Восень у Завоссі: літаратурна-музычны фестываль у сядзібе Міцкевіча (фота)
Восень у Завоссі: літаратурна-музычны фестываль у сядзібе Міцкевіча (фота)
Sputnik Беларусь
Завоссе - вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, бо тут нарадзіўся, спазнаў шчасце і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў літаратуры Адам... 18.10.2021, Sputnik Беларусь
Завоссе - вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, бо тут нарадзіўся, спазнаў шчасце і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў літаратуры Адам Міцкевіч.
Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі" адбыўся на радзіме знакамітага пісьменніка ў мінулую суботу.
Крыты саломай драўляны шляхецкі дом з ганачкам на слупах, лямус і свіран, калодзеж і старая ліпа... Невялікая вёска Завоссе назаўжды ўвайшла ў гісторыю сусветнай культуры як месца, дзе 24 снежня 1798 года нарадзіўся Адам Міцкевіч.
Праз некаторы час яго творчы геній створыць цудоўныя балады, вершы і паэмы, навеяныя народнымі песнямі і паданнямі, напоўненыя мілымі вобразамі роднага краю.
У 1998 годзе, да 200-годдзя Міцкевіча, сядзібу Завоссе адрадзілі па малюнках Эдуарда Паўловіча і Напалеона Орды і ператварылі ў музей, экспазіцыя якога падобна да жывой ілюстрацыі паэмы "Пан Тадэвуш".
Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа ім, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.
Якой музыкай захапляўся геніяльны Адам Міцкевіч і наколькі ён сам быў музыкальным? Якія творы гучалі ў асяроддзі паэта, і хто з выдатных музыкантаў былі яго вернымі сябрамі? Якія з міцкевічаўскіх вершаў натхнялі камазітараў на стварэнне цудоўных музычных твораў?
Слухачы маглі пачуць вакальныя творы на словы Адама Міцкевіча, а таксама паўдзельнічаць у выкананні сапраўдных філамацкіх песень, адчуць непаўторную атмасферу маёвак студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, які стаў кузняй таленту паэта.
Жадаючыя маглі прымераць гусарскія шлем і кірасу, папрактыкавацца ў тэхніцы колячых удараў на адмысловым трэнажоры, пастраляць з лука і, канешне, зрабіць колькі эфектных фотакадраў у даспехах.