https://bel.sputnik.by/20211020/sungorkn-kp-gatova-nests-zaklad-kab-mazheyku-adpustsl-z-sza-1057324955.html
Сунгоркін: "КП" гатова ўнесці заклад, каб Мажэйку адпусцілі з СІЗА
Сунгоркін: "КП" гатова ўнесці заклад, каб Мажэйку адпусцілі з СІЗА
Sputnik Беларусь
Сёння абаронца журналіста накіравалася ў Жодзіна, дзе ў СІЗА пад вартай утрымліваецца абвінавачаны. 20.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-20T15:20+0300
2021-10-20T15:20+0300
2021-10-20T15:20+0300
жодзіна
журналіст
абаронца
сіза
генадзь мажэйка
"комсомольская правда"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/04/1056928448_0:1:3073:1729_1920x0_80_0_0_95313e732d0ee267921c45865541d45c.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. "Комсомольская правда" будзе заяўляць хадайніцтва аб тым, каб журналісту Генадзю Мажэйку змянілі меру стрымання і выпусцілі са следчай турмы ў Жодзіне пад заклад."Мы будзем заяўляць такое хадайніцтва", - паведаміў галоўны рэдактар "Комсомолки" Уладзімір Сунгоркін Sputnik у сераду па тэлефоне.Паводле яго слоў, ён сёння абмяркоўваў тэму закладу з калегамі.Ён адзначыў, што ўсе варыянты хадайніцтваў, звязаных з магчымасцю вызвалення Мажэйкі з-пад варты, будуць прапанаваны следству.Адказваючы на пытанне, якую суму "КП" гатова ўнесці ў якасці закладу за Мажэйку, Сунгоркін сказаў, што "яна законам прадугледжана". "Колькі трэба, столькі і ўнясем. Колькі яны (следчыя - Sputnik) скажуць, столькі і зробім", - дадаў ён.Абаронца журналіста "Комсомолки" Генадзя Мажэйкі мае намер наведаць яго сёння ў СІЗА ў Жодзіне."Плануем абмеркаваць стратэгію абароны", - паведаміла Sputnik абаронца. Калі ёй удасца атрымаць дазвол на зносіны з Мажэйкам, то гэта будзе другая сустрэча з моманту прад'яўлення яму абвінавачання.Мажэйка знаходзіцца ў "следчай турме" у Жодзіне. Раней з'яўлялася інфармацыя, што да некаторых абвінавачаных, якія знаходзіцца там, не пускаюць адвакатаў з-за каранціну ў сувязі з каронавірусам.Справа МажэйкіЖурналіст "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка ў Мінску ў рамках крымінальнай справы аб "распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні" і "абразе прадстаўніка ўлады". Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам ад 5 да 12 гадоў.Справа была ўзбуджана пасля таго, як Мажэйка апублікаваў каментарый аднакласніцы мінчаніна, які забіў афіцэра КДБ.На мінулым тыдні галоўны рэдактар "Комсомолки" Сунгоркін заявіў, што па справе Мажэйкі ў Беларусі прызначылі лінгвістычную экспертызу: правераць шэсць слоў з яго матэрыялу.На пасяджэнні, якое прайшло ў закрытым рэжыме 15 кастрычніка, Мінскі гарадскі суд пастанавіў пакінуць Мажэйку пад вартай.Чытайце таксама:
жодзіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/04/1056928448_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_5f22c02c9ad1e27193b0dc954e4419b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жодзіна, журналіст, абаронца, сіза, генадзь мажэйка, "комсомольская правда"
жодзіна, журналіст, абаронца, сіза, генадзь мажэйка, "комсомольская правда"
Сунгоркін: "КП" гатова ўнесці заклад, каб Мажэйку адпусцілі з СІЗА
Сёння абаронца журналіста накіравалася ў Жодзіна, дзе ў СІЗА пад вартай утрымліваецца абвінавачаны.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. "Комсомольская правда" будзе заяўляць хадайніцтва аб тым, каб журналісту Генадзю Мажэйку змянілі меру стрымання і выпусцілі са следчай турмы ў Жодзіне пад заклад.
"Мы будзем заяўляць такое хадайніцтва", - паведаміў галоўны рэдактар "Комсомолки" Уладзімір Сунгоркін Sputnik у сераду па тэлефоне.
Паводле яго слоў, ён сёння абмяркоўваў тэму закладу з калегамі.
"У нас толькі заўтра будзе магчымасць унесці хадайніцтва. Будзе ўнесены шэраг хадайніцтваў - на выбар следчага. Будзе ў тым ліку і варыянт з закладам", - сказаў Сунгоркін.
Ён адзначыў, што ўсе варыянты хадайніцтваў, звязаных з магчымасцю вызвалення Мажэйкі з-пад варты, будуць прапанаваны следству.
Адказваючы на пытанне, якую суму "КП" гатова ўнесці ў якасці закладу за Мажэйку, Сунгоркін сказаў, што "яна законам прадугледжана". "Колькі трэба, столькі і ўнясем. Колькі яны (следчыя - Sputnik) скажуць, столькі і зробім", - дадаў ён.
Абаронца журналіста "Комсомолки" Генадзя Мажэйкі мае намер наведаць яго сёння ў СІЗА ў Жодзіне.
"Плануем абмеркаваць стратэгію абароны", - паведаміла Sputnik абаронца. Калі ёй удасца атрымаць дазвол на зносіны з Мажэйкам, то гэта будзе другая сустрэча з моманту прад'яўлення яму абвінавачання.
Мажэйка знаходзіцца ў "следчай турме" у Жодзіне. Раней з'яўлялася інфармацыя, што да некаторых абвінавачаных, якія знаходзіцца там, не пускаюць адвакатаў з-за каранціну ў сувязі з каронавірусам.
Журналіст "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка ў Мінску ў рамках крымінальнай справы аб "распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні" і "абразе прадстаўніка ўлады". Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам ад 5 да 12 гадоў.
Справа была ўзбуджана пасля таго, як Мажэйка апублікаваў каментарый аднакласніцы мінчаніна, які забіў афіцэра КДБ.
На мінулым тыдні галоўны рэдактар "Комсомолки" Сунгоркін заявіў, што па справе Мажэйкі ў Беларусі прызначылі лінгвістычную экспертызу: правераць шэсць слоў з яго матэрыялу.
На пасяджэнні, якое прайшло ў закрытым рэжыме 15 кастрычніка, Мінскі гарадскі суд пастанавіў пакінуць Мажэйку пад вартай.
Журналіст "Комсомолки" Мажэйка
застаецца пад вартайСуд
не задаволіў скаргу на арышт журналіста Мажэйкі
Галоўрэд "КП"
пра абвінавачанні Мажэйкі: "Вялікая стратэгічная памылка"
Крэмль
шкадуе з-за закрыцця рэдакцыі "Комсомолки" у Беларусі
Мінінфарм
растлумачыў статус выдання "Комсомольская правда в Беларуси"
Мінінфарм назваў прычыну
блакіроўкі сайта kp.by