https://bel.sputnik.by/20211008/paslya-baskava-abrany-novy-starshynya-federatsy-khakeya-belarus-1057048864.html
Пасля Баскава: абраны новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі
Пасля Баскава: абраны новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў сышоў з пасады па ўласным жаданні пасля таго, як на спартыўнага функцыянера наклалі санкцыі IIHF. 08.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-08T13:14+0300
2021-10-08T13:14+0300
2021-10-08T13:14+0300
федэрацыя хакея рб (фхрб)
дзмітрый баскаў
старшыня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/08/1057048213_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_91f334252c5fc2c344d5f1df7d58b467.jpg
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі абраны алімпійскі чэмпіён у веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч, паведамляе Sputnik.На пасаду новага старшыні кандыдатуры маглі вылучыць члены ФХБ: клубы, школы, абласныя федэрацыі і грамадскія аб'яднанні, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй хакея на тэрыторыі краіны.З 9 верасня 2020 года ФХБ узначальваў Дзмітрый Баскаў, які змяніў на гэтай пасадзе Генадзя Савілава. Баскаў пакінуў пасаду кіраўніка ФХБ, а таксама пакінуў савет дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі 10 верасня 2021-га.Нядаўна Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў. Дысцыплінарны савет IIHF паведаміў, што правёў расследаванне і ўстанавіў, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў IIHF.З 10 верасня Баскава адхілілі ад усіх відаў хакейнай дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях. 14 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Баскава членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.Кандыдатуру Багдановіча на выбары ўнесла СДЮШАР БФСТ "Дынама". Дарэчы, новаспечаны старшыня з сакавіка мінулага года працаваў у цэнтральным апараце БФСТ "Дынама", дзе адказваў за падрыхтоўку рэзерву.Хто такі Багдановіч?Нарадзіўся Аляксандр Багдановіч 29 красавіка 1982 у гарадскім пасёлку Ялізава Магілёўскай вобласці. Доўгі час выступаў у веславанні на байдарках і каноэ, заваяваў дзве алімпійскія медалі: у Пекіне – золата, у Лондане - срэбра.Пасля сыходу са спорту Багдановіч з 2016-га па 2019-ы гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, з'яўляўся членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.У красавіку 2017 года ён узначаліў Беларускую асацыяцыю студэнцкага спорту. Акрамя таго, у траўні 2021-га Багдановіч абраны старшынёй камісіі спартсменаў НАК, а яго намеснікам стаў вядомы хакеіст, а цяпер трэнер мінскага "Дынама" Міхаіл Грабоўскі.Не чужы Багдановічу і хакей - ён гуляе ў аматарскім чэмпіянаце Мінска ў амплуа форварда за каманду другой лігі "Вараг".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/08/1057048213_114:0:1085:728_1920x0_80_0_0_e4181e16c3d87aa8184e9dfa2d44ce80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
федэрацыя хакея рб (фхрб), дзмітрый баскаў, старшыня
федэрацыя хакея рб (фхрб), дзмітрый баскаў, старшыня
Пасля Баскава: абраны новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі
Кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў сышоў з пасады па ўласным жаданні пасля таго, як на спартыўнага функцыянера наклалі санкцыі IIHF.
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі абраны алімпійскі чэмпіён у веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч, паведамляе Sputnik.
На пасаду новага старшыні кандыдатуры маглі вылучыць члены ФХБ: клубы, школы, абласныя федэрацыі і грамадскія аб'яднанні, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй хакея на тэрыторыі краіны.
З 9 верасня 2020 года ФХБ узначальваў Дзмітрый Баскаў, які змяніў на гэтай пасадзе Генадзя Савілава. Баскаў пакінуў пасаду кіраўніка ФХБ, а таксама пакінуў савет дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі 10 верасня 2021-га.
Нядаўна Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў. Дысцыплінарны савет IIHF паведаміў, што правёў расследаванне і ўстанавіў, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў IIHF.
"Савет прывёў дастатковыя доказы таго, што Баскаў спрабаваў наўпрост уплываць на іншых, каб падтрымаць урад Беларусі, а таксама пагражаў і дыскрымінаваў беларускіх спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў", - гаворыцца ў паведамленні IIHF.
З 10 верасня Баскава адхілілі ад усіх відаў хакейнай дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях. 14 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Баскава членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Кандыдатуру Багдановіча на выбары ўнесла СДЮШАР БФСТ "Дынама". Дарэчы, новаспечаны старшыня з сакавіка мінулага года працаваў у цэнтральным апараце БФСТ "Дынама", дзе адказваў за падрыхтоўку рэзерву.
Нарадзіўся Аляксандр Багдановіч 29 красавіка 1982 у гарадскім пасёлку Ялізава Магілёўскай вобласці. Доўгі час выступаў у веславанні на байдарках і каноэ, заваяваў дзве алімпійскія медалі: у Пекіне – золата, у Лондане - срэбра.
Пасля сыходу са спорту Багдановіч з 2016-га па 2019-ы гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, з'яўляўся членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
У красавіку 2017 года ён узначаліў Беларускую асацыяцыю студэнцкага спорту. Акрамя таго, у траўні 2021-га Багдановіч абраны старшынёй камісіі спартсменаў НАК, а яго намеснікам стаў вядомы хакеіст, а цяпер трэнер мінскага "Дынама" Міхаіл Грабоўскі.
Не чужы Багдановічу і хакей - ён гуляе ў аматарскім чэмпіянаце Мінска ў амплуа форварда за каманду другой лігі "Вараг".
Дзмітрый Баскаў распавёў, чым зоймецца на новай пасадзе
Дзмітрый Баскаў сышоў з Федэрацыі хакея Беларусі
Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Баскаў дыскваліфікаваны на пяць гадоў