https://bel.sputnik.by/20211011/lukashenka-vykaza-spachuvanne--suvyaz-z-avyakatastrofay-u-tatarstane-1057093424.html
Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі з авіякатастрофай у Татарстане
Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі з авіякатастрофай у Татарстане
Sputnik Беларусь
Самалёт L-410 разбіўся 10 кастрычніка падчас выканання палёту для парашутыстаў, загінулі 16 чалавек, выжылі 6 - у цяжкім стане яны знаходзяцца ў рэанімацыі. 11.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-11T09:23+0300
2021-10-11T09:23+0300
2021-10-11T09:23+0300
аляксандр лукашэнка
расія
татарстан
самалёт
авіякатастрофа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057092497_12:0:638:352_1920x0_80_0_0_5dab736105364fc77d64a18daf6729a9.jpg
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустаму Мініханаву ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні самалёта.Як паведамляе прэс-служба беларускага лідара, кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у авіякатастрофе.Крушэнне самалёта ў ТатарстанеЛёгкаматорны самалёт L-410 разбіўся 10 кастрычніка падчас выканання палёту для скачкоў парашутыстаў. Борт вылецеў з Мензелінска і амаль адразу сувязь з ім была страчана."Сем пацярпелых у бальніцы, астатнія 16 - без прыкмет жыцця", - паведамляюць прадстаўнікі экстраных службаў."Адзін пацыент у вельмі цяжкім стане", - сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Татарстана.Крыху пазней у Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што ў выніку крушэння выжылі 6 чалавек.Усяго ж на борце пацярпелага крушэнне самалёта знаходзіліся 22 чалавекі (у тым ліку два члена экіпажа).Следства і дзень жалобыНа месцы здарэння працуюць следчыя і крыміналісты, якія высвятляюць абставіны і прычыны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад катастрофай экіпаж паведаміў аб адмове левага рухавіка.Панядзелак, 11 кастрычніка, у Татарстане аб'яўлены днём жалобы ў сувязі з трагічнай гібеллю 16 чалавек у авіякатастрофе ў Мензелінскім раёне рэспублікі.Сёння ў панядзелак пачынаецца апазнанне і выдача цел загінулых сваякам. Таксама 11 кастрычніка ў храмах рэспублікі будуць здзейснены паніхіды па пілотах і пасажырах самалёта, якія загінулі.Чытайце таксама:
расія
татарстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057092497_90:0:559:352_1920x0_80_0_0_0c7aac512193b0fd7b79f75f7d4f7c24.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, расія, татарстан, самалёт, авіякатастрофа
аляксандр лукашэнка, расія, татарстан, самалёт, авіякатастрофа
Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі з авіякатастрофай у Татарстане
Самалёт L-410 разбіўся 10 кастрычніка падчас выканання палёту для парашутыстаў, загінулі 16 чалавек, выжылі 6 - у цяжкім стане яны знаходзяцца ў рэанімацыі.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустаму Мініханаву ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні самалёта.
Як паведамляе прэс-служба беларускага лідара, кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у авіякатастрофе.
"З глыбокім болем даведаўся пра крушэнне самалёта з парашутыстамі на борце ў Мензелінскім раёне Татарстана, у выніку якога загінулі людзі. У гэты журботны час выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых, жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.
Крушэнне самалёта ў Татарстане
Лёгкаматорны самалёт L-410 разбіўся 10 кастрычніка падчас выканання палёту для скачкоў парашутыстаў. Борт вылецеў з Мензелінска і амаль адразу сувязь з ім была страчана.
"Сем пацярпелых у бальніцы, астатнія 16 - без прыкмет жыцця", - паведамляюць прадстаўнікі экстраных службаў.
"Адзін пацыент у вельмі цяжкім стане", - сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Татарстана.
Крыху пазней у Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што ў выніку крушэння выжылі 6 чалавек.
Усяго ж на борце пацярпелага крушэнне самалёта знаходзіліся 22 чалавекі (у тым ліку два члена экіпажа).
На месцы здарэння працуюць следчыя і крыміналісты, якія высвятляюць абставіны і прычыны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад катастрофай экіпаж паведаміў аб адмове левага рухавіка.
Панядзелак, 11 кастрычніка, у Татарстане аб'яўлены днём жалобы ў сувязі з трагічнай гібеллю 16 чалавек у авіякатастрофе ў Мензелінскім раёне рэспублікі.
Сёння ў панядзелак пачынаецца апазнанне і выдача цел загінулых сваякам. Таксама 11 кастрычніка ў храмах рэспублікі будуць здзейснены паніхіды па пілотах і пасажырах самалёта, якія загінулі.
У Беларусі
адкрылі помнік ахвярам найбуйнейшай у краіне авіякатастрофы
Пуцін узнагародзіў пасмяротна ваенных, якія
загінулі пры тушэнні пажараў у Турцыі