Стоп! Знята! Юлія Перэсільд і Клім Шыпенка вярнуліся на Зямлю

© POOL / Перайсці ў медыябанкЭкіпаж карабля "Саюза МС-18" вярнуўся на Зямлю
Экіпаж карабля Саюза МС-18 вярнуўся на Зямлю - Sputnik Беларусь, 1920, 17.10.2021
Падпісацца
Першы ў свеце кінаэкіпаж развітаўся з МКС і на караблі "Саюз МС-18" паспяхова вярнуўся на Зямлю.
МІНСК, 17 кас - Sputnik. Актрыса Юлія Перэсільд і рэжысёр Клім Шыпенк пасля двух тыдняў здымак фільма на Міжнароднай касмічнай станцыі ў суправаджэнні касманаўта Алега Навіцкага вярнуліся на Зямлю.
Карабель, які носіць імя "Ю.А. Гагарын", паспяхова здзейсніў пасадку ў стэпе Казахстана. Самаадчуванне кінаэкіпажа добрае, паведамляе Раскосмас.
Кінематаграфісты прабылі на арбіце 12 сутак, на працягу якіх праходзілі здымкі фільма "Выклік".
Перэсільд, Шыпенка і Навіцкі будуць рэабілітавацца да зямных умоваў у Зорным гарадку каля трох дзён. Ужо ў аўторак, 19 кастрычніка, "кінаэкіпаж" дасць сваю першую пасляпалётную прэс-канферэнцыю.

Вяртанне

У самым пачатку дня Перэсільд, Шыпенка і Навіцкі развіталіся з тымi, што засталiся на МКС расіянамі Пятром Дубровым і Антонам Шкаплеравым, амерыканцамі Маркам Вандзе Хаем, Шэйнам Кімброу і Меган МакАртурам, японцам Акіхіка Хасідэ і французам Тама Пяске, перайшлі ў карабель і зачынілі люкі на караблі ў першую гадзіну 17 кастрычніка.
Праверыўшы герметычнасць люкаў і пераапрануўшыся ў аварыйна-выратавальныя скафандры "Сокал-КХ-2", "Саюз МС-18" адстыкаваўся ад станцыі ў 04.14.
У 6.42 мск карабель уключыў рухальную ўстаноўку на тармажэнне і пачаў сход з арбіты. Пасля гэтага "Саюз" падзяліўся на адсекі, а яго спушчальны апарат увайшоў у шчыльныя слаі атмасферы.
Неўзабаве пасля гэтага над апаратам раскрыўся асноўны парашут, а ў 7.35 экіпаж прызямліўся ў стэпе Казахстана ў 148 кіламетрах паўднёва-ўсход ад горада Жезказган.

Першыя

Перэсільд для ўнікальнага палёту адабралі з трох тысяч прэтэндэнтак. Ёй і Шыпенка давялося прайсці паскораны курс падрыхтоўкі. Падчас касмічнага палёту Шыпенка выступаў у ролі аператара. Як распавядаў рэжысёр, у космасе павінны былі зняць каля 30-40 хвілін ад усяго хронаметражу кінакарціны.
Першы мастацкі фільм у космасе - гэта стужка "Выклік" пра жанчыну-лекара, якая далёкая ад касмічнай сферы, але ў сілу абставінаў паляціць на арбіту, каб выратаваць жыццё касманаўту. Цікава, што гэтага касманаўта сыграў Алег Навіцкі, які знаходзіўся на МКС з вясны і прабыў там 191 дзень.
Чытайце таксама:
На борце МКС спрацавала сірэна: што з касманаўтамі і здымачнай групай?
Касмічны юбілей: беларус Алег Навіцкі адзначае на арбіце 50-годдзе
Перэсільд на арбіце: актрыса дапамагала ў стыкоўцы карабля да МКС
Стужка навiн
0