https://bel.sputnik.by/20210923/lukashenka-zayav-pra-zakhodnkh-shpna-na-belaruskkh-pradpryemstvakh-1056673361.html
Лукашэнка заявіў пра заходніх шпіёнаў на беларускіх прадпрыемствах
Лукашэнка заявіў пра заходніх шпіёнаў на беларускіх прадпрыемствах
Sputnik Беларусь
Улады рэспублікі сутыкнуліся з заходнімі санкцыямі, у тым ліку эканамічнымі, у сувязі з палітычным крызісам, што ўзнік пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020... 23.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-23T11:39+0300
2021-09-23T11:39+0300
2021-09-23T11:40+0300
аляксандр лукашэнка
шпіянаж
прадпрыемства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/17/1056674066_49:0:1146:617_1920x0_80_0_0_176dfb813db6d261c9feb8184809c249.jpg
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Прамысловасць не павінна дапусціць падзення вытворчасці ў сувязі з санкцыямі, заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам і віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым.Паводле яго слоў, беларускую прамысловасць неабходна ўтрымаць на бягучым узроўні, у што б там ні стала. Для гэтага ва ўрадзе распачалі дзеянні, каб мінімізаваць уплыў рэстрыкцыяў на эканоміку.Кіраўнік дзяржавы расказаў, што некалькіх шпіёнаў ўжо паспелі раскрыць, і яны сядуць надоўга. Пры гэтым застаюцца яшчэ адзінкі, але гэта не тыя людзі, што выказалі ўласную пазіцыю."Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а роўна нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі глядзіце за гэтымі працэсамі", - абмаляваў сітуацыю ён.Асвойваем афрыканскі рынакБеларускі лідэр звярнуўся да профільных чыноўнікаў за аб'ектыўнай ацэнкай дзеянняў Мінпрама, як складзецца сітуацыя на канец года "з улікам тых бандыцкіх дзеянняў у дачыненні да Беларусі з боку заходніх асобных нашых партнёраў". Пры гэтым у першую чаргу ён надаў увагу фінансавай сферы, а таксама стану спраў са складскімі запасамі, а таксама экспартам, які прыносіць у краіну валюту.Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Пётр Пархомчык наведаў некалькі краін, дзе на палях выставачных форумаў правёў перамовы з партнёрамі."Якая тут сітуацыя, асабліва на афрыканскім рынку, які мы пачалі асвойваць даўно?" - задаў пытанне ён.Расійскі рынак і дамоўленасціБеларускі лідэр нагадаў пра свае дамоўленасцях з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб супрацоўніцтве ў сферы мікраэлектронікі. У цяперашні час абедзве краіны маюць патрэбу у такой прадукцыі.Аляксандр Лукашэнка спытаў у чыноўнікаў аб тым, як ідуць справы на расійскім рынку і ці існуюць праблемы. У прыватнасці, ён цікавіўся сферай муніцыпальных закупак.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2021
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/17/1056674066_186:0:1009:617_1920x0_80_0_0_b60fba099fe47668eb0fa0b89938d1fd.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    аляксандр лукашэнка, шпіянаж, прадпрыемства
аляксандр лукашэнка, шпіянаж, прадпрыемства
Лукашэнка заявіў пра заходніх шпіёнаў на беларускіх прадпрыемствах
11:39 23.09.2021  (абноўлена: 11:40 23.09.2021) Улады рэспублікі сутыкнуліся з заходнімі санкцыямі, у тым ліку эканамічнымі, у сувязі з палітычным крызісам, што ўзнік пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Прамысловасць не павінна дапусціць падзення вытворчасці ў сувязі з санкцыямі, заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам і віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым.
Паводле яго слоў, беларускую прамысловасць неабходна ўтрымаць на бягучым узроўні, у што б там ні стала. Для гэтага ва ўрадзе распачалі дзеянні, каб мінімізаваць уплыў рэстрыкцыяў на эканоміку.
"Але паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што мярзотнікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося, і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёны фактычна і здаюць інфармацыю туды", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што некалькіх шпіёнаў ўжо паспелі раскрыць, і яны сядуць надоўга. Пры гэтым застаюцца яшчэ адзінкі, але гэта не тыя людзі, што выказалі ўласную пазіцыю.
"Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а роўна нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі глядзіце за гэтымі працэсамі", - абмаляваў сітуацыю ён.
Асвойваем афрыканскі рынак
Беларускі лідэр звярнуўся да профільных чыноўнікаў за аб'ектыўнай ацэнкай дзеянняў Мінпрама, як складзецца сітуацыя на канец года "з улікам тых бандыцкіх дзеянняў у дачыненні да Беларусі з боку заходніх асобных нашых партнёраў". Пры гэтым у першую чаргу ён надаў увагу фінансавай сферы, а таксама стану спраў са складскімі запасамі, а таксама экспартам, які прыносіць у краіну валюту.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Пётр Пархомчык наведаў некалькі краін, дзе на палях выставачных форумаў правёў перамовы з партнёрамі.
"Якая тут сітуацыя, асабліва на афрыканскім рынку, які мы пачалі асвойваць даўно?" - задаў пытанне ён.
Расійскі рынак і дамоўленасці
Беларускі лідэр нагадаў пра свае дамоўленасцях з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб супрацоўніцтве ў сферы мікраэлектронікі. У цяперашні час абедзве краіны маюць патрэбу у такой прадукцыі.
"Дзякуй богу, мы захавалі гэтыя прадпрыемствы. Але, натуральна, нам варта ў гэтых адносінах больш інтэнсіўна дадаваць для таго, каб выйсці на канкурэнтны ўзровень з тымі, хто сёння ў свеце "музыку заказвае", - лічыць ён.
Аляксандр Лукашэнка спытаў у чыноўнікаў аб тым, як ідуць справы на расійскім рынку і ці існуюць праблемы. У прыватнасці, ён цікавіўся сферай муніцыпальных закупак.
Лукашэнка: жыццё паказвае, што мы абралі 
правільны шляхЛукашэнка: захад выкарыстоўвае 
санкцыі для лабізму эканамічных інтарэсаў
Лукашэнка заявіў, што 
не спалохаўся пандэміі і гібрыдных нападаў