https://bel.sputnik.by/20211007/lukashenka-pra-sanktsy-prostyya-sem-ne-pavnny-patsyarpets-1057019412.html
Лукашэнка пра санкцыі: простыя сем'і не павінны пацярпець
Лукашэнка пра санкцыі: простыя сем'і не павінны пацярпець
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт назваў цяперашнюю сітуацыю для Беларусі выклікам і пэўным выхадам з зоны камфорту. 07.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-07T13:16+0300
2021-10-07T13:16+0300
2021-10-07T13:16+0300
аляксандр лукашэнка
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056887173_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_d91f1d7fa4262248bad37d064da8d899.jpg
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць усе меры, каб простыя сем'і не пацярпелі ў выніку заходніх санкцый.Падчас нарады аб супрацьдзеянні санкцый кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней было вырашана сустракацца з урадам для абмеркавання эканомікі рэспублікі раз у квартал.Паводле яго слоў, галоўная мэта "гэтага ашалелага шантажу" - не барацьба за правы чалавека, а знішчэнне канкурэнтаў, спусташэнне ключавых прадпрыемстваў. Лукашэнка лічыць, што канчатковая мэта Захаду - "дадушыць эканоміку Беларусі", а таксама "загнаць людзей у галечу, а ў лепшым выпадку - вывесці іх на вуліцы ". Прэзідэнт адзначыў, што беларускія ўлады гэтага не дапусцяць.Не драматызавацьПры гэтым сітуацыю з заходнімі рэстрыкцыямі Лукашэнка заклікаў не драматызаваць."Настрой на супрацьдзеянне санкцый мне падабаецца. Так мы і павінны працаваць. Калі ёсць нейкія праблемныя пытанні, дык давайце іх вырашаць. Мы ўжо прывыклі да рознага роду санкцый, не першы раз з імі сутыкаемся", - прыводзіць словы прэзідэнта БелТА.Ён таксама дадаў, што новыя спробы ўвесці абмежаванні "абгортваюцца супраць бізнесу і эканомікі той краіны, якая ўводзіць санкцыі".Выхад з зоны камфортуЛукашэнка назваў цяперашнюю сітуацыю ў краіне выклікам і пэўным выхадам з зоны камфорту для Беларусі. У той жа час, на думку прэзідэнта, гэта "момант адкрыць новыя магчымасці, мабілізавацца і дасягнуць выніку, нягледзячы ні на які ціск".Беларускі лідэр заявіў, што ўлады асабліва ўважліва глядзяць на Афрыканскі і Азіяцкі рэгіёны, дзе жыве 5,5 млрд чалавек - 70% насельніцтва планеты.Гутарка з ПуцінымПрэзідэнт прывёў у прыклад рэакцыю Расіі на заходнія санкцыі. Пасля ўводу рэстрыкцыяў, паводле слоў Лукашэнкі, "Расія, адкінуўшы ўсялякія нюансы, павярнулася ўнутр, паглядзела на ўнутраныя свае рэзервы і зрабіла гіганцкі крок наперад. Асабліва па тых напрамках, якія з сярэдзіны 90-х гадоў былі згублены".Беларускі лідэр заявіў, што "разам (з Расіяй - Sputnik) мы можам больш". Ён нагадаў, што сёння гутарыў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным."Ніякіх пытанняў. Мы можам, павінны, і Расія гатова да таго, што мы разам будзем супрацоўнічаць па ўсіх тых напрамках, па якіх трэба для Беларусі. Слова за намі", - рэзюмаваў Лукашэнка.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056887173_0:0:900:675_1920x0_80_0_0_832f28560b8b6e7e3948029ecb8ecc43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, санкцыі
аляксандр лукашэнка, санкцыі
Лукашэнка пра санкцыі: простыя сем'і не павінны пацярпець
Прэзідэнт назваў цяперашнюю сітуацыю для Беларусі выклікам і пэўным выхадам з зоны камфорту.
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць усе меры, каб простыя сем'і не пацярпелі ў выніку заходніх санкцый.
Падчас нарады аб супрацьдзеянні санкцый кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней было вырашана сустракацца з урадам для абмеркавання эканомікі рэспублікі раз у квартал.
"Нам трэба зрабіць усё, каб простыя сем'і і працоўныя калектывы ні ў якім разе не пацярпелі з-за нашых збеглых здраднікаў і іх заходніх спонсараў-куратараў. Якія бегаюць па Еўропе і Амерыцы і вымольваць санкцыі супраць Беларусі", - заявіў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, галоўная мэта "гэтага ашалелага шантажу" - не барацьба за правы чалавека, а знішчэнне канкурэнтаў, спусташэнне ключавых прадпрыемстваў. Лукашэнка лічыць, што канчатковая мэта Захаду - "дадушыць эканоміку Беларусі", а таксама "загнаць людзей у галечу, а ў лепшым выпадку - вывесці іх на вуліцы ". Прэзідэнт адзначыў, што беларускія ўлады гэтага не дапусцяць.
Пры гэтым сітуацыю з заходнімі рэстрыкцыямі Лукашэнка заклікаў не драматызаваць.
"Настрой на супрацьдзеянне санкцый мне падабаецца. Так мы і павінны працаваць. Калі ёсць нейкія праблемныя пытанні, дык давайце іх вырашаць. Мы ўжо прывыклі да рознага роду санкцый, не першы раз з імі сутыкаемся", - прыводзіць словы прэзідэнта БелТА.
Ён таксама дадаў, што новыя спробы ўвесці абмежаванні "абгортваюцца супраць бізнесу і эканомікі той краіны, якая ўводзіць санкцыі".
Лукашэнка назваў цяперашнюю сітуацыю ў краіне выклікам і пэўным выхадам з зоны камфорту для Беларусі. У той жа час, на думку прэзідэнта, гэта "момант адкрыць новыя магчымасці, мабілізавацца і дасягнуць выніку, нягледзячы ні на які ціск".
Беларускі лідэр заявіў, што ўлады асабліва ўважліва глядзяць на Афрыканскі і Азіяцкі рэгіёны, дзе жыве 5,5 млрд чалавек - 70% насельніцтва планеты.
Прэзідэнт прывёў у прыклад рэакцыю Расіі на заходнія санкцыі. Пасля ўводу рэстрыкцыяў, паводле слоў Лукашэнкі, "Расія, адкінуўшы ўсялякія нюансы, павярнулася ўнутр, паглядзела на ўнутраныя свае рэзервы і зрабіла гіганцкі крок наперад. Асабліва па тых напрамках, якія з сярэдзіны 90-х гадоў былі згублены".
Беларускі лідэр заявіў, што "разам (з Расіяй - Sputnik) мы можам больш". Ён нагадаў, што сёння гутарыў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
"Ніякіх пытанняў. Мы можам, павінны, і Расія гатова да таго, што мы разам будзем супрацоўнічаць па ўсіх тых напрамках, па якіх трэба для Беларусі. Слова за намі", - рэзюмаваў Лукашэнка.
Лукашэнка
заявіў пра заходніх шпіёнаў на беларускіх прадпрыемствах
Лукашэнка:
захад выкарыстоўвае санкцыі для лабізму эканамічных інтарэсаў