https://bel.sputnik.by/20211020/zagnul-zhurnalsty--vayskotsy-10-gado-z-dnya-avyakatastrofy--pastavakh-1057321010.html
Загінулі журналісты і вайскоўцы: 10 гадоў з дня авіякатастрофы ў Паставах
Загінулі журналісты і вайскоўцы: 10 гадоў з дня авіякатастрофы ў Паставах
Sputnik Беларусь
У памяць аб загінулых пагранічніках і журналістах на месцы трагедыі адбудзецца мітынг-рэквіем з удзелам ваеннаслужачых Роты ганаровай варты. 20.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-20T12:05+0300
2021-10-20T12:05+0300
2021-10-20T12:05+0300
мітынг
помнік
паставы
памяць
авіякатастрофа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/14/1057317768_0:63:1201:738_1920x0_80_0_0_834b9a8172027abbbba6161a1eea6b04.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Каля вёскі Вілейты Пастаўскага раёна пройдзе мітынг-рэквіем у памяць аб пагранічніках і журналістах, якія загінулі ў гэтым месцы дзесяць гадоў таму, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным пагранічным камітэце.Вайскоўцы, сваякі, мясцовыя жыхары ўскладуць вянкі і кветкі да падножжа помніка, успомняць камандзіра экіпажа Ігара Скварцова, лётчыка-штурмана Андрэя Пякарскага і членаў здымачнай групы: Юлію Шатэрнік, Віталія Праскоўскага, Сяргея Шаламава. У цырымоніі прымуць удзел ваеннаслужачыя Роты ганаровай варты. Над месцам трагедыі праляціць верталёт пагранічнай службы, аддаючы даніну памяці загінулым.Што адбылося 10 гадоў таму20 кастрычніка 2011 года ў 15 гадзін 31 хвіліну паблізу вёскі Вілейты, што ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы разбіўся верталёт Eurocopter органаў пагранічнай службы Беларусі. На борце знаходзіліся два члены экіпажа і тры чалавекі здымачнай групы тэлерадыёкампаніі "Союз". Усе яны загінулі.Журналісты рыхтавалі рэпартаж пра тое, як ахоўваецца беларуска-літоўскі ўчастак мяжы.Ігар Скварцоў быў намеснікам камандзіра часткі па лётнай падрыхтоўцы, лётчыкам першага класа. У паветры правёў 2150 гадзін. У Андрэя Пякарскага было больш за 500 гадзін налёту, ён - лётчык другога класа. Абодва прайшлі спецыяльнае навучанне ў Францыі, атрымалі допуск да кіравання такога тыпу верталётамі.Меркавалася, што прычынай трагедыі стала тэхнічная няспраўнасць верталёта. У Беларусь прыляталі прадстаўнікі французскага завода-вытворцы, працавалі ўсе зацікаўленыя бакі, былі праведзены шматлікія экспертызы. Віна тэхнічнага персаналу, лётчыкаў не была ўстаноўлена, відавочныя тэхнічныя дэфекты таксама не былі знойдзены.Паветранае судна было цалкам разбурана. Крымінальная справа па факце авіяцыйнага здарэння была спынена.Чытайце таксама:
паставы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/14/1057317768_66:0:1133:800_1920x0_80_0_0_b9decb99235eb94f5593aabc63cda1d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мітынг, помнік, паставы, памяць, авіякатастрофа
мітынг, помнік, паставы, памяць, авіякатастрофа
Загінулі журналісты і вайскоўцы: 10 гадоў з дня авіякатастрофы ў Паставах
У памяць аб загінулых пагранічніках і журналістах на месцы трагедыі адбудзецца мітынг-рэквіем з удзелам ваеннаслужачых Роты ганаровай варты.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Каля вёскі Вілейты Пастаўскага раёна пройдзе мітынг-рэквіем у памяць аб пагранічніках і журналістах, якія загінулі ў гэтым месцы дзесяць гадоў таму, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Вайскоўцы, сваякі, мясцовыя жыхары ўскладуць вянкі і кветкі да падножжа помніка, успомняць камандзіра экіпажа Ігара Скварцова, лётчыка-штурмана Андрэя Пякарскага і членаў здымачнай групы: Юлію Шатэрнік, Віталія Праскоўскага, Сяргея Шаламава. У цырымоніі прымуць удзел ваеннаслужачыя Роты ганаровай варты. Над месцам трагедыі праляціць верталёт пагранічнай службы, аддаючы даніну памяці загінулым.
Што адбылося 10 гадоў таму
20 кастрычніка 2011 года ў 15 гадзін 31 хвіліну паблізу вёскі Вілейты, што ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы разбіўся верталёт Eurocopter органаў пагранічнай службы Беларусі. На борце знаходзіліся два члены экіпажа і тры чалавекі здымачнай групы тэлерадыёкампаніі "Союз". Усе яны загінулі.
Журналісты рыхтавалі рэпартаж пра тое, як ахоўваецца беларуска-літоўскі ўчастак мяжы.
Ігар Скварцоў быў намеснікам камандзіра часткі па лётнай падрыхтоўцы, лётчыкам першага класа. У паветры правёў 2150 гадзін. У Андрэя Пякарскага было больш за 500 гадзін налёту, ён - лётчык другога класа. Абодва прайшлі спецыяльнае навучанне ў Францыі, атрымалі допуск да кіравання такога тыпу верталётамі.
Меркавалася, што прычынай трагедыі стала тэхнічная няспраўнасць верталёта. У Беларусь прыляталі прадстаўнікі французскага завода-вытворцы, працавалі ўсе зацікаўленыя бакі, былі праведзены шматлікія экспертызы. Віна тэхнічнага персаналу, лётчыкаў не была ўстаноўлена, відавочныя тэхнічныя дэфекты таксама не былі знойдзены.
Паветранае судна было цалкам разбурана. Крымінальная справа па факце авіяцыйнага здарэння была спынена.
У Беларусі
адкрылі помнік ахвярам найбуйнейшай у краіне авіякатастрофы
Стала вядома,
пра што казалі пілоты Як-130 перад крушэннем у Баранавічах