https://bel.sputnik.by/20211015/novy-antyrekord-mnsterstva-akhovy-zdaroya-abnavla-sumnuyu-statystyku-pa-karonavruse-1057223738.html
Новы антырэкорд: Міністэрства аховы здароўя абнавіла сумную статыстыку па каронавірусе
Новы антырэкорд: Міністэрства аховы здароўя абнавіла сумную статыстыку па каронавірусе
Sputnik Беларусь
Ранейшы максімум пратрымаўся нядоўга - 13 кастрычніка медыкі зафіксавалі 2 060 выпадкаў заражэння за суткі. Цяпер - яшчэ больш. 15.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-15T15:53+0300
2021-10-15T15:53+0300
2021-10-15T15:53+0300
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус
covid-19
пандэмія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0f/1057221313_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_57e5d6f01ff83723ab4cc9c777efebb9.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. У Беларусі абнавіўся антырэкорд па захварэлых на каронавірус - за мінулыя суткі Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 2 073 выпадкі заражэння, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Ад ускладненняў, звязаных з "кавідам", памерлі 16 чалавек. Са стацыянараў бальніц выпісалі 1 903 пацыенты. Усяго ў краіне ўжо заразіліся вірусам 567 938 чалавек, а ачунялі - 541 155. Агульная колькасць памерлых - 4 369.Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у дадзены момант ад каронавіруса лечацца больш за 22 тысяч беларусаў. Што датычыцца вакцынацыі, то больш за 2,52 млн жыхароў краіны ўжо атрымалі першую дозу прышчэпкі, каля 1,84 млн прайшлі поўны курс.Прырост стабільныУ апошні час сутачны ўзровень захворвання на COVID-19 у Беларусі трымаецца каля лічбы ў 2 тысячы чалавек. І нядзіўна: у краіне афіцыйна аб'яўлена чацвёртая хваля каронавіруса.Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначае, што вірус муціраваў, "памаладзеў" і стаў больш жорсткім.Маскі цяпер абавязковыУ сувязі з уздымам захворвання ў Беларусі з 9 кастрычніка стаў жорсткім масачны рэжым: зараз гэта не рэкамендацыйная мера, а абавязковая. Неўзабаве, як мяркуюць улады, за невыкананне эпідрэжыму будуць штрафаваць.Масачныя рэйды ўжо праводзяць у грамадскім транспарце сталіцы, выяўляюць парушальнікаў і пакуль ветліва просяць іх карыстацца індывідуальнымі сродкамі аховы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0f/1057221313_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_c2af5ccc0ea024d4ddd7d6e475c4a248.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, covid-19, пандэмія
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, covid-19, пандэмія
Новы антырэкорд: Міністэрства аховы здароўя абнавіла сумную статыстыку па каронавірусе
Ранейшы максімум пратрымаўся нядоўга - 13 кастрычніка медыкі зафіксавалі 2 060 выпадкаў заражэння за суткі. Цяпер - яшчэ больш.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. У Беларусі абнавіўся антырэкорд па захварэлых на каронавірус - за мінулыя суткі Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 2 073 выпадкі заражэння, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Ад ускладненняў, звязаных з "кавідам", памерлі 16 чалавек. Са стацыянараў бальніц выпісалі 1 903 пацыенты. Усяго ў краіне ўжо заразіліся вірусам 567 938 чалавек, а ачунялі - 541 155. Агульная колькасць памерлых - 4 369.
Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у дадзены момант ад каронавіруса лечацца больш за 22 тысяч беларусаў. Што датычыцца вакцынацыі, то больш за 2,52 млн жыхароў краіны ўжо атрымалі першую дозу прышчэпкі, каля 1,84 млн прайшлі поўны курс.
У апошні час сутачны ўзровень захворвання на COVID-19 у Беларусі трымаецца каля лічбы ў 2 тысячы чалавек. І нядзіўна: у краіне афіцыйна аб'яўлена чацвёртая хваля каронавіруса.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначае, што вірус муціраваў, "памаладзеў" і стаў больш жорсткім.
У сувязі з уздымам захворвання ў Беларусі з 9 кастрычніка стаў жорсткім масачны рэжым: зараз гэта не рэкамендацыйная мера, а абавязковая. Неўзабаве, як мяркуюць улады, за невыкананне эпідрэжыму будуць штрафаваць.
Масачныя рэйды ўжо праводзяць у грамадскім транспарце сталіцы, выяўляюць парушальнікаў і пакуль ветліва просяць іх карыстацца індывідуальнымі сродкамі аховы.
Каронавірус, руская мова і міратворцы:
што сказаў Пуцін на саміце СНДБеларусь
не просіць грошаў у СААЗ і ЕАЭС на барацьбу з пандэміяй - віцэ-прэм'ер