https://bel.sputnik.by/20211014/azaranka-vyyshla--pafnal-tensnaga-turnru--ndyyan-uelse-1057183165.html
Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе
Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе
Sputnik Беларусь
У наступным раўндзе турніру беларуска сустрэнецца з Шелбі Роджэрс з ЗША ці Аленай Астапенка з Латвіі. 14.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-14T13:47+0300
2021-10-14T13:47+0300
2021-10-14T13:47+0300
у свеце
вікторыя азаранка
зша
турнір
тэнісны турнір
індыян-уэлс
тэніс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/09/1057066807_0:0:2859:1609_1920x0_80_0_0_d522ae550b2c8285fe2013890be6b786.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 32 радок сусветнага рэйтынгу WTA, выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе.У чвэрцьфінале яна ўпэўнена абыграла прадстаўніцу ЗША Джэсіку Пегул (24 WTA): 6:4, 6:2.Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 35 хвілін. Азаранка зрабіла 3 падачы навылёт, дапусціла 6 двайных памылак і рэалізавала 5 з 13 брэйк-пойнтаў.У Пегулы 2 эйса, 4 падвойныя памылкі і 2 рэалізаваных брэйк-пойнты з 4.За выхад у фінал Азаранка згуляе з пераможцам пары Шэлбі Роджэрс (ЗША) - Алена Астапенка (Латвія).Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру, прайграўшы суайчынніцы ў чвэрцьфінале.Другая ракетка свету Арына Сабаленка не бярэ ўдзел у спаборніцтвах з-за захворвання на каронавірус.Турнір у Індыян-Уэлсе праходзіць з 6 па 17 кастрычніка. Агульны прызавы фонд турніру складае $8,3 млн.Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца канадка Б'янка Андрэеску, якая ў фінале 2019 года перамагла немку Анжаліку Кербер. У 2020 годзе турнір быў адменены з-за каронавіруса.Вікторыя Азаранка двойчы перамагала на турніры ў Індыян-Уэлсе.Чытайце таксама:
зша
індыян-уэлс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/09/1057066807_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_19d914d402337438227aa69e4d7e52f5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, вікторыя азаранка, зша, турнір, тэнісны турнір, індыян-уэлс, тэніс
у свеце, вікторыя азаранка, зша, турнір, тэнісны турнір, індыян-уэлс, тэніс
Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе
У наступным раўндзе турніру беларуска сустрэнецца з Шелбі Роджэрс з ЗША ці Аленай Астапенка з Латвіі.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 32 радок сусветнага рэйтынгу WTA, выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе.
У чвэрцьфінале яна ўпэўнена абыграла прадстаўніцу ЗША Джэсіку Пегул (24 WTA): 6:4, 6:2.
Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 35 хвілін. Азаранка зрабіла 3 падачы навылёт, дапусціла 6 двайных памылак і рэалізавала 5 з 13 брэйк-пойнтаў.
У Пегулы 2 эйса, 4 падвойныя памылкі і 2 рэалізаваных брэйк-пойнты з 4.
За выхад у фінал Азаранка згуляе з пераможцам пары Шэлбі Роджэрс (ЗША) - Алена Астапенка (Латвія).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч выбыла з турніру, прайграўшы суайчынніцы ў чвэрцьфінале.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка не бярэ ўдзел у спаборніцтвах з-за захворвання на каронавірус.
Турнір у Індыян-Уэлсе праходзіць з 6 па 17 кастрычніка. Агульны прызавы фонд турніру складае $8,3 млн.
Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца канадка Б'янка Андрэеску, якая ў фінале 2019 года перамагла немку Анжаліку Кербер. У 2020 годзе турнір быў адменены з-за каронавіруса.
Вікторыя Азаранка двойчы перамагала на турніры ў Індыян-Уэлсе.
Азаранка перамагла Сасновіч на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе
Сасновіч ў пары з Эйкеры
перамагла ў першым крузе 1/16 у Індыян-Уэлсе
Тры беларускі
ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры
стала другой ракеткай свету