https://bel.sputnik.by/20211013/turfrmy-raspavyal-padrabyaznasts-pra-pryshchepachnyya-tury-dlya-belarusa-1057139523.html
Турфірмы распавялі падрабязнасці пра "прышчэпачныя" туры для беларусаў
Турфірмы распавялі падрабязнасці пра "прышчэпачныя" туры для беларусаў
Sputnik Беларусь
Трэнд на "вакцынны" турызм дабраўся-ткі і да Беларусі. У Расіі падобная паслуга ўжо вельмі папулярная: турысты едуць не толькі адпачыць, але і зрабіць... 13.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-13T14:50+0300
2021-10-13T14:50+0300
2021-10-13T14:50+0300
турызм
прышчэпкі
турыст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/09/1044780959_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_d7e335e68249966ad081b6cc688727ad.jpg
МІНСК, 12 кас - Sputnik. У колькі абыйдзецца падарожжа ў "прышчэпачны тур", Sputnik вырашыў пацікавіцца ў некаторых турфірмах. Але адразу сутыкнуўся з праблемай: паехаць за замежнай вакцынай не так ужо і проста.Прышчэпка ў замку ДракулыПра тое, што беларускія турфірмы сталі прапаноўваць "прышчэпачныя" туры, паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый. Па дадзеных РСТА, ваяж за вакцынай можна здзейсніць, да прыкладу, на радзіму Дракулы ў Румынію. Кошт тура - 290 еўра плюс 90 рублёў за прышчэпку аднакампанентнай Johnson & Johnson.Таксама можна паехаць у Львоў за 85 еўра і вакцынавацца Pfizer за 50 рублёў. У арганізацыі тлумачаць: неўзабаве для беларусаў могуць адкрыцца і "вакцынныя" туры ў Харватыю, дзе можна "ўкалоцца" і іншымі замежнымі вакцынамі - Moderna і AstraZeneca.Як патлумачыла Sputnik член саюза Лілія Кобзік, людзі ездзяць прышчапляцца за мяжу дзеля сертыфіката, паколькі рэпутацыя ў многіх замежных вакцын добрая.Попыт ёсць, тураў нямаПрадстаўнікі пяці сталічных турфірмаў, якіх мы апыталі, адзначылі нам, што ў іх тураў на вакцынацыю няма."Ёсць звычайныя туры ў Львоў і Кіеў (кожны па 100 долараў на выхадныя - Sputnik), а гід, які суправаджае, можа падказаць, дзе зрабіць прышчэпку", - растлумачыў суразмоўца Sputnik ў адной з фірмаў.Старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі турыстычных агенцтваў Алена Кудлакова распавяла Sputnik, што ў шматлікіх турыстаў ёсць попыт у тыя краіны, дзе без лішніх дакументаў могуць вакцынаваць ад каронавіруса. Натуральна, прэпаратамі, якія не прадстаўлены ў Беларусі.У той жа час яна адзначае, што нічога не чула пра арганізаваныя "прышчэпачныя" туры."Цяжка сказаць, ці будуць беларускія турагенцтвы ў бліжэйшы час прасоўваць гэтую ініцыятыву ў масы. Калі гэта былі б бліжэйшыя краіны, куды адкрыты ўезд, часцей за ўсё маглі карыстацца попытам аўтобусныя туры. Але на дадзены момант такой магчымасці няма, таму што межы зачыненыя. Калі браць авіятур, гэта немэтазгодна: марнаваць шмат грошай, каб зрабіць прышчэпку і прыехаць назад. А праз тры тыдні паўтарыць ваяж. Пакуль складана казаць пра паўнавартасныя туры", - рэзюмавала Кудлакова.Прышчапіцца ў БеларусіБеларусь яшчэ ў ліпені гэтага года арганізавала вакцынацыю для замежнікаў. Магчымасць зрабіць прышчэпку ў нашай краіне ад каронавіруса могуць жыхары 73 краін да 31 снежня 2022 года.Кошт прышчэпкі - каля 60 долараў. Для такіх турыстаў ўказам прэзідэнта прадугледжаны "бязвіз" на тэрмін да пяці сутак. Замежнікаў вакцынуюць у 80 медустановах. Прышчапіцца можна двума вакцынамі: гэта расійскі прэпарат "Спутник V" і кітайскі "Синофарм".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/09/1044780959_79:0:2742:1997_1920x0_80_0_0_df42f027a4213e35964fd9e2f9b9836b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, прышчэпкі, турыст
турызм, прышчэпкі, турыст
Турфірмы распавялі падрабязнасці пра "прышчэпачныя" туры для беларусаў
Трэнд на "вакцынны" турызм дабраўся-ткі і да Беларусі. У Расіі падобная паслуга ўжо вельмі папулярная: турысты едуць не толькі адпачыць, але і зрабіць прышчэпку вакцынай, якой няма на радзіме.
МІНСК, 12 кас - Sputnik. У колькі абыйдзецца падарожжа ў "прышчэпачны тур", Sputnik вырашыў пацікавіцца ў некаторых турфірмах. Але адразу сутыкнуўся з праблемай: паехаць за замежнай вакцынай не так ужо і проста.
Прышчэпка ў замку Дракулы
Пра тое, што беларускія турфірмы сталі прапаноўваць "прышчэпачныя" туры, паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый. Па дадзеных РСТА, ваяж за вакцынай можна здзейсніць, да прыкладу, на радзіму Дракулы ў Румынію. Кошт тура - 290 еўра плюс 90 рублёў за прышчэпку аднакампанентнай Johnson & Johnson.
Таксама можна паехаць у Львоў за 85 еўра і вакцынавацца Pfizer за 50 рублёў. У арганізацыі тлумачаць: неўзабаве для беларусаў могуць адкрыцца і "вакцынныя" туры ў Харватыю, дзе можна "ўкалоцца" і іншымі замежнымі вакцынамі - Moderna і AstraZeneca.
"У краіне няма каранціну для прыезджых, для ўезду дастаткова прад'явіць адмоўны ПЦР, і пералёт магчымы з Мінска са стыкоўкай ў Стамбуле. У беларускіх туркампаніях ўжо гавораць пра магчымасць арганізацыі такіх тураў", - тлумачаць у РСТА.
Як патлумачыла Sputnik член саюза Лілія Кобзік, людзі ездзяць прышчапляцца за мяжу дзеля сертыфіката, паколькі рэпутацыя ў многіх замежных вакцын добрая.
Прадстаўнікі пяці сталічных турфірмаў, якіх мы апыталі, адзначылі нам, што ў іх тураў на вакцынацыю няма.
"Ёсць звычайныя туры ў Львоў і Кіеў (кожны па 100 долараў на выхадныя - Sputnik), а гід, які суправаджае, можа падказаць, дзе зрабіць прышчэпку", - растлумачыў суразмоўца Sputnik ў адной з фірмаў.
Старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі турыстычных агенцтваў Алена Кудлакова распавяла Sputnik, што ў шматлікіх турыстаў ёсць попыт у тыя краіны, дзе без лішніх дакументаў могуць вакцынаваць ад каронавіруса. Натуральна, прэпаратамі, якія не прадстаўлены ў Беларусі.
"Напрыклад, у Турцыі многія беларусы адпачываюць на моры і ў той жа час вакцынуюцца. Не трэба мець прапіску і быць грамадзянінам гэтай краіны. У Турцыі замежнікаў бясплатна прышчапляюць (вакцынамі Pfizer, Moderna і AstraZeneca - Sputnik)".
У той жа час яна адзначае, што нічога не чула пра арганізаваныя "прышчэпачныя" туры.
"Цяжка сказаць, ці будуць беларускія турагенцтвы ў бліжэйшы час прасоўваць гэтую ініцыятыву ў масы. Калі гэта былі б бліжэйшыя краіны, куды адкрыты ўезд, часцей за ўсё маглі карыстацца попытам аўтобусныя туры. Але на дадзены момант такой магчымасці няма, таму што межы зачыненыя. Калі браць авіятур, гэта немэтазгодна: марнаваць шмат грошай, каб зрабіць прышчэпку і прыехаць назад. А праз тры тыдні паўтарыць ваяж. Пакуль складана казаць пра паўнавартасныя туры", - рэзюмавала Кудлакова.
Беларусь яшчэ ў ліпені гэтага года арганізавала вакцынацыю для замежнікаў. Магчымасць зрабіць прышчэпку ў нашай краіне ад каронавіруса могуць жыхары 73 краін да 31 снежня 2022 года.
Кошт прышчэпкі - каля 60 долараў. Для такіх турыстаў ўказам прэзідэнта прадугледжаны "бязвіз" на тэрмін да пяці сутак. Замежнікаў вакцынуюць у 80 медустановах. Прышчапіцца можна двума вакцынамі: гэта расійскі прэпарат "Спутник V" і кітайскі "Синофарм".
"Спутник V", "Сінафарм" ці "Спутник Лайт" -
якая вакцына лепш?
Чаму ў Беларусі
не прышчапляюць Pfizer, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя
Выхадныя і грошы: як
прафсаюзы заахвочваюць вакцынацыю работнікаў ад COVID-19