У Крамлі пракаменціравалі прапанову ўвесці штрафы за адмову ад вакцынацыі
© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкНамеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
© Sputnik / Сергей Гунеев
/ Падпісацца
Улады РФ лічаць, што ў пытанні вакцынацыі гаворка павінна ісці аб свядомасці грамадзян, таму што "іншага спосабу абараніць сваё жыццё, акрамя як прышчапляцца, не існуе".
МІНСК, 11 кас - Sputnik. У Крамлі не лічаць магчымым уводзіць штрафы для расіян за адмову ад вакцынацыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, такая мера будзе супярэчыць сацыяльнаму характару дзяржавы.
"Не, мне здаецца, такія меры нерэальныя ў нашай краіне", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Ён адзначыў, што ў частцы вакцынацыі гаворка павінна ісці аб свядомасці і неабходнасці для грамадзян зразумець, "што іншага спосабу абараніць сваё жыццё, акрамя як прышчапляцца, не існуе".
Пяскоў падкрэсліў, што перамагчы каронавірус можна толькі ўжыўшы ўсе магчымыя метады для гэтага, "у першую чаргу - растлумачваючы безальтэрнатыўнасць вакцынацыі".
Нізкі ўзровень вакцынацыі
Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта РФ адзначыў, што ўзровень вакцынацыі ад каронавіруса ў Расіі "недазваляльна нізкі".
"Адсюль у нас такая вялікая смяротнасць, пандэмія не сыходзіць, яна вяртаецца новымі хвалямі, новымі больш агрэсіўнымі штамамі, якія больш вірулентныя, гэта ўяўляе вялікую небяспеку", - сказаў прадстаўнік Крамля і дадаў, што прышчэпка захоўвае жыцця людзей.
Ён таксама заклікаў сродкі масавай інфармацыі "паўтараць гэта сто разоў на дзень".
На кантролі Пуціна
Пяскоў нагадаў, што сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса ў РФ знаходзіцца пад пастаянным асабістым кантролем прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
"Для грамадзян створаны ўсе ўмовы для таго, каб яны ратавалі сваё жыццё, робячы прышчэпкі", - сказаў прэс-сакратар расійскага лідэра.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ўлады ў барацьбе з каронавірусам імкнуцца захаваць баланс паміж прадухіленнем росту колькасці заражэнняў і захаваннем умоў для работы эканомікі.
"Каб эканоміка працягвала працаваць і людзі маглі і далей зарабляць грошы", - сказаў Пяскоў.
Абмежаванні ў рэгіёнах
Уведзеныя абмежаванні ў шэрагу рэгіёнаў РФ Дзмітрый Пяскоў ўвязаў з наяўнасцю свабодных месцаў у бальніцах для пацыентаў з выяўленым каронавірусам.
"Гэта колькасць рэзервовых ложка-месцаў у многіх рэгіёнах скарачаецца імкліва, таму што захворвае больш людзей, чым здаравее", - патлумачыў сытуацыю прадстаўнік Крамля.
Паводле яго слоў, калі ў рэгіёнах колькасць рэзервовых ложка-месцаў заканчваецца, то мясцовыя ўлады прымаюць больш дзейсныя меры. А ў тых рэгіёнах, дзе ёсць запас ложкаў, мясцовы ўрад па-іншаму вырашае пытанне абмежаванняў з-за каронавіруса.
Адказ на артыкул The Sun
Пракаменціраваў прадстаўнік Крамля і нашумелую публікацыю брытанскага таблоіда The Sun, дзе было напісана пра тое, што расійскія спэцслужбы нібыта атрымалі інфармацыю пра склад вакцыны AstraZeneca і ўжылі яе формулу для стварэння прэпарата "Спутник V".
"Газета "Сан" - вельмі вядомая, глыбока ненавуковая газета. Вось, напэўна, так мы і ставімся да гэтых публікацый", - падкрэсліў Пяскоў.
Сітуацыя з каронавірусам у РФ
Па дадзеных на 11 кастрычніка, за суткі ў РФ выявілі 29 409 новых выпадкаў каронавіруса. Гэта максімум з пачатку 2021 года. Агульная колькасць заражэнняў з пачатку пандэміі склала 7,8 млн.
Раней віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава паведаміла, што ў краіне прышчэплена больш за 42 млн чалавек. Паводле яе слоў, для дасягнення калектыўнага імунітэту неабходна прышчапіць яшчэ амаль 36 млн расіян і паўторна вакцынаваць 7,6 мільёна чалавек.
У Маскве ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з каронавірусам адкрылася 20 пунктаў экспрэс-тэсціравання на COVID-19. Абследаванне прайсці могуць усе жадаючыя бясплатна, прычым няма абмежаванняў і па ўзросце. Для таго, каб здаць тэст на каронавірус, патрэбен толькі пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні.
У першы дзень запуску бясплатнай праграмы жадаючых правесці хуткае даследаванне на COVID-19 апынулася вельмі шмат. У пункты экспрэс-тэсціравання выстраіліся вялікія чэргі.
Чытайце таксама:
Чым Пуцін займаецца на самаізаляцыі, распавёў яго прэс-сакратар
Пуцін на самаізаляцыі адчувае сябе выдатна – Пяскоў
У Крамлі распавялі пра адчуванне Пуціна пасля вакцынацыі