagala--stykotsy-karablya-da-mks-1056973755.html
Перэсільд на арбіце: актрыса дапамагала ў стыкоўцы карабля да МКС
Перэсільд на арбіце: актрыса дапамагала ў стыкоўцы карабля да МКС
Sputnik Беларусь
"Кінаэкіпаж" сустрэў беларускі касманаўт Алег Навіцкі, які таксама прыме ўдзел у здымках першага ў гісторыі фільма ў космасе. 06.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-06T09:23+0300
2021-10-06T09:23+0300
2023-07-24T16:37+0300
мкс
касмічны карабель
арбіта
у свеце
алег навіцкі
гісторыя
фільм
юлія перэсільд
актрыса
космас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/05/1056955076_0:0:2353:1324_1920x0_80_0_0_f59ab9fc9784977f697363c4236bf306.jpg
МІНСК, 6 кас - Sputnik. "Кінаэкіпаж" прыбыў напярэдадні на Міжнародную касмічную станцыю (МКС), карабель "Саюз МС-19" прычаліў да модуля.Касмічны карабель не змог прыстыкавацца да МКС у аўтаматычным рэжыме ў прызначаны час (15.12 мск). Камандзір Антон Шкаплераў перайшоў на ручное кіраванне, у здзяйсненні стыкоўкі яму дапамагала актрыса Юлія Перэсільд. Усё, што адбываецца, здымаў на камеру рэжысёр Клім Шыпенка. Стыкоўка адбылася на 10 хвілін пазней запланаванага часу.Такім чынам, здымкі першага ў гісторыі фільма ў космасе пад назвай "Выклік" ужо пачаліся.Беларускі касманаўт Алег Навіцкі назіраў за палётам "кінаэкіпажа". Пасля стыкоўкі карабля з МКС Навіцкі паведаміў, што чакае Перэсільд і Шыпенка на вячэру.Нагадаем, "кінаэкіпаж" карабля "Саюз МС-19" стартаваў з касмадрома Байканур 5 кастрычніка ў 11:55.Узначальвае незвычайную місію расійскі касманаўт Антон Шкаплераў. У ходзе яго чацвёртага палёту на МКС камандзіру трэба будзе тры ці чатыры разы выйсці ў адкрыты космас.Актрыса Юлія Перэсільд і рэжысёр Клім Шыпенка на працягу 12 дзён, якія яны прабудуць на станцыі, плануюць здымаць першы мастацкі фільм у космасе – стужку "Выклік". Па сюжэце аднаму з касманаўтаў (яго сыграе Алег Навіцкі) спатрэбілася дапамога, і на станцыю спешна вылецела ўрач (Перэсільд).Рэжысёр Клім Шыпенка і актрыса Юлія Перэсільд вернуцца на Зямлю 17 кастрычніка на караблі "Саюз МС-18" разам з касманаўтам Алегам Навіцкім.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/05/1056955076_245:0:2345:1575_1920x0_80_0_0_eb9ba549fc41e9e2bcf1a5409cf023c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мкс, касмічны карабель, арбіта, у свеце, алег навіцкі, гісторыя, фільм, юлія перэсільд, актрыса, космас
мкс, касмічны карабель, арбіта, у свеце, алег навіцкі, гісторыя, фільм, юлія перэсільд, актрыса, космас
Перэсільд на арбіце: актрыса дапамагала ў стыкоўцы карабля да МКС
09:23 06.10.2021 (абноўлена: 16:37 24.07.2023) "Кінаэкіпаж" сустрэў беларускі касманаўт Алег Навіцкі, які таксама прыме ўдзел у здымках першага ў гісторыі фільма ў космасе.
МІНСК, 6 кас - Sputnik. "Кінаэкіпаж" прыбыў напярэдадні на Міжнародную касмічную станцыю (МКС), карабель "Саюз МС-19" прычаліў да модуля.
Касмічны карабель не змог прыстыкавацца да МКС у аўтаматычным рэжыме ў прызначаны час (15.12 мск). Камандзір Антон Шкаплераў перайшоў на ручное кіраванне, у здзяйсненні стыкоўкі яму дапамагала актрыса Юлія Перэсільд. Усё, што адбываецца, здымаў на камеру рэжысёр Клім Шыпенка. Стыкоўка адбылася на 10 хвілін пазней запланаванага часу.
"У левым крэсле сядзеў Клім Шыпенка, Антон Шкаплераў выходзіў на ручную (стыкоўку), Юля (Перэсільд) яму асісціравала, а Антон адздымаў ужо тры флэшкі", - распавёў гендырэктар "Першага канала" Канстанцін Эрнст.
Такім чынам, здымкі першага ў гісторыі фільма ў космасе пад назвай "Выклік" ужо пачаліся.
Беларускі касманаўт Алег Навіцкі назіраў за палётам "кінаэкіпажа". Пасля стыкоўкі карабля з МКС Навіцкі паведаміў, што чакае Перэсільд і Шыпенка на вячэру.
Нагадаем, "кінаэкіпаж" карабля "Саюз МС-19" стартаваў з касмадрома Байканур 5 кастрычніка ў 11:55.
Узначальвае незвычайную місію расійскі касманаўт Антон Шкаплераў. У ходзе яго чацвёртага палёту на МКС камандзіру трэба будзе тры ці чатыры разы выйсці ў адкрыты космас.
Актрыса Юлія Перэсільд і рэжысёр Клім Шыпенка на працягу 12 дзён, якія яны прабудуць на станцыі, плануюць здымаць першы мастацкі фільм у космасе – стужку "Выклік". Па сюжэце аднаму з касманаўтаў (яго сыграе Алег Навіцкі) спатрэбілася дапамога, і на станцыю спешна вылецела ўрач (Перэсільд).
Рэжысёр Клім Шыпенка і актрыса Юлія Перэсільд вернуцца на Зямлю 17 кастрычніка на караблі "Саюз МС-18" разам з касманаўтам Алегам Навіцкім.
Беларус Алег Навіцкі упершыню
выйшаў у адкрыты космасАсобны
карабель для адпраўкі на Месяц жывёл створаць у Расіі
Першы модуль
расійскай арбітальнай станцыі будзе гатовы да 2025 года
Звышсакрэтны
цэнтр касмічнай сувязі: пусты і закінуты