https://bel.sputnik.by/20211014/uply-zakhadu-na-belarus--buduchynya-danbasa-pra-shto-kaza-laro-u-mnsku---vdea-1057204999.html
Уплыў Захаду на Беларусь і будучыня Данбаса: пра што казаў Лаўроў у Мінску - відэа
Уплыў Захаду на Беларусь і будучыня Данбаса: пра што казаў Лаўроў у Мінску - відэа
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў РФ выказаўся пра тое, як рэагуюць у Расіі на ўмяшальніцтва заходніх краін ва ўнутраныя справы Беларусі і што перашкаджае выкананню... 14.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-14T18:12+0300
2021-10-14T18:12+0300
2021-10-14T18:12+0300
відэа
сяргей лаўроў
беларусь
мінск
расія
украіна
відэа
данбас
захад
мінскія пагадненні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057200527_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_b952c02fa86d06ef300b7055c5766d7a.jpg
Любыя факты ўмяшання каго б там ні было ў нечыя ўнутраныя справы прама супярэчаць статуту ААН, трэба цвёрда спыняць падобныя спробы, расійскі бок гатовы гэта рабіць і з беларускімі суседзямі, і з іншымі саюзнікамі і стратэгічнымі партнёрамі, адзначыў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў з нагоды працягу ўмяшання заходніх краін у справы Беларусі.Заява расійскага міністра прагучала ў чацвер у Минску, дзе Лаўроў прысутнічаў на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін СНД, якое папярэднічае пятнічнаму саміту лідараў краін Садружнасці.Кіраўнік расійскай дыпламатыі таксама выказаўся аб далейшых перспектывах нармандскага фармату і невыкананні мінскіх пагадненняў украінскім бокам.Па словах кіраўніка расійскага МЗС, прэзідэнт РФ прывёў канкрэтныя факты, якія паказваюць, што Кіеў не выканаў нічога з таго, што абавязаўся зрабіць у рамках Мінскіх пагадненняў па Данбасе, у выніку была дасягнута дамоўленасць аб працягу кансультацый на прадмет таго, як далей дзейнічаць."Мяне, вядома, трохі здзівіла, што з такой напорыстасцю нашы заходнія калегі прасоўваюць аднаўленне нармандскага фармату, не забяспечваючы са свайго боку выканання папярэдніх рашэнняў, а літаральна праз пару дзён пасля гэтага ў Кіеве адбыўся саміт Еўрасаюз - Украіна, па выніках якога была прынята сумесная заява, падпісаная, у тым ліку кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен і старшынёй Еўрасавета Шарлем Мішэлем, у якой Расія "прама названа агрэсарам", - распавёў Лаўроў.У грубых, безапеляцыйных танах ад Расіі патрабуюць выканання Мінскіх дамоўленасцей, паколькі РФ нібыта з'яўляецца бокам гэтага дакумента, адзначыў міністр. Аднак гэта сур'ёзна супярэчыць праўдзе, так як у Мінскіх пагадненнях, у прыватнасці, значыцца неабходнасць прамога дыялогу бакоў канфлікту, якімі ў тэксце пазначаны Кіеў, Данецк і Луганск."Цяпер замест канструктыўнай нявызначанасці спадарыня фон дэр Ляйен і спадар Мішэль разам са спадаром Зяленскім прама назвалі Расійскую Федэрацыю бокам канфлікту. Мы хочам разабрацца, што адбываецца ў Еўрасаюзе і як далей можна працаваць", - рэзюміраваў міністр.Таксама на Sputnik:
беларусь
мінск
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Влияние Запада на Беларусь и будущее Донбасса: о чем говорил Лавров в Минске
Sputnik Беларусь
Министр иностранных дел РФ высказался о том, как реагируют в России на вмешательство западных стран во внутренние дела Беларуси и что мешает выполнению Минских соглашений по Донбасс.
2021-10-14T18:12+0300
true
PT3M22S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057200527_59:0:1196:853_1920x0_80_0_0_6cece91e5277dac0a77663246a95fe34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, беларусь, мінск, расія, украіна, відэа, данбас, захад, мінскія пагадненні, видео
сяргей лаўроў, беларусь, мінск, расія, украіна, відэа, данбас, захад, мінскія пагадненні, видео
Уплыў Захаду на Беларусь і будучыня Данбаса: пра што казаў Лаўроў у Мінску - відэа
Міністр замежных спраў РФ выказаўся пра тое, як рэагуюць у Расіі на ўмяшальніцтва заходніх краін ва ўнутраныя справы Беларусі і што перашкаджае выкананню Мінскіх пагадненняў па Данбасе.
Любыя факты ўмяшання каго б там ні было ў нечыя ўнутраныя справы прама супярэчаць статуту ААН, трэба цвёрда спыняць падобныя спробы, расійскі бок гатовы гэта рабіць і з беларускімі суседзямі, і з іншымі саюзнікамі і стратэгічнымі партнёрамі, адзначыў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў з нагоды працягу ўмяшання заходніх краін у справы Беларусі.
Заява расійскага міністра прагучала ў чацвер у Минску, дзе Лаўроў прысутнічаў на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін СНД, якое папярэднічае пятнічнаму саміту лідараў краін Садружнасці.
Кіраўнік расійскай дыпламатыі таксама выказаўся аб далейшых перспектывах нармандскага фармату і невыкананні мінскіх пагадненняў украінскім бокам.
"У тэлефоннай размове прэзідэнта Пуціна з лідарамі Францыі і Германіі Макронам і Меркель абмяркоўвалася па іх ініцыятыве мэтазгоднасць аднаўлення гэтай працы, і ў выніку было падкрэслена нашым прэзідэнтам, што перш, чым збірацца на новы саміт, трэба дамагчыся выканання рашэнняў папярэдняга", - адзначыў Лаўроў.
Па словах кіраўніка расійскага МЗС, прэзідэнт РФ прывёў канкрэтныя факты, якія паказваюць, што Кіеў не выканаў нічога з таго, што абавязаўся зрабіць у рамках Мінскіх пагадненняў па Данбасе, у выніку была дасягнута дамоўленасць аб працягу кансультацый на прадмет таго, як далей дзейнічаць.
"Мяне, вядома, трохі здзівіла, што з такой напорыстасцю нашы заходнія калегі прасоўваюць аднаўленне нармандскага фармату, не забяспечваючы са свайго боку выканання папярэдніх рашэнняў, а літаральна праз пару дзён пасля гэтага ў Кіеве адбыўся саміт Еўрасаюз - Украіна, па выніках якога была прынята сумесная заява, падпісаная, у тым ліку кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен і старшынёй Еўрасавета Шарлем Мішэлем, у якой Расія "прама названа агрэсарам", - распавёў Лаўроў.
У грубых, безапеляцыйных танах ад Расіі патрабуюць выканання Мінскіх дамоўленасцей, паколькі РФ нібыта з'яўляецца бокам гэтага дакумента, адзначыў міністр. Аднак гэта сур'ёзна супярэчыць праўдзе, так як у Мінскіх пагадненнях, у прыватнасці, значыцца неабходнасць прамога дыялогу бакоў канфлікту, якімі ў тэксце пазначаны Кіеў, Данецк і Луганск.
"Цяпер замест канструктыўнай нявызначанасці спадарыня фон дэр Ляйен і спадар Мішэль разам са спадаром Зяленскім прама назвалі Расійскую Федэрацыю бокам канфлікту. Мы хочам разабрацца, што адбываецца ў Еўрасаюзе і як далей можна працаваць", - рэзюміраваў міністр.
Задаволены Лаўроў,
размова пра культуру і санкцыі: вынікі СМЗС СНД
Макей распавёў,
што абмеркавалі кіраўнікі МЗС СНД у Мінску
Прэс-канферэнцыя Макея і Лебедзева па выніках пасяджэння СМЗС СНД - відэа