https://bel.sputnik.by/20211013/tsyaperashn-zroven-ntegratsy-rf-z-belarussyu-blzk-da-aptymalnaga---vaserman-1057154422.html
Цяперашні ўзровень інтэграцыі РФ з Беларуссю блізкі да аптымальнага - Васерман
Цяперашні ўзровень інтэграцыі РФ з Беларуссю блізкі да аптымальнага - Васерман
Sputnik Беларусь
Калі фарсіраваць расійска-беларускую інтэграцыю па прынцыпе "нельга, але вельмі хочацца", наступствы будуць вельмі непрыемнымі, лічыць вядомы расійскі... 13.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-13T17:33+0300
2021-10-13T17:33+0300
2021-10-13T17:33+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
радыё
беларусь
расія
саюзная дзяржава
інтэграцыя
анатоль васерман
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0c/1057136262_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_9a79cba04c17234c58fa01db3beacc1c.jpg
Вассерман: нынешний уровень интеграции Российской Федерации с Беларусью - оптимальный.
Sputnik Беларусь
Вассерман: нынешний уровень интеграции Российской Федерации с Беларусью - оптимальный.
Узровень інтэграцыі Расіі і Беларусі, які існуе ў цяперашні момант, эксперт лічыць амаль аптымальным, паколькі Беларусь прасцей Расіі ў вытворчым сэнсе, у Беларусі менш розных накірункаў дзейнасці, якія маюць патрэбу ў каардынацыі, чым у РФ, мяркуе Васерман.Цяпер мае сэнс не фарсіраваць інтэграцыю штучна, а пачакаць некалькі гадоў, на думку Вассермана, калі ў свеце захаваецца цяперашняя хуткасць развіцця камп'ютэрнага парка, то ўжо прыкладна да канца гэтага дзесяцігоддзя назапасіцца вылічальная магутнасць, дастатковая для кіравання не толькі Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю, а ўсёй сусветнай вытворчасцю як адзіным цэлым."Калі такой магчымасцю кіравання скарыстаюцца у стыхійным парадку, гэта пацягне за сабой масу непажаданых пабочных эфектаў, а калі атрымаецца правесці пэўны комплекс навуковых даследаванняў своечасова, тады можна будзе ўвесь пераход зрабіць неўдарным, каб ніхто не пацярпеў", - адзначае эксперт.Як бы там ні было, пры цяперашніх сродках кіравання вялікая ступень інтэграцыі Беларусі з РФ немэтазгодна, лічыць Васерман, больш за тое, на яго думку, прагрэс на шляху інтэграцыі прасоўваецца ў тым жа тэмпе, у якім з'яўляюцца новыя магчымасці планавання і кіравання.Інтэграцыя прасоўваецца, але ў рамках магчымага і неабходнага, а не ў рамках таго, што "нельга, але вельмі хочацца". Калі ж прытрымлівацца гэтай прымаўкі, наступствы будуць вельмі непрыемнымі, у тым ліку і ў беларуска-расійскім інтэграцыйным праекце, лічыць аналітык.Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0c/1057136262_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_2e5e7807fa1c7f04cf5d5b6ea97335ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
радыё, беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, анатоль васерман, аудио
радыё, беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, анатоль васерман, аудио
Цяперашні ўзровень інтэграцыі РФ з Беларуссю блізкі да аптымальнага - Васерман
Калі фарсіраваць расійска-беларускую інтэграцыю па прынцыпе "нельга, але вельмі хочацца", наступствы будуць вельмі непрыемнымі, лічыць вядомы расійскі аналітык, эрудыт, палітычны кансультант, дэпутат Дзяржаўнай Думы новага склікання Анатоль Васерман.
Узровень інтэграцыі Расіі і Беларусі, які існуе ў цяперашні момант, эксперт лічыць амаль аптымальным, паколькі Беларусь прасцей Расіі ў вытворчым сэнсе, у Беларусі менш розных накірункаў дзейнасці, якія маюць патрэбу ў каардынацыі, чым у РФ, мяркуе Васерман.
"Атрымліваецца, што Беларуссю кіраваць лягчэй, чым Расійскай Федэрацыяй, але выкарыстаць у Расіі метады кіравання, якія працуюць у Беларусі, тэхнічна немагчыма, а спалучаць у рамках адной дзяржавы дзве розныя сістэмы кіравання таксама тэхнічна вельмі цяжка", - кажа Васерман.
Цяпер мае сэнс не фарсіраваць інтэграцыю штучна, а пачакаць некалькі гадоў, на думку Вассермана, калі ў свеце захаваецца цяперашняя хуткасць развіцця камп'ютэрнага парка, то ўжо прыкладна да канца гэтага дзесяцігоддзя назапасіцца вылічальная магутнасць, дастатковая для кіравання не толькі Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю, а ўсёй сусветнай вытворчасцю як адзіным цэлым.
"Калі такой магчымасцю кіравання скарыстаюцца у стыхійным парадку, гэта пацягне за сабой масу непажаданых пабочных эфектаў, а калі атрымаецца правесці пэўны комплекс навуковых даследаванняў своечасова, тады можна будзе ўвесь пераход зрабіць неўдарным, каб ніхто не пацярпеў", - адзначае эксперт.
Як бы там ні было, пры цяперашніх сродках кіравання вялікая ступень інтэграцыі Беларусі з РФ немэтазгодна, лічыць Васерман, больш за тое, на яго думку, прагрэс на шляху інтэграцыі прасоўваецца ў тым жа тэмпе, у якім з'яўляюцца новыя магчымасці планавання і кіравання.
Інтэграцыя прасоўваецца, але ў рамках магчымага і неабходнага, а не ў рамках таго, што "нельга, але вельмі хочацца". Калі ж прытрымлівацца гэтай прымаўкі, наступствы будуць вельмі непрыемнымі, у тым ліку і ў беларуска-расійскім інтэграцыйным праекце, лічыць аналітык.
Беларусь і Расія
абмеркавалі працу ваенпрама ва ўмовах санкцый
Беларусь
гатова нарошчваць грузапатокі праз інфраструктуру РФ – Галоўчанка
Лукашэнка: пры знешняй агрэсіі Беларусь
ператворыцца ў "адзіную ваенную базу" з Расіяй
Масква
правядзе перамовы з Мінскам па рэалізацыі саюзных праграм