https://bel.sputnik.by/20211007/brat-uga-chavesa-pryekha-u-belarus-1057010261.html
Брат Уга Чавеса прыехаў у Беларусь
Брат Уга Чавеса прыехаў у Беларусь
Sputnik Беларусь
Венесуэльскі палітык наведвае нашу рэспубліку ў якасці спецпасланніка прэзідэнта краіны. 07.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-07T10:46+0300
2021-10-07T10:46+0300
2021-10-07T10:46+0300
беларусь
прэзідэнт
палітык
венесуэла
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/07/1057008571_0:285:2048:1437_1920x0_80_0_0_4cda6b4a45d351b5d3c7c8e90bfaa84d.jpg
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Спецыяльны пасланнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Адан Чавес Фрыяс наведвае Беларусь, пра гэта паведамілі ў пасольстве ў Мінску.Запланавана сустрэча з кіраўнікамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанка. У праграме таксама значыцца лекцыя ў БДУ на тэму "Ідэі Балівара і Чавеса сёння" і ўдзел госця ў адкрыцці выставы "Трансатлантык арт-мэсэдж", сярод экспанатаў якой ёсць карціна "Наш Уга".Адан Чавес Фрыяс - старэйшы брат Уга Чавеса. Ён прабудзе ў беларускай сталіцы да 10 кастрычніка.Дапамога ВенесуэлеУ верасні стала вядома, што Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Венесуэле на паўмільёна долараў з-за глыбокага крызісу, у якім знаходзіцца Баліварыянская Рэспубліка. Груз будзе складацца з лекавых прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны.Займацца гумдапамогай будзе Міністэрства аховы здароўя, МНС, Дзяржкамваенпрам, Белнафтахім і Віцебскі аблвыканкам.Грошы вылучаць са сродкаў, якія прадугледжаны на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
https://bel.sputnik.by/20210923/belarus-nakrue-gumantarnuyu-dapamogu-venesuele-na-pamlna-dolara-1056672493.html
беларусь
венесуэла
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/07/1057008571_0:24:2048:1560_1920x0_80_0_0_3bde12e5ad4cd036df8097ab199aaa3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, прэзідэнт, палітык, венесуэла
беларусь, прэзідэнт, палітык, венесуэла
Брат Уга Чавеса прыехаў у Беларусь
Венесуэльскі палітык наведвае нашу рэспубліку ў якасці спецпасланніка прэзідэнта краіны.
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Спецыяльны пасланнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Адан Чавес Фрыяс наведвае Беларусь, пра гэта паведамілі ў пасольстве ў Мінску.
Запланавана сустрэча з кіраўнікамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанка. У праграме таксама значыцца лекцыя ў БДУ на тэму "Ідэі Балівара і Чавеса сёння" і ўдзел госця ў адкрыцці выставы "Трансатлантык арт-мэсэдж", сярод экспанатаў якой ёсць карціна "Наш Уга".
Адан Чавес Фрыяс - старэйшы брат Уга Чавеса. Ён прабудзе ў беларускай сталіцы да 10 кастрычніка.
У верасні стала вядома, што Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Венесуэле на паўмільёна долараў з-за глыбокага крызісу, у якім знаходзіцца Баліварыянская Рэспубліка. Груз будзе складацца з лекавых прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны.
Займацца гумдапамогай будзе Міністэрства аховы здароўя, МНС, Дзяржкамваенпрам, Белнафтахім і Віцебскі аблвыканкам.
Грошы вылучаць са сродкаў, якія прадугледжаны на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.