Лукашэнка заклікаў краіны ЕАЭС хутчэй выходзіць на нацвалюты ў гандлі
© PixabayРасійскія рублі, архіўнае фота
© Pixabay
Падпісацца
Прэзідэнт лічыць, што для павелічэння колькасці інтэграцыйных праектаў патрэбны льготныя стаўкі па крэдытах ЕАБР.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў ЕАЭС трэба аператыўна выходзіць на выкарыстанне нацыянальных валют у гандлі, пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое праходзіць у анлайн-фармаце.
"Нельга абысці пытанне пашырэння выкарыстання нацыянальных валют. Празмернае выкарыстанне ў разліках той ці іншай замежнай валюты пазбаўляе нас канкурэнтных фінансавых і эканамічных пераваг, пагражае бяспецы нашых краін. Таму, дзе, як не ў ЕАЭС, нам варта апераджальнымі тэмпамі выходзіць на выкарыстанне нацыянальных валют?" - заявіў кіраўнік дзяржавы, яго цытуе дзяржагенства БелТА.
Ён лічыць, што фінансавая інфраструктура ЕАЭС патрабуе ўдасканалення - у тым ліку для падтрымкі прамысловай кааперацыі. На яго думку, сумесных інтэграцыйных праектаў можа стаць больш, калі атрымаць доўгатэрміновыя крэдыты з льготнай працэнтнай стаўкай.
"Для гэтага трэба змяніць фармат працы Еўразійскага банка развіцця. Галоўныя недахопы ў яго цяперашняй мадэлі - высокі парог фінансавання праектаў і адсутнасць льготнай стаўкі па крэдытах", - адзначыў Лукашэнка.
Агульныя нафта і газ
Прэзідэнт дадаў, што на пасяджэнні лідары краін ЕАЭС павінны прыняць адзін з ключавых дакументаў сустрэчы - рашэнне аб пераходзе да другога этапу стварэння агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў.
Паводле яго слоў, праекты правіл гандлю і правілы біржавых таргоў гэтымі прадуктамі павінны быць гатовы да 2023 года. А ўжо да 2024-га трэба будзе распрацаваць міжнародны дагавор аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Таксама на сустрэчы плануецца абмеркаваць магчымасць падключэння Еўразійскага эканамічнага саюза да глабальнага дыялогу па клімаце.
Мытныя тарыфы
Лукашэнка, апроч іншага, заявіў, што краінам саюза трэба прапрацаваць пагадненне аб адзінай сістэме мытных тарыфаў.
Паводле слоў беларускага лідара, прыняцце такога дакумента разам з пагадненнем аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломб для адсочвання грузаў дазволіць павялічыць транзітны паток тавараў.
Таксама, на думку прэзідэнта, павольна ідзе працэс стварэння інфармацыйнай сістэмы ў краінах саюза. Ён канстатаваў, што яна будуецца ўжо каля дзесяці гадоў, а вынікі праекта - нездавальняючыя.
"З амаль 90 агульных працэсаў нармальна працуюць крыху больш за 20", - рэзюміраваў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Не толькі драўніна: Беларусь нарасціла пастаўкі на рынак ЕАЭС
Сэрвіс "Праца без меж" дапаможа грамадзянам краін ЕАЭС знайсці працоўныя месцы
Беларусь не просіць грошаў у СААЗ і ЕАЭС на барацьбу з пандэміяй - віцэ-прэм'ер
Прэм'ер Беларусі: Малдове выгадна супрацоўнічаць з ЕАЭС
Беларусь плануе далучыцца да праекта "Еўразійскі аграэкспрэс"
Адзіны рынак працы ў ЕАЭС аднаўляецца
ЕАЭС і ШАС падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве - Глазьеў
Пуцін падпісаў закон аб агульным рынку электраэнергіі ў ЕАЭС
Пагадненне аб агульным рынку нафты могуць падпісаць у ЕАЭС да 2023 года