Відэа

Звяртайцеся да пасла ў Бельгіі: НАТА застаецца без Расіі - відэа

Падпісацца
Расія прыпыняе працу свайго пастаяннага прадстаўніцтва і іншых органаў пры НАТА, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
"У адказ на дзеянні НАТА мы прыпыняем працу свайго пастаяннага прадстаўніцтва пры НАТА, у тым ліку працу галоўнага ваеннага прадстаўніка, напэўна, з 1 лістапада ці, можа быць, гэта зойме яшчэ некалькі дзён", - паведаміў міністр на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.
На нявызначаны тэрмін таксама перастане функцыянаваць ваенная місія НАТА ў Маскве, інфармбюро Альянсу будзе закрыта.
Лаўроў адзначыў, што ў выпадку, калі ў НАТА паўстануць "экстраныя справы", то яны могуць звяртацца да пасла Расіі ў Бельгіі.
Раней у Паўночнаатлантычным альянсе пацвердзілі адкліканне акрэдытацыі ў васьмі супрацоўнікаў прадстаўніцтва Расіі пры НАТА і скарачэнне колькасці акрэдытацый для РФ да 10. Пры гэтым, паводле слоў генеральнага сакратара Йенса Сталтэнберга, НАТА застаецца адкрытай для змястоўнага дыялогу з Расіяй і працягне заклікаць да сустрэчы ў рамках Савета Расія - НАТА.
У сваю чаргу Лаўроў удакладніў, што дзеянні Расіі - адказ на рашэнне НАТА аб адклiканнi акрэдытацыі.
Чытайце таксама:
Патрушаў: НАТА рыхтуецца да кібервайны
Што сказаў Лаўроў на Генасамблеі ААН
У Польшчы ёсць план перакінуць танкі праз Балтыйскую касу?
НАТА сочыць за сітуацыяй на мяжы Літвы з Беларуссю
НАТА за 5 гадоў павялічыла ў два разы колькасць вучэнняў ля межаў Беларусі - Савет бяспекі
Стужка навiн
0