Восень у Завоссі: літаратурна-музычны фестываль у сядзібе Міцкевіча (фота)
Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе" знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне.

Крыты саломай драўляны шляхецкі дом з ганачкам на слупах, лямус і свіран, калодзеж і старая ліпа... Невялікая вёска Завоссе назаўжды ўвайшла ў гісторыю сусветнай культуры як месца, дзе 24 снежня 1798 года нарадзіўся Адам Міцкевіч.

У фальварку Завоссе прайшлі першыя гады яго жыцця.

Праз некаторы час яго творчы геній створыць цудоўныя балады, вершы і паэмы, навеяныя народнымі песнямі і паданнямі, напоўненыя мілымі вобразамі роднага краю.

У 1998 годзе, да 200-годдзя Міцкевіча, сядзібу Завоссе адрадзілі па малюнках Эдуарда Паўловіча і Напалеона Орды і ператварылі ў музей, экспазіцыя якога падобна да жывой ілюстрацыі паэмы "Пан Тадэвуш".

Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі" сабраў гасцеў з розных гарадоў Беларусі.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст.

Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа ім, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.

Якой музыкай захапляўся геніяльны Адам Міцкевіч і наколькі ён сам быў музыкальным? Якія творы гучалі ў асяроддзі паэта, і хто з выдатных музыкантаў былі яго вернымі сябрамі? Якія з міцкевічаўскіх вершаў натхнялі камазітараў на стварэнне цудоўных музычных твораў?

Слухачы маглі пачуць вакальныя творы на словы Адама Міцкевіча, а таксама паўдзельнічаць у выкананні сапраўдных філамацкіх песень, адчуць непаўторную атмасферу маёвак студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, які стаў кузняй таленту паэта.

Гасцей чакалі музычная праграма, інтэрмедыі старажытнага лялечнага тэатра “Батлейка”.

А таксама рамесніцкі кірмаш, мастацкі пленэр.

Гульні, майстар-класы, дэгустацыі ды чаяванне, а таксама мноства іншых актыўнасцей на розны густ і ўзрост.

Адным з самых захапляльных і відовішчных яе складнікаў была гістарычная анімацыя ад Юрыя Усціновіча.

Жадаючыя маглі прымераць гусарскія шлем і кірасу, папрактыкавацца ў тэхніцы колячых удараў на адмысловым трэнажоры, пастраляць з лука і, канешне, зрабіць колькі эфектных фотакадраў у даспехах.

Гучалі песні, вершы, расповяды пра жыццё і творчасць Адама Міцкевіча.